Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Iаана, глава 19

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 19
19:1Тады ўзяў Пiлат Іісуса i аддаў на бічаванне;
19:2і воіны, сплёўшы вянец з церняў, усклалі Яму на галаву i ў адзежу пурпуровую апранулi Яго,
19:3i гаварылi: радуйся, Цар Іудзейскі! I бiлi Яго па шчаках.
19:4Пiлат выйшаў зноў i кажа iм: вось, я выводжу Яго да вас, каб вы ведалi, што я нiякай вiны ў Ім не знаходжу.
19:5Тады выйшаў Іісус у цярновым вянцы і пурпуровай адзежы. I кажа iм Пiлат: вось Чалавек!
19:6Калі ж убачылi Яго першасвятары i служыцелі, то пачалi крычаць, кажучы: Распнi, распнi Яго! Кажа iм Пiлат: вазьміце Яго вы i распніце, бо я не знаходжу ў Ім вiны.
19:7Адказалi яму Іудзеі: мы закон маем, i па закону нашаму Ён павінен памерцi, таму што зрабiў Сябе Сынам Божым.
19:8Калі пачуў Пiлат гэтае слова, то яшчэ больш спалохаўся,
19:9і ўвайшоў у прэторыю зноў i кажа Іісусу: адкуль Ты? Іісус жа адказу не даў яму.
19:10Тады кажа Яму Пiлат: мне Ты не гаворыш? хіба не ведаеш, што я маю ўладу распяць Цябе i маю ўладу адпусціць Цябе?
19:11Адказаў Іісус: ты не меў бы нiякай улады нада Мною, калi б табе не было дадзена звыш; таму той, хто выдаў Мяне табе, большы грэх мае.
19:123 гэтага часу Пiлат шукаў, як адпусціць Яго. Іудзеі ж крычалi, кажучы: калi Яго адпусціш, ты не друг кесару; кожны, хто робiць сябе царом, праціўнік кесара.
19:13Пiлат, пачуўшы гэтае слова, вывеў Іісуса i сеў на судзейскае ўзвышэнне на месцы, што называлася Лiфостратон, а па – яўрэйску Гаввафа.
19:14Была ж пятнiца перад Пасхай, каля шостай гадзiны. I сказаў Пiлат Іудзеям: вось Цар ваш!
19:15Але яны закрычалi: вазьмi, вазьмi, распні Яго! Кажа iм Пiлат: Цара вашага распяць? Адказалі першасвятары: няма ў нас цара, акрамя кесара.
19:16Тады ён аддаў Яго ім на распяцце. І ўзялi Іісуса і павялi;
19:17і, несучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, называнае Лобным, што па – яўрэйску называецца Галгофа,
19:18дзе Яго распялі i з Ім двух iншых, з аднаго боку і з другога, а пасярэдзiне Іісуса.
19:19І зрабіў надпіс Пiлат i змясцiў на крыжы. А было напiсана: Іісус Назаранiн, Цар Іудзейскі.
19:20Гэты надпiс чыталi многiя з Іудзеяў, таму што блізка ад горада было тое месца, дзе быў распяты Іісус, а напiсана было па – яўрэйску, па – грэчаску, па – лацінску.
19:21Казалi ж Пiлату першасвятары Іудзейскія: не пiшы: «Цар Іудзейскі», а напiшы, што Ён казаў: «Я цар Іудзейскі».
19:22Адказаў Пiлат: што напiсаў я, тое напiсаў.
19:23Воіны ж, калі распялi Іісуса, узялi адзенне Яго i раздзялiлi на чатыры часткi, кожнаму воіну частка, і хiтон; хiтон жа быў не шыты, а суцэльна тканы ад верху;
19:24тады сказалi яны адзiн аднаму: не будзем разрываць яго, а кiнем на яго жэрабя, чый будзе. Так мела споўніцца Пiсанне, у якім сказана: «раздзялiлi адзенне Маё мiж сабою i пра вопратку Маю кiдалi жэрабя». Воіны так i зрабілі.
19:25Стаялi ж каля крыжа Іісусавага Мацi Яго i сястра Мацi Яго, Марыя Клеопава, i Марыя Магдалiна.
19:26Іісус жа, убачыўшы Маці i вучня, які стаяў побач і якога Ён любiў, кажа Маці Сваёй: Жанчына, вось сын твой.
19:27Потым кажа вучню: вось Мацi твая. I з таго часу вучань ўзяў Яе да сябе.
19:28Пасля гэтага Іісус, ведаючы, што ўсё ўжо здзейснілася, каб збылося Пiсанне, кажа: смагну.
19:29Тут стаяла пасудзіна, поўная воцату. І воіны, напоўніўшы губку воцатам i насадзіўшы яе на сцябліну ісопу, паднеслi да Яго вуснаў;
19:30і калі паспытаў Іісус воцату, Ён сказаў: здзейснілася! І, схiлiўшы галаву, аддаў дух.
19:31А паколькі была пятнiца, то Іудзеі, каб не засталіся целы на крыжы ў суботу, — бо вялiкi дзень была тая субота, — прасiлi Пiлата, каб перабiць у iх голенi i зняць;
19:32і вось прыйшлi воіны i ў першага перабiлi голенi, i ў другога, распятага з Ім;
19:33прыйшоўшы ж да Іісуса, як убачылi, што Ён ужо памёр, то не перабiвалi ў Яго голеняў;
19:34але адзiн з воінаў кап’ём працяў Яму бок, i адразу выцекла кроў i вада;
19:35і той, хто бачыў, засведчыў, i сведчанне яго праўдзiвае; i ён ведае, што ісціну гаворыць, каб вы паверылi;
19:36бо гэта сталася, каб споўнілася Пiсанне: «косць Яго не будзе паламана»;
19:37яшчэ і ў другiм месцы Пiсанне гаворыць: «будуць глядзець на Таго, Каго працялі».
19:38Пасля гэтага Іосіф з Арымафеi, які быў вучнем Іісуса, але тайным з – за страху перад Іудзеямі, папрасiў Пiлата, каб узяць Цела Іісусава; i Пiлат дазволiў; тады прыйшоў ён i ўзяў Цела Іісусава.
19:39Прыйшоў і Нiкадзім, які прыходзiў раней да Іісуса ўначы, i прынёс сумесь з смiрны i алою фунтаў каля ста.
19:40Узялi яны Цела Іісусава i абвілi Яго палотнамі з духмянасцямі, як паводле звычаю хаваюць Іудзеі.
19:41Быў жа на тым месцы, дзе Ён быў распяты, сад, i ў садзе магiла новая, у якой ніколі яшчэ нiхто не быў пакладзены;
19:42і там, з – за пятнiцы Іудзейскай, паколькі блізка была магiла, паклалi Іісуса.