Священное Писание

Да Фесаланікійцаў 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 2

Оглавление
1  2  3 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 2
2:1Молім жа вас, браты: адносна прышэсця Госпада нашага Іісуса Хрыста і нашай сустрэчы з Ім
2:2не спяшайцеся вага́цца розумам і не бянтэ́жцеся ні ад духа, ні ад слова, ні ад паслання, нібыта намі пасла́нага, быццам ужо настаў дзень Хрыстоў.
2:3Няхай ніхто не ўвядзе вас у зман ніякім чынам: бо спачатку прыйдзе адступле́нне і адкры́ецца чалавек беззаконня, сын пагібелі,
2:4супраціўнік, які будзе ўзвыша́ць сябе над усім, што называецца Богам ці святыняю, так што ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы́ сябе за Бога.
2:5Хіба́ не па́мятаеце, што, яшчэ будучы з вамі, я казаў вам пра гэта́
2:6І цяпер тое, што стры́млівае, вы ведаеце, каб ён адкрыўся ў свой час.
2:7Бо тайна беззаконня ўжо ў дзеянні, толькі ёсць той, хто стрымлівае цяпер, да таго часу, пакуль ён не будзе ўзяты з асяро́ддзя;
2:8і тады адкры́ецца беззаконнік, якога Гасподзь Іісус заб’е по́дыхам ву́снаў Сваіх і знішчыць ззя́ннем прышэ́сця Свайго, —
2:9той, чый прыход, праз дзе́янне сатаны, будзе з усёю сілаю, і знаме́ннямі, і цудамі лжывымі,
2:10і з усякім падма́нам няправедным у дачыне́нні да тых, што гінуць, паколькі не прынялі яны любові да ісціны, каб спасціся.
2:11І за гэта Бог пашле на іх уздзе́янне аблу́ды, так што яны будуць верыць хлусні,
2:12каб асу́джаны былí ўсе тыя, што не паверылі ісціне, а ўпадаба́лі няпраўду.
2:13А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, узлю́бленыя Госпадам браты, таму што Бог ад пачатку выбраў вас для спасення праз асвячэнне Духам і веру ў ісціну,
2:14да чаго і паклікаў вас праз дабраве́сце наша, каб вы атрымалі славу Госпада нашага Іісуса Хрыста.
2:15Так што, браты, стойце і трыма́йцеся пада́нняў, якім вы навучаны ці праз слова, ці праз пасланне наша.
2:16А Сам Гасподзь наш Іісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які ўзлюбіў нас і даў суцяшэнне вечнае і надзею добрую ў благадаці,
2:17няхай суце́шыць вашы сэрцы і няхай умацуе вас ва ўсякім слове і справе добрай.