Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 12 | |
12:1 | А што да духоўных дароў, браты, я не хачу, каб вы засталíся ў няве́данні. |
12:2 См.: 🔗Эф. 2:12 | Ведаеце, што, калі вы былі язычнікамі, то да ідалаў нямых хадзілі, быццам хто вёў вас. |
12:3 | Таму даво́джу вам, што ніхто, у Духу Божым гаворачы, не прамаўляе ана́фемы на Іісуса, і ніхто не можа назваць Іісуса Госпадам, як толькі ў Духу Святым. |
12:4 См.: 🔗Эф. 4:11 | Розныя ёсць дары́, а Дух — той самы; |
12:5 | і розныя служэ́нні, а Гасподзь — той самы; |
12:6 | і розныя дзе́янні, а Бог — той самы, Які здзяйсня́е ўсё ва ўсіх. |
12:7 См.: 🔗Мф. 25:15 | Але кожнаму даецца праяўле́нне Духа на карысць: |
12:8 | аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому — слова ведаў, тым самым Духам; |
12:9 См.: 🔗Мк. 16:17 | іншаму — вера, тым самым Духам; іншаму — дары ацаленняў, тым самым Духам; |
12:10 См.: 🔗Дзеян. 2:4 | іншаму — цудатварэ́нні, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаванне духаў, іншаму — розныя мовы, іншаму — тлумачэнне моў. |
12:11 | Усё гэта здзяйсня́е адзін і той самы Дух, раздаючы́ кожнаму асобна, як Ён жадае. |
12:12 См.: 🔗Рым. 12:4 | Бо як цела адно, але ма́е многа членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і многа, з’яўляюцца адным целам, — так і Хрыстос. |
12:13 См.: 🔗Мк. 1:8 🔗Гал. 3:28 | Бо ўсе мы адным Духам ахры́шчаны ў адно цела: ці то Іудзеі, ці Эліны, ці рабы, ці свабодныя, і ўсе адным Духам напо́ены. |
12:14 | Цела ж не з аднаго члена, а з многіх. |
12:15 | Калі нага скажа: “я не належу да цела, бо я не рука”, то няўжо яна з – за гэтага не належыць да цела? |
12:16 | І калі вуха скажа: “я не належу да цела, бо я не вока”, то няўжо яно з – за гэтага не належыць да цела? |
12:17 | Калі ўсё цела — вока, то дзе слых? Калі ўсё — слых, то дзе нюх? |
12:18 | Але Бог змясціў члены, кожны з іх, у целе, як Ён пажадаў. |
12:19 | А калі б усе былі адным членам, то дзе цела? |
12:20 | Дык вось, членаў многа, а цела адно. |
12:21 | Не можа вока сказаць руцэ: “ты мне не патрэбна”; альбо таксама галава нагам: “вы мне не патрэбны”. |
12:22 | Наадварот, члены цела, якія здаюцца слабейшымі, значна больш патрэбныя, |
12:23 | і тым, якія здаюцца нам менш пава́жнымі ў целе, мы ўдзяляем больш увагі; |
12:24 | і непрыстойным нашым больш добрапрыстойны выгляд надаём, а добрапрыстойныя нашы не маюць у гэтым патрэбы. Але Бог так склаў цела, што менш дасканаламу надаў больш увагі, |
12:25 | каб не было раздзялення ў целе, а члены аднолькава клапаціліся адзін пра аднаго. |
12:26 | Таму, калі пакутуе адзін член, то з ім пакутуюць усе члены; і калі славіцца адзін член, то з ім радуюцца ўсе члены. |
12:27 См.: 🔗Эф. 5:23 | І вы — цела Хрыстова, а паасобку — члены. |
12:28 См.: 🔗Рым. 12:6 🔗Эф. 4:11 | І адных Бог паставіў у Царкве, па – першае, Апосталамі, па – другое, прарокамі, па – трэцяе, настаўнікамі; затым, іншым даў сілы цудатварэння, затым, дары ацаленняў, дапамогі, кіравання, розныя мовы. |
12:29 | Хіба ўсе Апосталы? хіба ўсе прарокі? хіба ўсе цудатворцы? |
12:30 | хіба ўсе маюць дары ацаленняў? хіба ўсе гавораць мовамí хіба ўсе могуць тлумачыць іх? |
12:31 | Імкнíцеся да дароў бо́льшых, і я пакажу вам шлях яшчэ даскана́лейшы. |