Священное Писание

Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 12

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 12
12:1Не карысна хвалíцца мне; бо я перайду да відзе́нняў і адкравенняў Гасподніх.
12:2Ведаю чалавека ў Хрысце, што чатырна́ццаць гадоў назад — ці ў целе, не ведаю, ці не ў целе, не ведаю, Бог ведае, — узя́ты быў да трэцяга неба.
12:3І ведаю пра гэтага чалавека — ці ў целе, ці не ў целе, не ведаю, Бог ведае, —
12:4што ён быў узяты ў рай і чуў невымоўныя словы, якія чалавеку немагчыма выказаць.
12:5Такім чалавекам буду хвалíцца; сабою ж не буду хваліцца, хіба́ толькі немачамі маімі.
12:6Калі ж захачу пахваліцца, то не буду неразумным, бо скажу ісціну; але я ўстрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне звыш таго, што бачыць ува мне ці чуе ад мяне.
12:7І каб я не ўзвыша́ў сябе з – за велічы адкравенняў, да́дзена мне джала ў плоць, ангел сатаны, каб мучыць мяне, каб я не ўзвыша́ў сябе.
12:8Тройчы прасіў я Госпада пра тое, каб забраў яго ад мяне,
12:9але Ён сказаў мне: “дастаткова табе благадаці Маёй, бо сіла Мая ў немачы здзяйсняецца”. Дык вось, я больш ахвотна буду хвалíцца сваімі немачамі, каб жыла́ ўва мне сіла Хрыстова.
12:10Таму я знаходжу задавальне́нне, будучы ў немачах, у крыўдах, у няста́чах, у гане́ннях, ва ўціску дзеля Хрыста, бо калі я нямоглы, тады я моцны.
12:11Я дайшоў да неразумнасці, хва́лячыся, — вы мяне прыму́сілі. Бо вам нале́жала хвалíць мяне, таму што я ні ў чым не маю недахопу ў параўнанні з тымі вышэйшымі Апосталамі, хоць я і нішто:
12:12уласцівасці ж Апостала былí вы́яўлены перад вамі ва ўсёй цярплівасці, у знаме́ннях, і цудах, і сілах.
12:13Дык чаго вам не хапа́ла ў параўнанні з астатнімі цэрквамі, хіба толькі таго, што сам я не стаў цяжа́рам для вас? Прабачце мне гэтую віну.
12:14Вось, трэці раз я гатовы прыйсці да вас, і не буду цяжа́рам для вас, бо я шукаю не вашага, а вас. Таму што не дзеці павінны назапа́шваць маёмасць для бацькоў, а бацькі для дзяцей.
12:15Я ж вельмі ахвотна буду траціць і буду сябе растра́чваць дзеля душ вашых, нягледзячы на тое, што, вельмі любячы вас, я менш любімы.
12:16Дапусцім, было так: я не абцяжарваў вас, але, будучы хітрым, я падманам браў з вас.
12:17Хіба праз каго – небудзь з тых, каго я пасылаў да вас, я нечым карыстаўся ад вас?
12:18Я папрасіў Ціта і паслаў разам з ім брата: ці ж скарыстаўся чым ад вас Ціт? хіба не ў адным духу мы дзейнічалí хіба не аднымі шляхамі хадзілі?
12:19Зноў думаеце, што мы перад вамі апраўдваемся́ Мы перад Богам, у Хрысце гаворым, а ўсё, узлю́бленыя, дзеля вашага настаўлення.
12:20Таму што баюся, каб, прыйшоўшы да вас, я не знайшоў вас такімі, якімі не хачу, таксама каб і вы не знайшлі мяне такім, якім не хочаце: каб не было спрэчак, зайздрасці, гневу, сварак, паклёпаў, нагавораў, пыхі, бязладдзяў,
12:21каб зноў, калі прыйду, не прынізіў мяне Бог мой у вас і каб не аплакваць мне многіх, якія саграшылі раней і не пакаяліся ў нечыстаце, і блудзе, і распусце, што яны ўчынілі.