Священное Писание

Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 10

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 10
10:1Сам жа я, Павел, малю́ вас дзеля лагоднасці і спага́длівасці Хрыстовай, — я сціплы, калі знаходжуся сярод вас, і рашу́чы ў адносінах да вас, калі адсу́тнічаю.
10:2Прашу, каб мне, прыйшоўшы, не давялося праявіць рашучасць з той упэўненасцю, з якой я збіраюся смела выступіць супраць некаторых, што лічаць, нібы́та мы жывём паводле плоці.
10:3Бо хоць мы жывём у плоці, але не паводле плоці ваюем; 
10:4зброя змагання нашага не плоцкая, а ма́е сілу ад Бога на руйнаванне цвярдынь: ёю мы разбураем на́мыслы
10:5і ўсялякае высакамер’е, якое паўстае супраць пазнання Божага, і бяром у палон усякую думку на паслушэнства Хрысту,
10:6і гатовы пакараць усякае непаслушэнства, калі стане поўным ваша паслушэнства.
10:7На аблічча зважа́еце́ Калі нехта ўпэўнены ў сабе, што ён Хрыстоў, то няхай зноў жа па сабе мяркуе, што, як ён Хрыстоў, так і мы Хрыстовы.
10:8Бо калі б я і больш стаў хвалíцца ўладаю нашаю, якую Гасподзь даў нам на ўмацаванне ваша, а не на разбурэнне, то не быў бы пасаромлены.
10:9Няхай не здаецца, быццам я палохаю вас у пасланнях.
10:10Бо нехта кажа: “пасланні ва́жкія і моцныя, а пры асабістай прысутнасці ён сла́бы і слова яго нязначнае”;
10:11няхай той мае на ўвазе, што якія мы ў словах пасланняў, калі адсутнічаем, такія і ў справах, калі прысутнічаем.
10:12Мы ж не смеем станавіцца ўпоравень ці параўноўваць сябе з тымі, якія саміх сябе выстаўляюць; яны, ме́раючы сябе самімі сабою і параўноўваючы сябе з сабою, робяць неразумна.
10:13Мы ж не праз меру будзем хвалíцца, а па меры ўдзелу, які вы́значыў для нас Бог такою мераю, каб дайсці і да вас.
10:14Бо мы не перавыша́ем вы́значанага нам, як было б, калі б мы не дайшлі да вас, таму што і да вас мы дайшлі з дабравесцем Хрыстовым;
10:15мы не праз меру хва́лімся, не чужою працаю, а спадзяёмся з узрастаннем веры вашай значна павялічыць сярод вас удзел наш,
10:16каб і па – за вашым краем прапаведаваць Евангелле, не хва́лячыся тым, што ўжо здзе́йснена пры чужым удзеле.
10:17Хто хва́ліцца, няхай Госпадам хва́ліцца.
10:18Бо не той годны, хто сам сябе выстаўля́е, а той, каго Гасподзь вылуча́е.