Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Матфея, глава 11

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 11
11:1І сталася, калі закончыў Іісус настаўленні дванаццаці вучням Сваім, перайшоў адтуль вучыць і прапаведаваць у гарадах іх.
11:2А Іаан, пачуўшы ў цямніцы пра дзеі Хрыстовы, паслаў двух вучняў сваіх
11:3сказаць Яму: ці Той Ты, Які павінен прыйсці, ці чакаць нам другога?
11:4І сказаў ім Іісус у адказ: ідзіце, скажыце Іаану, што чуеце і бачыце:
11:5сляпыя робяцца відушчымі і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогія дабравесцяць,
11:6і блажэнны, хто не спакусіцца аба Мне.
11:7Калі ж пайшлі яны, Іісус пачаў гаварыць народу пра Іаана: што глядзець хадзілі вы ў пустыню? ці не трысціну, ветрам калыханую?
11:8Што ж глядзець хадзілі вы? ці не чалавека, убранага ў мяккае адзенне? Але тыя, што носяць мяккае адзенне, жывуць у харомах царскіх.
11:9Што ж глядзець хадзілі вы? прарока? Так, кажу вам, і больш, чым прарока.
11:10Бо ён той, пра якога напісана: «вось, Я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які падрыхтуе шлях Твой перад Табою».
11:11Праўду кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Іаана Хрысціцеля; але меншы ў Царстве Нябесным большы за яго.
11:12Ад дзён жа Іаана Хрысціцеля да сёння Царства Нябеснае дасягаецца сілаю, і тыя, што сілу ўжываюць здабываюць яго;
11:13бо ўсе прарокі і закон прадвясцілі да Іаана.
11:14І калі хочаце прыняць, ён ёсць Ілія, які мае прыйсці.
11:15Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе.
11:16З кім параўнаю род гэты? Падобны ён да дзяцей, якія сядзяць на рынку і, аклікаючы адны другіх,
11:17кажуць: «мы ігралі вам на дудцы, а вы не танцавалі; мы спявалі вам жалобнае, а вы не галасілі».
11:18Бо прыйшоў Іаан, не есць, не п'е; і кажуць: «у ім дэман».
11:19Прыйшоў Сын Чалавечы, есць і п'е; і кажуць: «вось, чалавек, які любіць есці і віно піць, прыяцель мытнікам і грэшніка». І апраўдана мудрасць дзецьмі яе.
11:20Тады пачаў Ён дакараць гарады, у якіх найбольш праявіліся сілы Яго, бо яны не пакаяліся.
11:21Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо калі б у Тыры і Сідоне явіліся сілы, яўленыя ў вас, яны б даўно ўжо ў валасяніцы і ў попеле пакаяліся;
11:22але кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень судны, чым вам.
11:23І ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла будзеш нізрынуты; бо калі б у Садоме явіліся сілы, яўленыя ў табе, дык ён прастаяў бы па сённяшні дзень;
11:24але кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, чым табе.
11:25Тым часам, далей прамаўляючы, Іісус сказаў: слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтаіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям.
11:26Так, Ойча! бо такое было Тваё ўпадабанне.
11:27Усё Мне перададзена Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына, толькі Айцец; і Айца не ведае ніхто, толькі Сын, і каму Сын хоча адкрыць.
11:28Прыйдзіце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас;
11:29вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым;
11:30бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі.