Священное Писание

Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 4

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 4
4:1І таму, маючы такое служэнне па ака́занай нам міласці, мы не па́даем духам;
4:2але, адмовіўшыся ад тайных гане́бных спраў, не ўжыва́ючы хітрасці і не скажа́ючы слова Божага, а выяўля́ючы адкрыта ісціну, прадстаўляем сябе сумленню кожнага чалавека перад Богам.
4:3Калі ж і закрыта дабравесце наша, то закрыта для тых, хто гіне,
4:4для няверуючых, у якіх бог веку гэтага асляпіў розум, каб для іх не заззяла святло дабравесця славы Хрыста, Які з’яўляецца вобразам Бога нябачнага.
4:5nbsp;Бо мы не сябе саміх прапаведуем, а Хрыста Іісуса, Госпада; самі ж мы — рабы вашы дзеля Іісуса,
4:6таму што Бог, Які загадаў, каб з цемры заззяла святло, Сам заззяў у сэ́рцах нашых для прасвятлення нашага праз пазнанне славы Божай у асобе Іісуса Хрыста.
4:7Скарб жа гэты мы носім у гліня́ных сасудах, каб было бачна, што веліч сілы нале́жыць Богу, а не нам;
4:8нас усюды ўціскаюць, але мы не прыгне́чаныя; мы ў роспачных абставінах, але не ўпада́ем у роспач;
4:9нас пераследуюць, але мы не пакінутыя; нас збіваюць з ног, але мы не гінем;
4:10мы заўсёды носім у целе мёртвасць Госпада Іісуса, каб і жыццё Іісуса адкрылася ў целе нашым.
4:11Бо мы, жывыя, заўсёды аддаём сябе на смерць дзеля Іісуса, каб і жыццё Іісуса адкрылася ў смяротнай плоці нашай, 
4:12так што смерць дзейнічае ў нас, а жыццё — у вас.
4:13Але, маючы той самы дух веры, пра які напíсана: “я вераваў і таму гаварыў”, і мы веруем, таму і гаворым,
4:14ведаючы, што Той, Хто ўваскрасіў Госпада Іісуса, уваскрасíць і нас праз Іісуса і паставіць перад Сабою з вамі.
4:15Бо ўсё дзеля вас, каб шчодра я́ўленая благадаць у многіх памнажала ўдзячнасць на славу Божую.
4:16Таму мы не па́даем духам; а калі вонкавы наш чалавек і тле́е, то ўну́траны з дня ў дзень абнаўля́ецца.
4:17Бо кароткачасовая лёгкая горасць наша стварае для нас звыш усякай меры вечнае багацце славы,
4:18калі мы глядзім не на бачнае, а на нябачнае: таму што бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.