Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 1 | |
1:1 | Павел, воляю Божаю Апостал Іісуса Хрыста, і Цімафей брат, — Царкве Божай, якая ў Карынфе, з усімі святымі па ўсёй Ахаіі: |
1:2 См.: 🔗1Кар. 1:3 | благадаць вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Іісуса Хрыста. |
1:3 См.: 🔗Исх. 34:6 🔗1Пят. 1:3 | Благаславёны Бог і Айцец Госпада нашага Іісуса Хрыста, Айцец міласэрнасці і Бог ўсякага суцяшэння, |
1:4 См.: 🔗Пс. 33:20 | Які суцяшае нас ва ўсякім горы нашым, каб мы маглі суцяшаць іншых ва ўсякім горы тым суцяшэннем, якім Бог суцяшае нас саміх. |
1:5 См.: 🔗Кал. 1:24 | Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовы, так праз Хрыста памнажаецца і суцяшэнне наша. |
1:6 | І калі мы церпім гора, дык гэта дзеля суцяшэння вашага і спасення, якое здзяйсняецца праз трыванне тых самых пакут, што і мы церпім; |
1:7 | і надзея наша адносна вас цвёрдая. І калі мы суцяшаемся, дык гэта дзеля вашага суцяшэння і спасення, паколькі ведаем, што вы супольнікі як пакут нашых, так і суцяшэння. |
1:8 | Бо мы не хочам пакінуць вас, браты, у няведанні пра гора наша, якое здарылася з намі у Асіі: было нам надзвычай цяжка, звыш нашых сіл, так што не спадзяваліся мы застацца жывымі. |
1:9 | Але самі ў сабе адчувалі прысу́д на смерць, каб спадзявацца нам не на саміх сябе, а на Бога, Які ўваскрашае мёртвых, |
1:10 | Які ад такой смерці збавіў нас і збаўляе, на Якога спадзяёмся, што і яшчэ збавіць, |
1:11 См.: 🔗Рым. 15:30 🔗2Кар. 4:15 | пры садзейнічанні і вашай малітвы за нас, каб за дадзенае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія. |
1:12 | Бо ў тым пахвала наша, сведчанне сумлення нашага, што мы ў прастаце і шчырасці перад Божай, не па плоцкай мудрасці, а па благадаці Божай паводзілі сябе ў свеце, асабліва ж у дачыненні да вас. |
1:13 | І мы пішам вам не іншае што, а тое, што вы чытаеце і разумееце; і спадзяюся, што да канца зразумееце, |
1:14 | як вы часткова і зразумелі нас, што мы будзем вашаю пахвалою, як і вы — нашаю, у дзень Госпада нашага Іісуса Хрыста. |
1:15 См.: 🔗1Кар. 4:19 | І ў гэтай упэўненасці я хацеў прыйсці да вас раней, каб вы другі раз атрымалі благадаць, |
1:16 | і ад вас перайсці ў Македонію, а з Македоніі зноў прыйсці да вас, і каб вы правялі мяне ў Іудзею. |
1:17 См.: 🔗Мф. 5:37 | Маючы такое жаданне, хіба я зрабіў легкадумна́ Альбо тое, што я вырашаю, хіба па плоці вырашаю, так што ў мяне то “так, так”, то “не, не”? |
1:18 | Верны ж Бог, што слова наша да вас не было то “так”, то “не”. |
1:19 | Бо Сын Божы Іісус Хрыстос, прапаведаны сярод вас намі — мною, і Сілуанам, і Цімафеем, — не быў то “так”, то “не”, а ў Ім было “так”, |
1:20 См.: 🔗Чис. 23:19 | бо ўсе абяцанні Божыя ў Ім — “так” і ў Ім — “амінь” Богу на славу праз нас. |
1:21 См.: 🔗1Iн. 2:20 | А Той, Хто ўмацоўвае нас з вамі ў Хрысце і Хто памазаў нас, — Бог, |
1:22 | Які і паклаў на нас пячаць, і даў залог Духа ў сэрцы нашы. |
1:23 | Бога заклікаю як сведку душы́ маёй, што, шкадуючы вас, я больш не прыходзіў у Карынф; |
1:24 | гэта не значыць, што мы ўладарым над вераю вашаю, а мы садзейнічаем радасці вашай; бо ў веры вы цвёрдыя. |