Священное Писание

Да Ціта Пасланне святога Апостала Паўла, глава 2

Оглавление
1  2  3 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 2
2:1А ты гавары тое, што адпавядае здароваму вучэнню:
2:2каб стары́я мужчыны былі цвярозымі, пава́жнымі, разважлівымі, здаровымі ў веры, у любові, у цярплівасці;
2:3каб стары́я жанчыны таксама паводзілі сябе добрапрыстойна, не былі паклёпніцамі, не злоўжыва́лі віном, навуча́лі дабру,
2:4каб настаўлялі маладзіц любіць мужоў, любіць дзяцей,
2:5быць цнатлівымі, чыстымі, гаспадарлівымі, добрымі, пакорлівымі сваім мужам, каб слова Божае не зневажа́лася;
2:6юнакоў таксама настаўляй быць разважлівымі.
2:7Ва ўсім падавай сабою прыклад добрых спраў, у вучэнні — непару́шнасць, паважнасць, непашкоджанасць,
2:8слова здаровае, бездакорнае, каб супраціўнік быў пасаромлены, не маючы сказаць пра нас нічога кепскага.
2:9Рабоў настаўляй падпарадкоўвацца сваім гаспадарам, ва ўсім дагаджаць, не пярэчыць,
2:10не красці, а праяўляць усю добрую вернасць, каб яны ва ўсім былі ўкра́саю вучэння Спасіцеля нашага Бога.
2:11Бо з’явілася благадаць Божая, спасіцельная для ўсіх людзей,
2:12якая навуча́е нас, каб мы, адмовіўшыся ад бязбожнасці і ад пажаднасцей свету гэтага, жылі ў гэтым ве́ку разва́жліва, пра́ведна і набо́жна,
2:13чакаючы здзяйснення блажэннай надзеі і яўлення славы вялікага Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста,
2:14Які аддаў Сябе за нас, каб выкупіць нас з палону ўсякага беззаконня і ачысціць для Сябе народ, які б нале́жаў выклю́чна Яму і быў руплівы ў добрых справах.
2:15Гэта гавары, і настаўляй, і выкрывай з усёю ўладаю; няхай ніхто не пагарджае табою.