Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Iаана, глава 13

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 13
13:1А перад святам Пасхi, ведаючы, што прыйшоў Яго час перайсцi з гэтага свету да Айца, Іісус, узлюбiўшы Сваiх, якія ў свеце, да канца ўзлюбiў iх.
13:2I падчас вячэры, калi дыявал ужо ўклаў у сэрца Іуды Сіманавага Іскарыёта намер выдаць Яго,
13:3Іісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукi Яго, i што Ён ад Бога выйшаў i да Бога ідзе,
13:4устае ад вячэры і здымае вопратку, i, узяўшы ручнiк, падпяразваецца;
13:5потым налiвае ваду ва ўмывальнiцу i пачынае абмываць ногi вучням i выцiраць ручнiком, якiм быў падпяразаны.
13:6Падыходзiць Ён да Сімана Пятра, i той кажа Яму: Госпадзі! няўжо Ты будзеш мыць мае ногi?
13:7У адказ Іісус сказаў яму: што Я раблю, ты цяпер не ведаеш, а зразумееш потым.
13:8Кажа Яму Пётр: не будзеш мыць ног маiх давеку. Адказаў яму Іісус: калi не абмыю цябе, не будзеш мець супольнасці са Мною.
13:9Кажа Яму Сіман Пётр: Госпадзі! не толькi ногi мае, але і рукi, i галаву.
13:10Кажа яму Іісус: абмытага няма патрэбы мыць, хіба толькi ногi, а ўвесь ён чысты, i вы чыстыя, але не ўсе.
13:11Ён ведаў, хто выдасць Яго, таму i сказаў: не ўсе вы чыстыя.
13:12Калi ж абмыў ногi iм i ўзяў вопратку Сваю, узлёг Ён зноў і сказаў ім: цi ведаеце, што Я зрабiў вам?
13:13Вы называеце Мяне Вучыцелем i Госпадам, i правiльна кажаце, бо так i ёсць;
13:14дык вось, калi Я, Гасподзь i Вучыцель, абмыў вам ногi, то i вы павiнны адзiн аднаму абмываць ногi,
13:15бо Я даў вам прыклад, каб так, як Я зрабiў вам, рабiлi i вы;
13:16праўду, праўду кажу вам: раб не большы за гаспадара свайго, i пасланец не большы за таго, хто паслаў яго;
13:17ведаючы гэта, блажэнныя вы, калi робiце гэта;
13:18не пра ўсiх вас кажу, бо Я ведаю, каго выбраў; але няхай спраўдзіцца Пісанне: «той, хто есць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю»;
13:19кажу вам гэта цяпер, раней, чым яно збылося, каб, калі збудзецца, вы ўверавалi, што гэта Я;
13:20праўду, праўду кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне.
13:21Сказаўшы гэта, Іісус узрушыўся духам, i засведчыў, i сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзiн з вас выдасць Мяне!
13:22Глядзелі тады адзін на аднаго вучнi, недаўмяваючы, пра каго Ён гаворыць.
13:23Адзiн жа з вучняў Яго, якога любiў Іісус, узляжаў каля Іісуса;
13:24тады кiвае яму Сіман Пётр, каб спытаўся, хто той, пра якога Ён гаворыць.
13:25I ён, прыхіліўшыся да грудзей Іісуса, кажа Яму: Госпадзі! хто гэта?
13:26Адказвае Іісус: гэта той, каму Я, абмакнуўшы, кавалак хлеба падам. I, абмакнуўшы хлеб, дае Іудзе Сіманаву Іскарыёту.
13:27I тады, пасля гэтага кавалка, увайшоў у яго сатана. І кажа яму Іісус: што робiш, рабi хутчэй.
13:28Але нiхто з тых, што ўзляжалі, не зразумеў, пра што Ён сказаў яму.
13:29Бо некаторыя думалi, што, паколькі ў Іуды была скарбонка, то Іісус кажа яму: купi, што нам трэба на свята; альбо, каб убогiм нешта даў.
13:30Ён жа, узяўшы той кавалак хлеба, адразу выйшаў; а была ноч. Калі ён выйшаў,
13:31кажа Іісус: Цяпер праславiўся Сын Чалавечы, i Бог праславiўся ў Ім;
13:32калi Бог праславiўся ў Ім, то і Бог праславiць Яго ў Сабе, i неўзабаве праславiць Яго.
13:33дзеткі! ужо нядоўга Мне быць з вамi; будзеце шукаць Мяне, i як Я сказаў Іудзеям: «куды Я iду, вы не можаце прыйсцi», так i вам кажу цяпер;
13:34запаведзь новую даю вам: каб вы любiлi адзiн аднаго; як Я ўзлюбiў
13:35па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучнi, калi любоў будзеце мець паміж сабою.
13:36Кажа Яму Сіман Пётр: Госпадзі! куды Ты ідзеш? Адказаў яму Іісус: куды Я іду, ты не можаш за Мною цяпер ісцi; але потым пойдзеш за Мною.
13:37Кажа Яму Пётр: Госпадзі! чаму я не магу за Табою iсцi цяпер? я душу  маю за Цябе палажу.
13:38Адказаў яму Іісус: душу тваю за Мяне паложыш? праўду, праўду кажу табе: не прапяе певень, як ты адрачэшся ад Мяне тройчы.