Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Марка, глава 14

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 14
14:1А праз два днi была Пасха i свята праснакоў; i шукалi першасвятары i кнiжнiкi, як узяць Яго хiтрасцю i забiць;
14:2але казалi: толькi не ў свята, каб не было абурэння ў народзе.
14:3I калi быў Ён у Вiфанii, у доме Сiмана пракажонага, i ўзляжаў, — прыйшла жанчына з алебастравай пасудзiнай мiра з нарду чыстага i шматкаштоўнага i, разбiўшы пасудзiну, узлiла Яму на галаву.
14:4Былі ж некаторыя, што абурылiся i гаварылi памiж сабою: навошта гэтая трата мiра?
14:5Бо можна было б прадаць яго больш чым за трыста дынарыяў i раздаць убогiм. I папракалi яе.
14:6Але Iiсус сказаў: пакiньце яе, навошта яе бянтэжыце? Яна добрую справу зрабiла для Мяне.
14:7Бо заўсёды ўбогiх вы маеце з сабою i, калi хочаце, можаце дабро iм рабiць; а Мяне не заўсёды маеце.
14:8Яна зрабiла, што магла: загадзя памазала Маё цела для пахавання.
14:9Праўду кажу вам: дзе толькі будзе прапаведана Евангелле гэтае ва ўсiм свеце, дык i пра тое, што зрабiла яна, сказана будзе ў памяць аб ёй.
14:10I пайшоў Iуда Iскарыёт, адзiн з дванаццацi, да першасвятароў, каб выдаць Яго iм.
14:11Яны ж, пачуўшы, узрадавалiся i абяцалi яму даць срэбранiкi. I ён шукаў, як пры нагодзе выдаць Яго.
14:12I ў першы дзень праснакоў, калi прыносiлi пасхальную ахвяру, кажуць Яму вучнi Яго: дзе хочаш, каб мы пайшлi i прыгатавалi Табе есцi пасху?
14:13I пасылае двух з вучняў Сваiх i кажа iм: iдзiце ў горад; i сустрэне вас чалавек, якi будзе несцi збан вады; iдзiце за iм.
14:14І, куды ён увойдзе, скажыце гаспадару таго дома: «Настаўнiк кажа: дзе святлiца, у якой Мне есцi пасху з вучнямi Маiмi?»
14:15I ён вам пакажа верхні пакой вялiкi, засланы, гатовы; там прыгатуйце нам.
14:16I пайшлi вучнi Яго, i прыйшлi ў горад, i знайшлi, як сказаў iм; i прыгатавалi пасху.
14:17I калi звечарэла, прыходзiць Ён з дванаццаццю.
14:18I калi ўзляжалi яны i елi, сказаў Iiсус: праўду кажу вам, адзiн з вас, які есць са Мною, выдасць Мяне.
14:19Яны ж засмуціліся i пачалі гаварыць Яму адзiн за адным: ці не я? I другi: ці не я?
14:20Ён жа сказаў iм у адказ: адзiн з дванаццацi, хто мачае са Мною ў блюда.
14:21Бо Сын Чалавечы iдзе, як напiсана пра Яго; але гора таму чалавеку, якi выдае Сына Чалавечага: лепш было б таму чалавеку не радзiцца.
14:22I калi яны елi, Iiсус, узяўшы хлеб i благаславiўшы, пераламіў i даў iм, i сказаў: прымiце, ежце; гэта Цела Маё.
14:23I, узяўшы чашу, узнёс падзяку і даў iм; i пiлi з яе ўсе.
14:24I сказаў iм: гэта Кроў Мая новага запавету, якая за многiх пралiваецца.
14:25Праўду кажу вам, што больш не буду пiць ад плоду вiнаграднага да таго дня, калi буду пiць яго новым у Царстве Божым.
14:26I, адспяваўшы хвалу, выйшлi на гару Елеонскую.
14:27I кажа iм Iiсус: усе вы спакусiцеся аба Мне ў гэтую ноч, бо напiсана: «паражу пастыра i рассеюцца авечкi».
14:28Але потым, калi ўваскрэсну, Я апярэджу вас у Галiлеi.
14:29А Пётр сказаў Яму: хоць i ўсе спакусяцца, але не я.
14:30I кажа яму Iiсус: праўду кажу табе, што ты сёння, у гэтую ноч, перш чым двойчы заспявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.
14:31А ён яшчэ настойлівей гаварыў: калі б мне нават i памерцi з Табою, не адракуся ад Цябе. Гэтаксама i ўсе гаварылi.
14:32I прыйшлi ў мясцiну пад назвай Гефсiманiя, i кажа Ён вучням Сваiм: пасядзiце тут, пакуль Я пайду памалюся.
14:33I бярэ Пятра, Iакава i Iаана з Сабою; i пачаў журыцца i тужыць.
14:34I кажа iм: смуткуе душа Мая да смерцi; пабудзьце тут i не спiце.
14:35I, адышоўшы крыху, упаў на зямлю i малiўся, каб, калi магчыма, абмiнуў Яго час гэты;
14:36i гаварыў: Авва Ойча! усё магчыма Табе; пранясi чашу гэтую мiма Мяне, але не чаго я хачу, а чаго Ты.
