Священное Писание

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 13

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 13
13:1Калі я размяўляю мовамі чалавечымі і а́нгельскімі, а любові не ма́ю, то я — медзь, якая звініць, альбо кімвал, які гудзе.
13:2Калі я маю дар прароцтва, і валодаю усімі тайнамі і ўсімі ведамі, і ма́ю ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а любові не ма́ю, то я — нішто.
13:3І калі я раздам усю маёмасць сваю і аддам цела сваё на спале́нне, а любові не ма́ю, то няма мне ніякай карысці.
13:4Любоў доўгацярплівая, міласэрная, любоў не зайздросціць, любоў не ўзвышае сябе, не ганарыцца,
13:5не бясчынствуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не па́мятае зла,
13:6не радуецца няпраўдзе, а радуецца ісціне;
13:7ўсё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, ўсё пераносіць.
13:8Любоў ніколі не перастае́, хоць і прароцтвы знікнуць, і мовы змоўкнуць, і веды знíкнуць.
13:9Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым;
13:10а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, знікне.
13:11Калі я быў дзіцём, то размаўляў па – дзіцячаму, думаў па – дзіцячаму, разважаў па – дзіцячаму; а калі стаў мужчынам, то пазбыўся дзіцячага.
13:12Цяпер мы бачым у адлюстраванні, невыразна, а тады — твар у твар; цяпер я ведаю часткова, а тады спазна́ю так, як і я спазна́ны.
13:13Цяпер жа застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але найбольшая з іх — любоў.