Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Марка, глава 15

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 15
15:1I адразу ранiцай зрабiлi нараду першасвятары са старэйшынамi i кнiжнiкамi, i ўвесь сiнедрыён, i, звязаўшы Iiсуса, павялi i аддалi Пiлату.
15:2I запытаў Яго Пiлат: Ты Цар Iудзейскi? Ён жа сказаў яму ў адказ: ты кажаш.
15:3I абвінавачвалi Яго першасвятары ў многім.
15:4Пiлат жа зноў запытаў Яго, кажучы: Ты нiчога не адказваеш? глядзi, колькi супраць Цябе сведчаць.
15:5Iiсус жа больш нiчога не адказваў, так што Пiлат здзiўляўся.
15:6На кожнае ж свята адпускаў iм аднаго вязня, за якога прасiлi.
15:7Быў жа адзiн нехта, званы Варава, зняволены з саўдзельнiкамi сваiмi, якiя пад час бунту ўчынiлi забойства.
15:8I натоўп пачаў крычаць і прасiць Пiлата аб тым, што ён заўсёды рабiў для iх.
15:9Пiлат жа адказаў iм, гаворачы: хочаце, адпушчу вам Цара Iудзейскага?
15:10Бо ведаў, што па зайздрасцi выдалi Яго першасвятары.
15:11Але першасвятары падбухторылi натоўп прасіць, каб лепш адпусцiў iм Вараву.
15:12Пiлат жа зноў сказаў iм у адказ: а што хочаце, каб я зрабiў з Тым, Каго вы называеце Царом Iудзейскiм?
15:13Яны ж зноў закрычалi: распнi Яго!
15:14Пiлат сказаў iм: якое ж зло Ён учынiў? А яны яшчэ мацней закрычалi: распнi Яго!
15:15Тады Пiлат: хочучы дагадзiць натоўпу, адпусцiў iм Вараву, а Iiсуса, пасля бiчавання, аддаў на распяцце.
15:16Воiны ж адвялi Яго ўсярэдзiну двара, гэта значыць, у прэторыю, i склікаюць увесь полк,
15:17i апранаюць Яго ў багранiцу, i, сплёўшы цярновы вянец, ускладаюць на Яго;
15:18i пачалi вiтаць Яго: радуйся, Цару Iудзескi!
15:19I бiлi Яго па галаве кiем, i плявалi на Яго, i, становячыся на каленi, кланялiся Яму.
15:20I калi наглумiлiся з Яго, знялi з Яго багранiцу i апранулi Яго ў адзежу Ягоную; i выводзяць Яго, каб распяць Яго.
15:21I прымушаюць прахожага нейкага Сiмана Кiрынеянiна, якi iшоў з поля, бацьку Аляксандра i Руфа, несці крыж Яго.
15:22I прыводзяць Яго на месца Галгофу, што значыць: «месца чэрапа».
15:23I давалi Яму пiць вiно са смiрнаю, але Ён не ўзяў.
15:24I тыя, што распiналi Яго, дзялiлi адзежу Яго, кiдаючы жэрабя на яе, каму што ўзяць.
15:25Была ж трэцяя гадзiна, i распялi Яго.
15:26I быў зроблены надпiс вiны Яго: Цар Iудзейскi.
15:27I з Iм распiнаюць двух разбойнiкаў, аднаго справа, а другога злева ад Яго.
15:28I збылося Пiсанне, якое кажа, «i да злачынцаў залiчаны».
15:29I тыя, што праходзiлi мiма, зневажалi Яго, кiваючы галовамi сваiмi i кажучы: гэй! Ты, што разбураеш храм i за тры днi будуеш!
15:30уратуй Самога Сябе i сыдзi з крыжа.
15:31Гэтаксама i першасвятары з кнiжнiкамi, насмiхаючыся, адзiн аднаму казалi: iншых ратаваў, а Сябе не можа ўратаваць.
15:32Хрыстос, Цар Iзраiлеў, няхай сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылi, i ўверавалі ў Яго. I распятыя з Iм ганьбілi Яго.
15:33Калі ж надышла шостая гадзiна, цемра настала па ўсёй зямлi да гадзiны дзевятай.
15:34I ў дзевятай гадзiне ўскрыкнуў Iiсус моцным голасам, кажучы: Элаi, Элаi! ламма савахфанi? што азначае: «Божа мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакiнуў?»
15:35I некаторыя з тых, што стаялi там, чуючы гэта, казалi: вось, Iлiю клiча.
15:36А адзiн пабег, намачыў губку воцатам i, насадзiўшы на кiй, даваў Яму пiць, кажучы: чакайце, пабачым, цi прыйдзе Iлiя зняць Яго.
15:37Iiсус жа, ускрыкнуўшы моцна, спусціў дух.
15:38I завеса ў храме разадралася напалам ад верху да нiзу.
15:39Сотнiк жа, якi стаяў насупраць Яго i бачыў, што Ён, так ускрыкнуўшы, спусціў дух, сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў Сын Божы.
15:40Былi i жанчыны, што глядзелi здалёк, сярод iх была Марыя Магдалiна, i Марыя, мацi Iакава Меншага i Iасii, i Саламiя,
15:41якія і тады, калi Ён быў у Галiлеi, хадзiлi за Iм i служылi Яму; i iншыя многiя, што прыйшлi разам з Iм у Iерусалiм.
15:42I калi ўжо настаў вечар, — паколькі была пятнiца, гэта значыць, пярэдадзень суботы, —
15:43прыйшоў Iосiф, што з Арымафеi, паважаны саветнiк, якi i сам чакаў Царства Божага, i, адважыўшыся, увайшоў да Пiлата i прасiў цела Iiсусава.
15:44Пiлат жа здзiвiўся, што Ён ужо памёр; i, паклiкаўшы сотнiка, спытаў яго: цi даўно памёр?
15:45I, даведаўшыся ад сотнiка, аддаў цела Iосiфу.
15:46Ён, купiўшы плашчанiцу i, зняўшы Яго, абвiў плашчанiцаю i паклаў Яго ў магiлу, што была высечана ў скале, i прывалiў камень да дзвярэй магiлы.
15:47Марыя ж Магдалiна i Марыя Iасiева глядзелi, дзе Яго паклалi.