Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Матфея, глава 1

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 1
1:1Кніга роду Іісуса Хрыста, Сына Давідавага, Сына Аўраамавага.
1:2Аўраам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Іакава; Іакаў нарадзіў Іуду і братоў ягоных;
1:3Іуда нарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары; Фарэс нарадзіў Эсрома; Эсром нарадзіў Арама;
1:4Арам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Наасона; Наасон нарадзіў Салмона;
1:5Салмон нарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз нарадзіў Авіда ад Руфі; Авід нарадзіў Іесея;
1:6Іесей нарадзіў Давіда цара; Давід цар нарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай;
1:7Саламон нарадзіў Раваама; Раваам нарадзіў Авію; Авія нарадзіў Асу;
1:8Аса нарадзіў Іасафата; Іасафат нарадзіў Іарама; Іарам нарадзіў Азію;
1:9Азія нарадзіў Іаафама; Іаафам нарадзіў Ахаза; Ахаз нарадзіў Езекію;
1:10Езекія нарадзіў Манасію; Манасія нарадзіў Амона; Амон нарадзіў Іасію;
1:11Іасія нарадзіў Іаакіма; Іаакім нарадзіў Іеханію і братоў яго, падчас перасялення вавілонскага.
1:12Пасля ж перасялення вавілонскага Іеханія нарадзіў Салафііля; Салафііль нарадзіў Зарававеля;
1:13Зарававель нарадзіў Авіуда; Авіуд нарадзіў Еліакіма; Еліакім нарадзіў Азора;
1:14Азор нарадзіў Садока; Садок нарадзіў Ахіма; Ахім нарадзіў Еліуда;
1:15Еліуд нарадзіў Елеазара; Елеазар нарадзіў Матфана; Матфан нарадзіў Іакава;
1:16Іакаў нарадзіў Іосіфа, мужа Марыі, ад Якой нарадзіўся Іісус, Якога называюць Хрыстос.
1:17І вось усіх пакаленняў ад Аўраама да Давіда чатырнаццаць пакаленняў; і ад Давіда да перасялення вавілонскага чатырнаццаць пакаленняў; і ад перасялення вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленняў.
1:18Нараджэнне Іісуса Хрыста было так: па заручынах Маці Яго Марыі з Іосіфам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога.
1:19А Іосіф, муж Яе, будучы праведны і не жадаючы зняславіць Яе, хацеў употай адпусціць Яе.
1:20Калі ж надумаў ён гэта, — вось, Ангел Гасподні ў сне явіўся яму і сказаў: Іосіфе, сыне Давідаў! не бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога;
1:21і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Іісус; бо Ён збавіць людзей Сваіх ад грахоў іх.
1:22А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
1:23«Вось, Дзева ва ўлонні зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя: Эмануіл, што азначае: з намі Бог».
1:24Устаўшы ад сну, Іосіф зрабіў, як загадаў яму Ангел Гасподні, і прыняў жонку сваю,
1:25і не знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага, і ён даў Яму імя: Іісус.