14:37I прыходзiць, i знаходзiць, што яны спяць, i кажа Пятру: Сiмане, ты спiш? не змог ты адной гадзiны не паспаць?
14:38Не спіце i малiцеся, каб не ўпасці ў спакусу: дух бадзёры, а плоць немачная.
14:39I зноў, адышоўшы, малiўся, кажучы тое ж слова.
14:40I, вярнуўшыся, знайшоў, што зноў яны спяць; бо вочы ў іх ацяжэлi; i не ведалi яны, што Яму адказаць.
14:41I прыходзiць трэцi раз i кажа iм: вы ўсё яшчэ спiце і спачываеце. Годзе, настаў час: вось, аддаецца Сын Чалавечы ў рукi грэшнiкаў.
14:42Уставайце, хадзем; вось, наблiзiўся той, хто выдае Мяне.
14:43I адразу, калi яшчэ Ён гаварыў, прыходзіць Iуда, адзiн з дванаццацi, i з iм мноства людзей з мячамi i каламi, ад першасвятароў i кнiжнiкаў i старэйшын.
14:44А той, хто выдаваў Яго, даў iм знак, кажучы: каго я пацалую, Той i ёсць, вазьмiце Яго i вядзiце пільна.
14:45I, прыйшоўшы, адразу падышоў да Яго i кажа: Равві, Раввi! I пацалаваў Яго.
14:46А яны ўсклалi рукi свае на Яго i ўзялi Яго.
14:47Адзiн жа з тых, што стаялi тут, дастаў меч, ударыў раба першасвятаровага i адсек яму вуха.
14:48I, звярнуўшыся да іх, Iiсус сказаў: быццам на разбойнiка выйшлi з мячамi i каламi ўзяць Мяне?
14:49Штодня бываў Я з вамі ў храме, навучаючы, i вы не ўзялi Мяне; але няхай збудуцца Пiсанні.
14:50І, пакiнуўшы Яго, усе паўцякалi.
14:51I адзiн юнак, накiнуўшы палатно на голае цела, ішоў за Iм; i юнакі хапаюць яго.
14:52Ён жа, пакiнуўшы палатно, голы ўцёк ад iх.
14:53I прывялi Iiсуса да першасвятара; i збіраюцца да яго ўсе першасвятары i кнiжнiкi, i старэйшыны.
14:54I Пётр зводдаль услед за Iм iшоў аж усярэдзiну двара першасвятаровага, i сядзеў са слугамi i грэўся каля агню.
14:55А першасвятары i ўвесь сiнедрыён шукалi сведчання супраць Iiсуса, каб аддаць Яго на смерць, i не знаходзiлi.
14:56Бо многiя лжыва сведчылi супраць Яго, але сведчаннi іх не супадалi.
14:57I некаторыя, устаўшы, iлжыва сведчылi супраць Яго, кажучы:
14:58мы чулi, як Ён казаў: «Я разбуру храм гэты рукатворны i праз тры днi ўзвяду iншы, нерукатворны».
14:59Але i так сведчанне iх не супадала.
14:60Тады першасвятар, стаўшы пасярэдзіне, спытаў Iiсуса, кажучы: не адказваеш нiчога? што яны супраць Цябе сведчаць?
14:61Ён жа маўчаў i нiчога не адказваў. Зноў першасвятар спытаў Яго i кажа Яму: цi Ты Хрыстос, Сын Благаславёнага?
14:62Iiсус жа сказаў: Я. І вы ўбачыце Сына Чалавечага, што сядзiць праваруч сiлы i прыйдзе на воблаках нябесных.
14:63Першасвятар жа, разадраўшы адзенне сваё, кажа: якую яшчэ патрэбу мы маем у сведках?
14:64Вы чулi хуленне: як вам здаецца? Яны ж усе прысудзілi, што Ён варты смерцi.
14:65I пачалi некаторыя пляваць на Яго i, закрываць Яму твар, і біць Яго, i казаць Яму: прароч. I слугi бiлi Яго па шчоках.
14:66I калi Пётр быў на двары ўнiзе, падыходзіць адна са служанак першасвятара
14:67i, убачыўшы, як Пётр грэецца, углядзелася ў яго i кажа: i ты быў з Назаранiнам Iiсусам.
14:68Ён жа адрокся, кажучы: не ведаю i не разумею, што ты гаворыш. I выйшаў адтуль на пярэднi двор; i заспяваў певень.
14:69I служанка, убачыўшы яго зноў, пачала казаць тым, што стаялi тут: гэты з iх.
14:70Ён жа зноў адракаўся. I неўзабаве зноў тыя, што стаялі там, казалi Пятру: сапраўды ты з іх, бо ты галiлеянiн, i гаворка твая падобная.
14:71Ён жа пачаў клясціся i бажыцца: не ведаю Гэтага Чалавека, пра Якога вы гаворыце.
14:72I другi раз заспяваў певень. I ўспомнiў Пётр слова, якое сказаў яму Iiсус: перш чым певень двойчы заспявае, ты адрачэшся ад Мяне тройчы. I пачаў плакаць.