Священное Писание

Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 6

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 6
6:1Мы ж, як суработнікі Яго, просім вас, каб не марна прынялí вы благадаць Божую.  
6:2Бо ска́зана: “у час спрыяльны Я пачуў цябе і ў дзень спасення дапамог табе”. Вось цяпер час добраспрыяльны, вось цяпер дзень спасення.
6:3Мы нікому ні ў чым не даём нагоды спатыкне́ння, каб не выкліка́ць нараканняў на служэнне,
6:4але ва ўсім праяўляем сябе як служыцелі Божыя: у вялікім цярпенні, у горасцях, у нястачах, у бедах, 
6:5пад ударамі, у цямніцах, у сму́тах, у цяжкай працы, у няспа́нні, у паста́х, 
6:6у чысціні, у разважлівасці, у доўгацярплівасці, у добрасці, у Духу Святым, у любові некрывадушнай,  
6:7у слове ісціны, у сіле Божай, са зброяю праведнасці ў правай і ў левай руцэ,
6:8у славе і ганьбе, пры знявагах і пахвала́х; нас лíчаць ашуканцамі — а мы праўдзівыя,
6:9лічаць невядомымі — а нас ведаюць, лічаць памерлымі — а мы, вось, жывыя; нас караюць — а мы не паміраем;
6:10нас засмуча́юць — а мы заўсёды радуемся, мы бедныя — а многіх узбагача́ем; мы нічога не маем — а ўсім валодаем.
6:11Вусны нашы адкрыты да вас, Кары́нфяне, сэрца наша расшы́рана.
6:12Вам не цесна ў нас, а цесна вам унутры вас.
6:13Адкажыце нам узаемнасцю, — як дзецям кажу, — шырока адкрыйцеся і вы.
6:14Не ўпрагайцеся ў чужое ярмо разам з нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасці з беззаконнем? Або што агульнага ў святла з цемраю?
6:15І якая згода паміж Хрыстом і Веліярам? Або які саўдзел вернага з няверным?
6:16Якая сумяшчальнасць храма Божага з ідалам? Бо вы — храм Бога Жывога, як сказаў Бог: “усялюся і буду жыць у іх; і буду іх Богам, і яны будуць Маім народам.
6:17Таму выйдзіце з асяроддзя іх і аддзяліцеся, кажа Гасподзь, і не дакранайцеся да нечыстаты́, і Я прыму вас;
6:18і буду вам Айцом, і вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, кажа Гасподзь Уседзяржыцель”.