Священное Писание

Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 4

Оглавление
1  2  3  4  5  6 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 4
4:1Дух жа ясна кажа, што ў апошнія часы́ адступяць некаторыя ад веры, схіля́ючыся да духаў падману і да вучэнняў дэманскіх,
4:2праз крывадушнасць ілгуноўз іхзаклеймава́ным сумленнем,
4:3якія забараняюць жаніцца і ўжыва́ць ежу, якую Бог стварыў для таго, каб веруючыя і тыя, што спазналі ісціну, прымаліяе з падзякаю.
4:4Бо усё, ство́ранае Богам, — добрае, і нельгаадкіда́ць нічога, калі яно прыма́ецца з падзякаю,
4:5таму што яно асвяча́ецца словам Божым і малітваю.
4:6Настаўляючыў гэтым братоў, будзеш добрым служыцелем Іісуса Хрыста, узгадава́нымна словах веры і на добрым вучэнні, якое ты прыня́ў.
4:7Нягодных жа і бабскіх баек цурайся, а практыкуйся ў набожнасці;
4:8бо цялеснае практыкаванне дае мала карысці, а набожнасць — для ўсяго карысная, паколькі ма́е абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.
4:9Слова гэтае варта даверу і заслугоўваепоўнага прызнання.
4:10Бо таму і працуем мы і ганьбаванне церпім, што ўсклалі надзею на Бога жывога, Які з’яўляеццаСпасіцелемусіх людзей, асабліва ж— веруючых.
4:11Прапаведуй гэта і вучы.
4:12Няхай ніхто не пагарджае маладосцю тваёю; ты ж будзь узорам для веруючых— у слове, у жыцці, у любові, у духу, у веры, у чысціні.
4:13Пакуль не прыйду, займайся чытаннем, настаўленнем, вучэннем.
4:14Не занядбайсвайго дару, які дадзены табе паводле прароцтва з ускладаннем рук свяшчэнства.
4:15Пра гэта клапаціся, у гэтымтрывай, каб поспех твой быўдля ўсіхвідавочны.
4:16Уважлівым будзьда сябе і да вучэння, трымайся гэтага; бо,робячы гэта, і сябе спасеш, і тых, што слухаюць цябе.