Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 4 | |
4:1 | Калі ж яны прамаўля́лі да наро́ду, падступíлі да іх святары́, і нача́льнік хра́мавай ва́рты, і садуке́і, |
4:2 См.: 🔗Дзеян. 23:6 | раздражнёныя тым, што яны навуча́юць народ і абвяшча́юць у Іісусе ўваскрасе́нне з мёртвых; |
4:3 | і накла́лі на іх ру́кі, і ўзялí іх пад ва́рту да ра́ніцы, бо ўжо быў ве́чар. |
4:4 | Мно́гія ж з тых, што слу́халі сло́ва, уве́равалі; і ста́ла ко́лькасць мужо́ў такіх каля́ пяцí ты́сяч. |
4:5 | I ста́лася на насту́пны дзень, што былí сабра́ны ў Іерусалім нача́льнікі іх, і старэ́йшыны, і кнíжнікі, |
4:6 См.: 🔗Лк. 3:2 | і Анна першасвята́р, і Каіа́фа, і Іаан, і Аляксандр, і іншыя з ро́ду першасвята́рскага; |
4:7 | і, паста́віўшы іх пасярэ́дзіне, пыта́ліся: якою сілаю ці якім íмем зрабілі вы гэта? |
4:8 См.: 🔗Лк. 12:12 | Тады Пётр, напо́ўніўшыся Ду́хам Святы́м, прамовіў да іх: нача́льнікі народа і старэ́йшыны Ізра́ільскія! |
4:9 | калі нас сёння дапы́тваюць пра дабрадзе́йства хво́раму чалаве́ку, як ён быў ацалёны, |
4:10 | то няхай вядо́ма будзе ўсім вам і ўсяму народу Ізра́ільскаму, што íмем Іісуса Хрыста́ Назарэ́я, Якога вы распя́лі і Якога Бог уваскрасíў з мёртвых, – Ім паста́ўлены ён перад вамі здаро́вы; |
4:11 | Ён – ка́мень, якім вы, будаўнікí, пагрэ́бавалі, аднак ён стаў галаво́ю вугла́, і няма ні ў кім іншым спасе́ння, |
4:12 | бо няма пад небам іншага імя́, да́дзенага лю́дзям, праз якое нале́жыць нам спасцíся. |
4:13 | Ба́чачы адва́гу Пятра і Іаана і разуме́ючы, што гэта людзі невучо́ныя і про́стыя, яны здзіўля́ліся, разам з тым і пазнава́лі іх, што тыя былí з Іісусам; |
4:14 | а ба́чачы ацалёнага чалавека, які стаяў з імі, не маглі нічога сказаць су́праць. |
4:15 | І, загада́ўшы ім вы́йсці з сінедрыёна, яны ра́іліся між сабою, |
4:16 | гаво́рачы: што нам рабіць з гэтымі людзьмí? бо я́ўны цуд, учы́нены імі, ўсім жыхара́м Іерусаліма вядо́мы, і мы не можам адмаўля́ць гэтага; |
4:17 | але каб гэта шырэ́й не распаўсю́дзілася ў народзе, дава́йце накладзём суро́вую забаро́ну, каб яны больш не прамаўля́лі ў імя́ гэтае ніко́му з людзе́й. |
4:18 См.: 🔗Дзеян. 5:40 | I, паклíкаўшы іх, яны загада́лі ім зусíм не абвяшча́ць і не навуча́ць у імя́ Іісуса. |
4:19 См.: 🔗Дзеян. 5:29 | Але Пётр і Іаан, сказалі ім у адказ: судзíце, ці пра́ведна перад Богам слу́хацца вас больш, чым Бога́ |
4:20 | мы ж не можам не гаварыць пра тое, што ба́чылі і чу́лі. |
4:21 | І, зноў пагразíўшы ім і не знайшо́ўшы за што пакара́ць, адпусцілі іх з – за народу, бо ўсе праслаўля́лі Бога за тое, што адбыло́ся; |
4:22 | а было́ больш за сорак гадо́ў таму чалаве́ку, з якім адбы́ўся гэты цуд ацале́ння. |
4:23 | Калі ж іх адпусцíлі, яны прыйшлі да сваіх і паве́дамілі тое, што́ ім гаварылі першасвятары́ і старэ́йшыны. |
4:24 | Тыя ж, пачуўшы, аднаду́шна ўзвы́сілі голас да Бога і сказалі: Уладару́! Ты Бог, Які ствары́ў неба, і зямлю́, і мора, і ўсё, што ў іх, |
4:25 | Які ву́снамі айца нашага Давіда, слугí Твайго, сказаў Ду́хам Святы́м: «чаму ўзбунтава́ліся язы́чнікі і народы заду́малі ма́рнае́ |
4:26 См.: 🔗Пс. 2:1 | паўста́лі цары́ зямны́я, і князí сабра́ліся разам су́праць Госпада і су́праць Хрыста Яго». |
4:27 | Бо сапраўды́ сабра́ліся ў горадзе гэтым су́праць Святога Сы́на Твайго Іісуса, пама́занага Табою, і Ірад, і Понцій Пілат з язы́чнікамі і народам Ізра́ільскім, |
4:28 См.: 🔗Мф. 26:24 | каб зрабіць тое, чаму ста́цца прадвы́значыла рука́ Твая і заду́ма Твая; |
4:29 См.: 🔗Дзеян. 13:46 | і цяпер, Госпадзі, спагля́нь на пагро́зы іх і дай рабам Тваім з усёй адва́гай прамаўля́ць слова Тваё |
4:30 | ў той час, калі Ты прасціра́еш руку́ Тваю для ацале́ння, каб знаме́нні і цу́ды здзяйсня́ліся ў імя́ Святога Сына Твайго Іісуса. |
4:31 См.: 🔗Дзеян. 16:26 | I калі памалíліся яны, здрыгану́лася месца тое, дзе яны былí сабра́ны, і напо́ўніліся ўсе Ду́хам Святы́м ды прамаўля́лі слова Божае з адва́гаю. |
4:32 См.: 🔗Дзеян. 2:44 | У мно́ства ж тых, што ўве́равалі, было́ адно сэ́рца і адна душа́, і ніхто нічога з маёмасці сваёй не называ́ў сваім, але ўсё ў іх было́ супо́льнае. |
4:33 | I з вялікай сілаю Апосталы све́дчылі пра ўваскрасе́нне Госпада Іісуса Хрыста, і благада́ць вялікая была́ на ўсіх іх. |
4:34 | Не было́ сярод іх ніко́га, хто цярпе́ў няста́чу, бо ўсе, хто меў зямлю́ ці дамы́, прада́ўшы, прыно́сілі гро́шы за прада́дзенае |
4:35 | і кла́лі да ног Апосталаў; і дава́лася кожнаму, колькі яму было́ патрэ́бна. |
4:36 | Так, Іасíя, назва́ны Апосталамі Варна́вам, што ў перакла́дзе азнача́е «сын суцяшэ́ння», левіт, родам Кіпрыёт, |
4:37 | ме́ўшы поле, прада́ў яго, прынёс грошы і пакла́ў да ног Апосталаў. |