Священное Писание

Да Цімафея 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 2

Оглавление
1  2  3  4 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 2
2:1Ты ж, сыне мой, умацоўвайся ў благадаці, якая ў Хрысце Іісусе,
2:2і што́ чуў ад мяне пры многіх сведках, тое перадай верным людзям, якія здольныя будуць і іншых навучы́ць.
2:3Ты ж перанось цяжкасці, як добры воін Іісуса Хрыста.
2:4Ніякі воін не звязвае сябе жыццёвымі справамі, каб дагадзíць военачальніку.
2:5Калі ж хто і змагаецца, то не будзе увянча́ны, калі ён незаконна будзе змагацца.
2:6Земляроб, які працуе, першым павінен атрыма́ць сваю частку пладоў.
2:7Абдумай тое, што я кажу. Няхай дасць табе Гасподзь разуме́нне ва ўсім.
2:8Па́мятай уваскрэслага з мёртвых Госпада Іісуса Хрыста, ад семені Давідавага, паводле дабравесця майго,
2:9за якое я пакутую аж да кайданоў, як злачынец; але на слова Божае няма кайданоў.
2:10Таму я ўсё цярплю дзеля абраных, каб і яны атрымалі спасенне ў Хрысце Іісусе са славаю вечнаю.
2:11Вартае веры слова: калі мы з Ім памерлі, то з Ім і ажывём;
2:12калі церпім, то з Ім і царстваваць будзем; калі адрачомся, то і Ён адрачэцца ад нас;
2:13калі мы няверныя, то Ён застаецца верным, бо ад Сябе адрачы́ся не можа.
2:14Гэта нагадвай, перад Госпадам заклінаючы не ўступаць у сваркі, ад якіх няма ніякай карысці, а толькі згу́ба слухача́м.
2:15Старайся праявíць сябе перад Богам годна, як працаўнік бездакорны, які правільна выклада́е сло́ва ісціны.
2:16А нягоднага пустаслоўя пазбягай; бо хто займаецца ім, тыя яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасць,
2:17і слова іх, як гангрэна, будзе раз’яда́ць усё. Да іх нале́жаць Імяне́й і Філíiacute;т,
2:18якія ўхіліліся ад ісціны, кажучы, што ўваскрасенне ўжо было, і разбура́юць у некаторых веру.
2:19Аднак трывалы падму́рак Божы стаіць, маючы пячаць гэтую: “спазнаў Гасподзь Сваіх” і “няхай адсту́піць ад няпраўды кожны, хто вызнае́ імя́ Гасподняе”.
2:20А ў вялікім доме ёсць посуд не толькі залаты і сярэбраны, але і драўляны і гліняны; і адзін у пачэсным, а другі ў нізкім ужы́тку.
2:21Дык вось, хто ачы́сціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінай пачэснай, асвячонай і патрэбнай Гаспадару́, гатовай да ўсякай добрай справы.
2:22А юнацкіх пажа́днасцяў пазбяга́й, імкніся ж да праўды, веры, любові, міру з усімі, хто закліка́е Госпада ад чыстага сэрца.
2:23Ад неразумных і бязглуздых спрэчак ухіляйся, ведаючы, што яны спараджа́юць сваркі;
2:24рабу ж Гасподняму нельга свары́цца, а трэба быць прыя́зным да ўсіх, здольным навуча́ць, цярплівым,
2:25з лагоднасцю настаўляць праціўнікаў, — ці не дасць ім Бог пакаяння для спазна́ння ісціны,
2:26каб яны вы́зваліліся з пасткі дыявала, які паланíў іх для выкана́ння яго волі.