Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Iаана, глава 12

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 12
12:1Іісус жа за шэсць дзён да Пасхi прыйшоў у Вiфанiю, дзе быў Лазар памерлы, якога Ён уваскрасiў з мёртвых.
12:2І прыгатавалі Яму вячэру там, i Марфа прыслугоўвала, а Лазар быў адным з тых, што ўзляжалі з Ім.
12:3Марыя ж, узяўшы фунт міра з нарду чыстага, шматкаштоўнага, памазала ногi Іісусавы i выцерла валасамi сваiмi ногi Яго, i дом напоўнiўся духмянасцю мiра.
12:4Тады кажа адзiн з вучняў Яго, Іуда Сіманаў Іскарыёт, якi меўся выдаць Яго:
12:5чаму гэтае міра не прадалi за трыста дынарыяў i не раздалi ўбогiм?
12:6Сказаў жа ён гэта не таму, што клапацiўся пра ўбогiх, а таму, што быў злодзеем i, маючы скарбонку, краў тое, што туды клалi.
12:7Сказаў тады Іісус: пакiнь яе, каб на дзень пахавання Майго яна захавала гэта,
12:8таму што ўбогiх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды маеце.
12:9Даведалася ж мноства народу з Іудзеяў, што Ён там, i папрыходзілi не толькi дзеля Іісуса, але i каб пабачыць Лазара, якога Ён уваскрасiў з мёртвых.
12:10А першасвятары пастанавiлi i Лазара забiць,
12:11бо многія з Іудзеяў дзеля яго прыходзiлi i веравалi ў Іісуса.
12:12На другі дзень мноства людзей, якія прыйшлі на свята, пачуўшы, што Іісус iдзе ў Іерусалiм,
12:13узялi пальмавыя галіны i выйшлi насустрач Яму, i ўсклікалi: Асанна! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе, Цар Ізраiлеў!
12:14Іісус жа, знайшоўшы асляня, сеў на яго, як напiсана:
12:15«не бойся, дачка Сіёна! вось Цар твой iдзе, седзячы на маладым асле».
12:16Гэтага спачатку не зразумелi вучнi Яго, а калі праслаўлены быў Іісус, тады яны ўспомнiлi, што гэта было пра Яго напiсана i гэта зрабiлi Яму.
12:17Народ жа, якi быў з Ім раней, сведчыў, што Ён выклiкаў Лазара з магiлы i ўваскрасiў Яго з мёртвых;
12:18таму і выйшаў насустрач Яму народ, бо чуў, што Ён зрабiў гэты цуд.
12:19А фарысеi гаварылi мiж сабою: бачыце, што нiчога не дапамагае? вось, увесь свет за Ім пайшоў.
12:20Былi i некаторыя Эліны сярод тых, што прыйшлі, каб пакланіцца ў свята;
12:21яны падышлi да Фiлiпа, які быў з Вiфсаiды Галiлейскай, i прасiлi яго, кажучы: спадар, мы хочам Іісуса бачыць.
12:22Прыходзіць Фiлiп i кажа пра гэта Андрэю; а потым Андрэй і Фiлiп кажуць Іісусу.
12:23Іісус жа сказаў iм у адказ: надышоў час быць праслаўленым Сыну Чалавечаму;
12:24праўду, праўду кажу вам: калi зерне пшанiчнае, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то яно застанецца адно, а калi памрэ, то багаты плён дасць;
12:25хто любiць душу сваю, той загубiць яе, а хто ненавiдзiць душу сваю ў свеце гэтым, для жыцця вечнага захавае яе;
12:26калі хто Мне служыць, няхай iдзе ўслед за Мною; i дзе Я, там i слуга Мой будзе; i калі хто Мне служыць, ушануе яго Айцец Мой;
12:27цяпер душа Мая ўстрывожана; i што Мне сказаць? Ойча, збаў Мяне ад гадзіны гэтай! але дзеля гэтага Я прыйшоў, на гадзіну гэтую;
12:28Ойча, праслаў iмя Тваё! Прыйшоў тады голас з неба: i праславiў, i яшчэ праслаўлю.
12:29Народ жа, якi стаяў i чуў тое, казаў: гэта гром. Іншыя казалi: Ангел прамаўляў да Яго.
12:30На гэта Іісус сказаў: не дзеля Мяне быў голас гэты, а дзеля вас;
12:31цяпер суд свету гэтаму; цяпер князь свету гэтага выгнаны будзе вон;
12:32і калі Я буду ўзнесены ад зямлі, усiх прыцягну да Сябе.
12:33Гэта Ён гаварыў, указваючы, якою смерцю Ён мае памерцi.
12:34Адказаў Яму народ: мы чулi з закону, што Хрыстос застаецца на векі; дык як жа Ты кажаш, што ўзнесены павінен быць Сын Чалавечы? хто Гэты Сын Чалавечы?
12:35Сказаў iм тады Іісус: яшчэ на малы час святло з вамi; хадзiце, пакуль святло маеце, каб цемра вас не агарнула; а хто ходзiць у цемры, той не ведае, куды ідзе;
12:36Пакуль святло маеце, веруйце ў святло, каб стаць сынамi святла. Прамовіў гэта Іісус і, адышоўшы, скрыўся ад iх.
12:37І хоць гэтулькі цудаў зрабiў Ён перад iмi, яны не веравалi ў Яго,
12:38каб збылося слова Ісаіi прарока, якi казаў: Госпадзі! хто паверыў пачутаму ад нас, i рука Гасподняя каму адкрылася?
12:39З – за таго не маглi яны вераваць, што, як яшчэ сказаў Ісаія:
12:40Ён асляпiў вочы iх i скамяніў сэрцы iх, каб не бачылi вачыма i не разумелi сэрцам, i не звярнулiся, каб Я ацаліў iх.
12:41Гэта сказаў Ісаія, калi бачыў славу Яго i гаварыў пра Яго.
12:42Аднак жа i з начальнiкаў многiя ўверавалi ў Яго, але з – за фарысеяў не прызнавалiся, каб іх не адлучылі ад сінагогі,
12:43бо яны ўзлюбiлi больш славу чалавечую, чым славу Божую.
12:44Іісус жа ўсклікнуў i сказаў: хто веруе ў Мяне, не ў Мяне веруе, а ў Таго, Хто паслаў Мяне;
12:45і хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне;
12:46Я — святло, у свет прыйшоў, каб кожны, хто веруе ў Мяне, не застаўся ў цемры;
12:47і калi хто пачуе словы Мае i не паверыць, Я не суджу яго, бо Я прыйшоў не судзiць свет, але збавіць свет;
12:48хто адвяргае Мяне i не прымае слоў Маiх, мае суддзю сабе: слова, якое Я прамаўляў, яно будзе судзiць яго ў апошнi дзень;
12:49бо Я не ад Сябе прамаўляў, а Айцец, Які паслаў Мяне, Ён Мне запаведзь даў, што казаць i што прамаўляць;
12:50і Я ведаю, што запаведзь Яго ёсць жыццё вечнае; таму тое, што Я кажу, як сказаў Мне Айцец, так і кажу.