Священное Писание

1-е Саборнае Пасланне святога апостала Пятра, глава 5

Оглавление
1  2  3  4  5 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 5
5:1Па́стыраў вашых прашу я, супа́стыр і све́дка паку́т Хрыстовых, і саўдзе́льнік славы, якая ма́е адкры́цца: 
5:2па́свіце ста́да Божае, якое ў вас, дагляда́ючы яго не па прыму́су, а добраахво́тна і богаўго́дна, не з – за агíднай кары́слівасці, а самаадда́на,
5:3і не пану́ючы над набы́ткам Божым, а даючы́ пры́клад ста́ду;
5:4і калі я́віцца Пастыранача́льнік, вы атрыма́еце неўвяда́льны вяне́ц сла́вы.
5:5Таксама і вы, мало́дшыя, падпарадко́ўвайцеся па́стырам; і ўсе, слу́хаючыся адзін аднаго́, апранíцеся ў пакорнаму́драсць, таму што Бог ганарлíвым працíвіцца, а пако́рлівым дае́ благада́ць.
5:6Дык вось, скары́цеся пад моцную руку́ Божую, каб Ён вас узня́ў у нале́жны час;
5:7усе кло́паты вашы ўскладзíце на Яго, бо Ён дба́е пра вас.
5:8Бу́дзьце цвяро́зымі, пíльнымі, таму што працíўнік ваш дыя́вал ходзіць, як рыклíвы леў, шука́ючы, каго праглыну́ць;
5:9супрацьста́ньце яму цвёрдаю вераю, ве́даючы, што такія ж паку́ты зно́сяць і браты́ вашы ў свеце.
5:10Бог жа ўсякае благада́ці, Які паклíкаў вас у ве́чную сла́ву Сваю ў Хрысце́ Іісусе, няхай Сам, пасля́ нядо́ўгіх вашых паку́т, удаскана́ліць вас, няхай сцве́рдзіць, няхай умацу́е, няхай зробіць непахíснымі.
5:11Яму слава і ўла́да на ве́кі вякоў. Амінь.
5:12Гэта ко́ратка напісаў я вам, праз Сілуа́на, ве́рнага, як мярку́ю, бра́та, каб перакана́ць і засве́дчыць, што гэта íсцінная благада́ць Божая, у якой вы стаіце́.
5:13Віта́е вас абра́ная, як і вы, Царква ў Вавілоне і Марк, сын мой.
5:14Віта́йце адзін аднаго́ пацалу́нкам любо́ві. Мір вам усім у Хрысце́ Іісусе. Амінь.