Священное Писание

Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 3

Оглавление
1  2  3  4  5  6 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 3
3:1Вартае веры слова: калі хто да епіскапства імкне́цца, то добрай справы жадае.
3:2Епіскап жа павінен быць беззага́нным, адной жонкі мужам, цвярозым, разва́жлівым, добрапрыстойным, сумленным, гасцінным, здольнымнавуча́ць,
3:3не п'яніцам, не задзірыстым, не сварлівым, не кары́слівым, а лагодным, міралюбíвым, несрэбралю́бным,
3:4які добра кіруе сваім домам, дзяцей трыма́еў паслушэнстве, з усёюгоднасцю;
3:5бо хто не ўмее кіраваць сваім домам, ці ж будзе той клапаціцца пра Царкву Божую́
3:6Не павінен ён быць з нованаве́рнутых, каб не заганары́ўся і не трапіўу асуджэнне дыявальскае.
3:7Нале́жыць яму таксама мець добрае све́дчанне ад знешніх, каб ён не апынуўсяў га́ньбе і не трапіў у пастку дыявала.
3:8Дыяканы таксама павінны быць пава́жнымі, не двуду́шнымі, непрагнымі да віна, не сква́пнымі,
3:9каб тайну веры захоўвалі ў чыстым сумленні.
3:10Але і іх трэба спачатку выпрабоўваць, потым няхай слу́жаць, калі беззаганныя.
3:11Гэтаксама і жонкі іх павінны быць пава́жнымі, не паклёпніцамі, цвярозымі, вернымі ва ўсім.
3:12Дыякан павінен быць адной жонкі мужам, добра кіраваць дзецьмі і сваім домам;
3:13бо тыя, хто добра служыў, дасяга́юць высокага становішча і вялікай адвагі ў веры ў Хрысце Іісусе.
3:14Я гэта пішу табе, спадзеючы́ся прыйсці да цябе неўзабаве;
3:15калі ж я затрымаюся, трэба, каб ты ведаў, як паводзіць сябе ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне ісціны.
3:16І прызна́на ўсімі — вялікая ёсць набожнасці тайна: Бог явіў Сябе ў плоці, апраўдаў Сябе ў Духу, паказаў Сябе Ангелам, прапаве́даны быў у народах, вераю прыня́ты ў свеце, узнёсся ў славе.