Священное Писание

Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла, глава 6

Оглавление
1  2  3  4  5  6 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 6
6:1Браты! калі і ўпадзе чалавек у нейкае саграшэнне, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, пільнуючы кожны сябе, каб не быць спаку́шаным.
6:2Насіце цяжа́ры адзін аднаго, і гэтак вы́канаеце закон Хрыстоў.
6:3Бо хто лічыць сябе не́чым, будучы нічы́м, той ашуквае самога сябе.
6:4Кожны няхай вывярае свае дзе́янні, і тады будзе мець падставу для пахвалы́ толькі ў самім сабе, а не ў іншым,
6:5бо кожны панясе сваю но́шу.
6:6Той, каго настаўляюць словам, няхай дзе́ліцца ўсякім дабром з тым, хто настаўляе.
6:7Не ашуквайце сябе: Бог асмяя́ны быць не можа. Што пасее чалавек, тое і пажне́:
6:8хто сее ў плоць сваю, той ад плоці пажне́ тленнасць; а хто сее ў дух, той ад духа пажне́ жыццё вечнае.
6:9Робячы дабро, не будзем падаць духам, бо ў свой час пажнём, калі не аслабе́ем.
6:10Дык вось, пакуль ёсць час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.
6:11Бачыце, як многа напісаў я вам сваёю рукою.
6:12Тыя, што хочуць падаба́цца паводле плоці, прымуша́юць вас абрэ́звацца толькі дзеля таго, каб ім пазбе́гнуць ганенняў за крыж Хрыстоў,
6:13бо і самі абрэ́заныя не выконваюць закону, але хочуць, каб вы абрэ́зваліся, каб пахвалíцца ў вашай плоці;
6:14а я не хачу хваліцца нічым, толькі крыжам Госпада нашага Іісуса Хрыста, Якім для мяне свет распяты, і я для свету.
6:15Бо ў Хрысце Іісусе не ма́е значэння ні абрэ́занне, ні неабрэ́занне, а новае стварэ́нне.
6:16І усім, хто трыма́ецца гэтага правіла, мір ім і міласць, і Ізраілю Божаму.
6:17У астатнім няхай ніхто не турбуе мяне, бо я нашу́ раны Госпада Іісуса на целе маім.
6:18Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амінь.