Священное Писание

Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 1

Оглавление
1  2  3  4  5  6 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 1
1:1Павел, Апостал Іісуса Хрыста па наказу Бога, Спасіцеля нашага, і Госпада Іісуса Хрыста, надзеі нашай,
1:2Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: благадаць, міласць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Іісуса, Госпада нашага.
1:3Адпраўля́ючыся ў Македонію, я папрасіў цябе застацца ў Эфесе, і наказваць некаторым, каб яны не вучылі нічому іншаму
1:4ды не займаліся байкамі і радаслоўямі бясконцымі, якія служаць больш узнікненню спрэчак, чым Божай задумеспасенняпраз веру.
1:5Мэта ж наказу ёсць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумлення і некрывадушнай веры,
1:6адступіўшы ад чаго, некаторыя ўхіліліся ў пустаслоўе,
1:7жадаючы быць законавучы́целямі, але не разумеючы ні таго, пра што гавораць, ні таго, што сцвярджаюць.
1:8А мы ведаем, што закон добры, калі хто законна ім карыстаецца,
1:9ведаючы, што закон устаноўлены недля праведніка, а для беззаконных і непакорлівых, бязбожных і грэшных, нячыстых і паганых, для забойцаў бацькі і маці, для душагу́баў,
1:10для блуднікоў, мужаложцаў,гандляроў людзьмі, паклёпнікаў, скаталожцаў, лгуноў, клятвапаруша́льнікаў і ў адносінах да ўсяго іншага, што супрацьстаíць здароваму вучэнню,
1:11паводле даве́ранага мне дабраве́сця славыблажэннага Бога.
1:12Я дзя́кую Таму, Хто даў мне сілу, Хрысту Іісусу, Госпаду нашаму, што Ён прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэнне,
1:13мяне, які раней быў богазневажа́льнікам і ганіцелем і крыўдзіцелем, але быў памíлаваны, таму штоз – за няведання рабіў я так, у няве́р’і;
1:14благадаць жа Госпада нашага Іісуса Хрыста шчодра праявíлася ўва мне з вераю і любоўю ў Хрысце Іісусе.
1:15Вартае даверу і заслугоўваепоўнага прызна́ння слова, што Хрыстос Іісус прыйшоў у свет спасці грэшнікаў, з якіх першы — я.
1:16Але для таго я быў памíлаваны, каб на мне першым Іісус Хрыстос паказаў усю доўгацярплівасць, у прыклад тым, якія будуць вераваць у Яго дзеля жыцця вечнага.
1:17А Цару вякоў нятле́ннаму, нябачнаму, адзінаму прамудраму Богу — пашана і слава на векі вякоў. Амінь.
1:18Даю табе, сыне Цімафею, згодна з ранейшымі пра цябе прароцтвамі, такі наказ, каб ты змагаўся адпаведна ім як добры воін,
1:19маючы веру і добрае сумленне, адкінуўшы якое, некаторыя пацярпелі крушэнне веры;
1:20сярод іх Імяней і Аляксандр, якіх я аддаў сатане, каб яны адвучы́ліся блюзне́рыць.