Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Iаана, глава 9

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 9
9:1I, праходзячы, убачыў Ён чалавека сляпога ад нараджэння.
9:2І спыталiся ў Яго вучнi Яго, кажучы: Раввi! хто саграшыў: ён цi бацькi яго, што ён сляпым нарадзіўся?
9:3Адказаў Іісус: нi ён не саграшыў, нi бацькi яго, але гэта дзеля таго, каб выявіліся дзеі Божыя на ім;
9:4Мне належыць рабiць справы Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль яшчэ дзень; надыходзіць ноч, калi нiхто не можа дзейнічаць;
9:5пакуль Я ў свеце, Я святло свету.
9:6Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю і зрабiў глей са сліны, і памазаў глеем вочы сляпому,
9:7і сказаў яму: ідзi, умыйся ў купальнi Сiлаам (што азначае: Пасланы). Той пайшоў i ўмыўся, i прыйшоў відушчым.
9:8Суседзi ж i тыя, хто бачыў яго раней, што ён быў сляпы, гаварылi: ці не той гэта, які сядзеў і жабраваў?
9:9Адны казалi: гэта ён. А другія: падобны да яго. Ён жа казаў: гэта я.
9:10Тады казалі яму: як у цябе ад – крыліся вочы?
9:11І сказаў ён у адказ: Чалавек, Якога завуць Іісус, зрабiў глей, памазаў вочы мае i сказаў мне: «ідзi ў купальню Сiлаам i ўмыйся». Я пайшоў, умыўся i стаў бачыць.
9:12Тады сказалi яму: дзе Ён? Той кажа: не ведаю.
9:13Вядуць яго да фарысеяў, таго былога сляпца.
9:14А была субота, калi Іісус зрабiў глей i адкрыў яму вочы.
9:15Таксама пыталiся ў яго і фарысеi, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў iм: глей паклаў Ён на вочы мае, i я ўмыўся, i бачу.
9:16Гаварылi тады некаторыя з фарысеяў: не ад Бога Гэты Чалавек, бо не прытрымліваецца суботы. Іншыя казалi: як можа чалавек грэшны такiя цуды рабiць? I была нязгода памiж iмi.
9:17Кажуць сляпому зноў: а ты што скажаш пра Яго, бо Ён адкрыў твае вочы? І той сказаў: гэта прарок.
9:18Не паверылi аднак Іудзеі ў тое, што ён быў сляпы i стаў бачыць, пакуль не паклiкалi бацькоў таго, хто стаў бачыць,
9:19i спыталiся ў iх, кажучы: гэта сын ваш, пра якога вы кажаце, што ён нарадзiўся сляпым? як жа ён цяпер бачыць?
9:20У адказ ім бацькi яго сказалі: мы ведаем, што гэта сын наш, і што ён сляпым нарадзіўся;
9:21а як ён цяпер бачыць, не ведаем, і хто адкрыў яму вочы, мы не ведаем; сам ён дарослы, у яго спытайцеся; сам пра сябе няхай скажа.
9:22Так сказалi бацькi яго, таму што баялiся Іудзеяў, бо Іудзеі ўжо
9:23таму бацькi яго і сказалi: ён дарослы, у яго спытайцеся.
9:24I вось паклiкалi другi раз чалавека, што быў сляпым, i сказалi яму: уздай славу Богу; мы ведаем, што Чалавек Той грэшны.
9:25Ён жа ў адказ iм сказаў: цi грэшны Ён, не ведаю; адно ведаю, што я быў сляпы, а цяпер бачу.
9:26І сказалi яму зноў: што Ён зрабiў табе? як Ён адкрыў твае вочы?
9:27Той адказаў iм: я сказаў вам ужо, і вы не слухалi; што яшчэ хочаце пачуць? хіба і вы хочаце стаць Яго вучнямi?
9:28Яны ж зганілi яго, кажучы: гэта ты вучань Яго, а мы Маісеевы вучнi;
9:29мы ведаем, што з Маісеем гаварыў Бог; а пра Яго не ведаем, адкуль Ён.
9:30У адказ чалавек той сказаў ім: гэта і дзiўна, што вы не ведаеце, адкуль Ён, а Ён адкрыў мае вочы;
9:31мы ж ведаем, што грэшнiкаў Бог не слухае; а хто шануе Бога i выконвае волю Яго, таго слухае;
9:32адвеку не чуваць было, каб хто адкрыў вочы сляпому ад нараджэння;
9:33калі б не быў Ён ад Бога, не мог бы нiчога зрабiць.
9:34У адказ яны сказалi яму: у грахах увесь ты нарадзiўся, i ты вучыш нас? I выгналi яго вон.
9:35Пачуў Іісус, што выгналi яго вон, i, знайшоўшы яго, сказаў яму: ты веруеш у Сына Божага?
9:36У адказ той сказаў: а хто Ён, Госпадзі, каб я ўвераваў у Яго?
9:37Сказаў яму Іісус: i бачыў ты Яго, i Той, Хто гаворыць з табою, — гэта Ён.
9:38Ён жа сказаў: верую, Госпадзі! І пакланiўся Яму.
9:39I сказаў Іісус: на суд Я ў свет гэты прыйшоў, каб невідушчыя бачылi, а відушчыя сляпымі сталі.
9:40І пачулі гэта некаторыя з фарысеяў, што былi з Ім, і сказалi Яму: няўжо i мы сляпыя?
9:41Сказаў iм Іісус: калi б вы сляпыя былi, то не мелi б граху; але паколькі вы кажаце, што бачыце, то грэх ваш застаецца.