Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Iаана, глава 14

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 14
14:1Няхай не трывожыцца сэрца ваша; веруйце ў Бога, i ў Мяне веруйце;
14:2у доме Айца Майго абіцеляў многа; а калі б не так, Я сказаў бы вам: iду падрыхтаваць месца вам;
14:3і калi пайду i падрыхтую месца вам, зноў прыйду i вазьму вас да Сябе, каб там, дзе Я, былi i вы;
14:4а куды Я іду, вы ведаеце, i шлях ведаеце.
14:5Кажа Яму Фама: Госпадзі! мы не ведаем, куды Ты ідзеш; і як мы можам шлях ведаць?
14:6Кажа яму Іісус: Я — шлях i ісціна, i жыццё: нiхто не прыходзіць да Айца інакш, як праз Мяне;
14:7калi б ведалi вы Мяне, то i Айца Майго ведалі б; i з гэтага часу ведаеце Яго i бачылi вы Яго.
14:8Кажа яму Фiлiп: Госпадзі! пакажы нам Айца, i дастаткова для нас.
14:9Кажа яму Іісус: гэтулькi часу Я з вамi, i ты не пазнаў Мяне, Фiлiп? хто бачыў Мяне, той бачыў Айца; як жа ты кажаш: «пакажы нам Айца»?
14:10цi не верыш, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне? Словы, якія Я гавару вам, Я не ад Сябе гавару; Айцец, які ўва Мне, Ён здзяйсняе справы;
14:11верце Мне, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне; а калi не, то з – за самых спраў верце Мне;
14:12праўду, праўду кажу вам: хто веруе ў Мяне, той здзейсніць справы, якiя Я здзяйсняю, і большыя за iх здзейснiць; таму што Я да Айца Майго iду;
14:13і чаго ні папросiце ў iмя Маё, тое зраблю, каб праславiўся Айцец у Сыне;
14:14калі чаго папросiце ў iмя Маё, Я зраблю;
14:15калi любiце Мяне, то запаведзі Мае выканайце,
14:16і Я ўмалю Айца, i другога Уцяшыцеля Ён дасць вам, каб быў з вамi давеку,
14:17Духа ісціны, Якога свет не можа прыняць, бо не бачыць Яго і не ведае Яго; а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамi ёсць i ў вас будзе;
14:18не пакiну вас сiротамi, прыйду да вас;
14:19яшчэ трохi, i свет ужо не ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, i вы жыць будзеце;
14:20у той дзень даведаецеся вы, што Я у Айцу Маім, i вы ўва Мне, i Я ў вас;
14:21Хто мае запаведзi Мае i выконвае iх, той любiць Мяне, а таго, хто любiць Мяне, таго будзе любіць Айцец Мой, i Я ўзлюблю Яго i яўлю яму Сябе.
14:22Кажа Яму Іуда, не Іскарыёт: Госпадзі! што сталася, што Ты хочаш явіць Сябе нам, а не свету?
14:23У адказ Іісус сказаў яму: хто любiць Мяне, той выканае слова Маё; i Айцец Мой узлюбiць яго, i Мы прыйдзем да яго i абiцель у яго створым;
14:24хто не любiць Мяне, той не выконвае слоў Маiх; слова ж, якое вы чуеце, не Маё, а Айца, Які паслаў Мяне;
14:25гэта сказаў Я вам, будучы з вамi;
14:26Уцяшыцель жа, Дух Святы, Якога пашле Айцец у iмя Маё, навучыць вас усяму i напомнiць вам усё, што Я казаў вам;
14:27мiр пакiдаю вам, мiр Мой даю вам; не так, як свет дае, Я даю вам; Няхай не трывожыцца сэрца ваша i не баiцца;
14:28вы чулi, што Я сказаў вам: адыходжу i прыйду да вас; калi б вы любiлi Мяне, то ўзрадавалiся б, што Я сказаў: iду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне;
14:29і Я сказаў вам цяпер, перш, чым збылося, каб вы паверылi, калі збудзецца.
14:30ужо няшмат Я буду гаварыць з вамi; бо ідзе князь свету гэтага i ўва Мне не мае нiчога;
14:31але каб ведаў свет, што Я люблю Айца i, як запаведаў Мне Айцец, так раблю, — устаньце, пойдзем адгэтуль.