Священное Писание

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 3

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 3
3:1І я, браты, не мог гаварыць з вамі, як з духоўнымі, а толькі як з плоцкімі, як з немаўлятамі ў Хрысце.
3:2Я карміў вас малаком, а не цвёрдаю ежаю, бо вы яшчэ не маглі есці яе, ды і цяпер не можаце,
3:3таму што вы яшчэ плоцкія. Бо калі паміж вамі зайздрасць, і спрэчкі, і разлады, то ці ж не плоцкія вы і ці не паводле чалавечага разумення жывяце́?
3:4Бо калі адзін кажа: “я Паўлаў”, а другі: “я Апалосаў”, — то ці ж не плоцкія вы?
3:5Бо хто такі Павел? хто такі Апалос? Яны толькі служыцелі, праз якіх вы ўверавалі, і кожны, як яму даў Гасподзь.
3:6Я насадзіў, Апалос паліваў, але ўзрасціў Бог;
3:7так што ні той, хто са́дзіць, не мае значэння, ні той, хто палівае, а толькі Бог, Які ўзрошчвае.
3:8Той, хто са́дзіць, і той, хто палівае, — складаюць адно, але кожны атрымае сваю плату ў адпаведнасці са сваёй працай.
3:9Бо мы суработнікі ў Бога; а вы — Божая ніва, Божая пабудова.
3:10Я па благадаці, дадзенай мне Богам, як мудры дойлід, заклаў падмурак, а іншы будуе на ім; аднак кожны няхай глядзіць, як будуе.
3:11Бо ніхто не можа закласці іншага падмурку, акрамя закладзенага, якім ёсць Іісус Хрыстос.
3:12І хто я́к на гэтым падмурку будуе — з золата, серабра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, —
3:13справа кожнага вы́явіцца; бо дзень пакажа, таму што ў агні адкрываецца, і агонь вы́прабуе справу кожнага, якая яна.
3:14У каго збудаванне, якое ён узвёў, вы́стаіць, той атрымае плату;
3:15у каго збудаванне згарыць, той панясе страту; сам жа будзе ўратаваны, але так, як бы з агню.
3:16Хіба не ведаеце, што вы — храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?
3:17Калі хто знішчыць храм Божы, таго знішчыць Бог; бо храм Божы святы, і гэты храм — вы.
3:18Няхай ніхто сябе не падманвае: калі хто з вас лíчыць сябе мудрым у веку гэтым, той няхай неразумным стане, каб быць будрым.
3:19Бо мудрасць свету гэтага ёсць неразумнасць перад Богам, як напісана: “ловіць мудрых у хітрасці іх”.
3:20І яшчэ: “Гасподзь ведае разважанні мудрых, што яны марныя”.
3:21Дык вось, няхай ніхто не хва́ліцца людзьмі, бо ўсё ваша:
3:22ці Павел гэта, ці Апалос, ці Кіфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё ваша;
3:23вы ж — Хрыстовы, а Хрыстос — Божы.