Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Iаана, глава 7

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 7
7:1І хадзіў Іісус пасля гэтага па Галілеі, бо не хацеў па Іудзеі хадзіць, таму што Іудзеі шукалі, як забіць Яго.
7:2А было блізка свята Іудзейскае — пастаўленне кушчаў.
7:3Сказалі тады Яму браты Яго: пайдзі адсюль і ідзі ў Іудзею, каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш;
7:4бо ніхто ўпотай не робіць нічога і стараецца сам навідавоку быць; калі Ты такое робіш, пакажы Сябе свету.
7:5Бо і браты Яго не веравалі ў Яго.
7:6Сказаў жа ім Іісус: час Мой яшчэ не прыйшоў, а ваш час заўсёды наяўны;
7:7не можа свет ненавідзець вас, Мяне ж ён ненавідзіць, бо Я сведчу пра яго, што справы яго ліхія;
7:8вы пайдзіце на гэтае свята, а Я яшчэ не пайду на свята гэтае, таму што час Мой яшчэ не настаў.
7:9I, сказаўшы гэта ім, Ён застаўся ў Галілеі.
7:10Калі ж пайшлі браты Яго, тады і Ён пайшоў на свята, не адкрыта, а нібы ўпотай.
7:11А Іудзеі шукалі Яго на свяце і гаварылі: дзе Ён?
7:12І многа спрэчак было пра Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а іншыя казалі: не, Ён жа ўводзіць у зман народ.
7:13Ніхто, аднак, адкрыта не гаварыў пра Яго з – за страху перад Іудзеямі.
7:14Калі ж свята дайшло ўжо да паловы, увайшоў Іісус у храм і вучыў;
7:15і здзіўляліся Іудзеі, гаворачы: як Ён ведае Пісанні, не вучыўшыся?
7:16У адказ ім Іісус сказаў: Маё вучэнне — не Маё, а Таго, Хто паслаў Мяне;
7:17калі хто хоча волю Яго выконваць, то даведаецца пра гэтае вучэнне, ці ад Бога яно, ці Я Сам ад Сябе гавару;
7:18хто гаворыць сам ад сябе, той уласнай славы шукае, а Хто шукае славы Таму, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы, і няма няпраўды ў Ім;
7:19ці не даў Маісей вам закон? і ніхто з вас не выконвае закону. Чаму вы хочаце забіць Мяне?
7:20Народ адказаў: дэман у Табе; хто хоча забіць Цябе?
7:21У адказ Іісус сказаў ім: адну справу зрабіў Я, і вы ўсе здзіўляецеся;
7:22вось Маісей даў вам абрэзанне, — хоць яно і не ад Маісея, але ад айцоў, — і ў суботу вы абразаеце чалавека;
7:23калі абрэзанне прымае чалавек у суботу, каб не быў парушаны закон Маісееў, — чаму на Мяне вы гневаецеся, што ўсяго чалавека Я ацаліў у суботу?
7:24не судзіце па выгляду, а праведным судом судзіце.
7:25Гаварылі тады некаторыя з Іерусалімлян: ці не Той гэта, Якога шукаюць, каб забіць?
7:26і вось, Ён адкрыта гаворыць, і нічога Яму не кажуць; няўжо на самай справе дазналіся начальнікі, што Ён сапраўды Хрыстос?
7:27але Гэтага мы ведаем, адкуль Ён; калі ж Хрыстос прыйдзе, ніхто не бу – дзе ведаць, адкуль Ён.
7:28Прамовіў голасна тады Іісус у храме, вучачы і гаворачы: і Мяне ведаеце, і ведаеце, адкуль Я; і не Сам ад Сябе Я прыйшоў, але ісцінны Той, Хто паслаў Мяне, Якога вы не ведаеце;
7:29Я ведаю Яго, таму што Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне.
7:30Тады шукалі, як схапіць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшоў час Яго.
7:31А многія з народу ўверавалі ў Яго і казалі: калі прыйдзе Хрыстос, хіба Ён больш цудаў зробіць, чым Гэты зрабіў?
7:32Пачулі фарысеі, што народ так спрачаецца пра Яго; і паслалі фарысеі і першасвятары слуг, каб схапілі Яго.
7:33Сказаў тады ім Іісус: яшчэ нядоўга Я буду з вамі, і пайду да Таго, Хто паслаў Мяне;
7:34будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці.
7:35I гаварылі Іудзеі паміж сабою: куды Ён збіраецца ісці, што мы не знойдзем Яго? ці не да расселеных між Грэкамі збіраецца Ён ісці і навучаць Грэкаў?
7:36што значаць гэтыя словы, якія Ён сказаў: «будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці»?
7:37У апошні ж вялікі дзень свята стаяў Іісус і ўсклікнуў, кажучы: калі хто мае смагу, няхай прыходзіць да Мяне і п’е;
7:38хто веруе ў Мяне, як сказана ў Пісанні, у таго з нутра пацякуць рэкі вады жывой.
7:39А сказаў Ён гэта пра Духа, Якога меліся прыняць веруючыя ў Яго; бо не было яшчэ на іх Духа Святога, таму што Іісус яшчэ не быў праслаўлены.
7:40Многія з народу, пачуўшы гэтыя словы, казалі: Ён сапраўды прарок.
7:41Іншыя казалі: гэта Хрыстос. А другія казалі: хіба ж з Галілеі Хрыстос прыйдзе?
7:42ці ж не сказана ў Пісанні, што з семені Давідавага і з Віфлеема, таго паселішча, адкуль быў Давід, Хрыстос прыйдзе?
7:43Дык вось нязгода ўзнікла ў народзе з – за Яго.
7:44Некаторыя ж з іх хацелі схапіць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі.
7:45І вось прыйшлі слугі да перша – святароў і фарысеяў, і тыя сказалі ім: чаму вы не прывялі Яго?
7:46Слугі адказалі: ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек.
7:47На гэта фарысеі сказалі ім: няўжо і вас увялі ў зман?
7:48хіба хто з начальнікаў увераваў у Яго, ці з фарысеяў?
7:49а народ гэты, што не ведае закону, — пракляты ён.
7:50Кажа ім Нікадзім, які прыходзіў да Яго ўначы і быў адзін з іх:
7:51хіба закон наш судзіць чалавека, не выслухаўшы яго спачатку і не даведаўшыся, што ён робіць?
7:52У адказ сказалі яму: ці не з Галілеі і ты? даследуй і пабач, што з Галілеі
7:53І пайшлі кожны ў свой дом.