Священное Писание

Саборнае Пасланне святога апостала Іакава, глава 2

Оглавление
1  2  3  4  5 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 2
2:1Браты мае́! ма́йце веру ў Іісуса Хрыста́, нашага Госпада сла́вы, не зважа́ючы на асо́бы.
2:2Бо калі на сход ваш пры́йдзе чалавек з залатым пе́рсценем, у бліску́чым адзе́нні, і пры́йдзе бедны ў бру́дным адзе́нні,
2:3і вы, пагледзіце́ на таго, што ў бліску́чым адза́нні, і ска́жаце яму: «ты сядай сюды, на добрае месца», а беднаму ска́жаце: «ты стань там» альбо: «сядай тут, каля ног маіх»,
2:4то хіба́ вы не правялí падзе́лу паміж сабою і не сталі су́ддзямі з ліхíмі думкамí
2:5Паслу́хайце, браты мае́ ўзлю́бленыя, хіба́ не бедных свету гэтага вы́браў Бог, каб былí яны бага́тымі вераю і насле́днікамі Царства, якое Ён паабяца́ў тым, хто лю́біць Яго́
2:6а вы знява́жылі беднага. Хіба́ не бага́тыя чы́няць вам уцíск, і ці не яны ця́гнуць вас у суды́?
2:7хіба́ не яны знеслаўля́юць добрае імя́, якім вы называ́ецеся?
2:8Дык вось, калі выко́нваеце вы закон царскі паводле Пісання: «узлюбí бліжняга твайго, як само́га сябе», то добра ро́біце;
2:9а калі зважа́еце на асобы, то грэх чы́ніце і перад законам ака́зваецеся злачы́нцамі.
2:10Хто вы́канае ўвесь закон, ды асту́піцца ў не́чым адным, той ста́не вінава́тым ва ўсім.
2:11Бо Той, Хто сказаў: «не пралюбадзе́йнічай», сказаў таксама: «не забіва́й»; таму, калі ты не пралюбадзе́йнічаеш, але заб'еш, то станеш паруша́льнікам закону.
2:12Так гавары́це і так рабіце, як тыя, каго будуць судзíць па закону свабоды.
2:13Бо суд без мíласці над тым, хто не аказа́ў мíласці; мíласць вышэ́йшая за суд.
2:14Якая кары́сць, браты мае́, калі хтосьці будзе каза́ць, што ма́е веру, а спраў не будзе мець? хіба́ можа гэтая вера спасцí яго́
2:15Калі брат ці сястра будуць без адзе́жы і не будуць мець е́жы на штодзе́нь,
2:16а хто – небудзь з вас скажа: «ідзíце з мíрам, грэ́йцеся і наяда́йцеся», але не дасць ім неабхо́днага для це́ла, то якая кары́сць?
2:17Так і вера, калі не будзе мець спраў, то яна мёртвая сама па сабе.
2:18Але нехта скажа: ты веру маеш, а я справы ма́ю, пакажы́ мне веру тваю без спраў тваіх, а я пакажу́ табе веру маю́ ў справах маіх.
2:19Ты веруеш, што Бог адзіны, – добра робіш; і дэ́маны веруюць і трымця́ць.
2:20Дык хочаш ве́даць ты, чалавек бязду́мны, што вера без спраў мёртвая?
2:21Хіба́ Аўраам, айцец наш, не спра́вамі апраўда́ны быў, калі паклаў сына свайго Ісаака на ахвя́рнік?
2:22Ба́чыш, што вера садзе́йнічала спра́вам яго, і праз спра́вы вера стала даскана́лаю?
2:23І здзе́йснілася Пісанне, у якім ска́зана: «вераваў Аўраам Богу, і гэта было́ залíчана яму як пра́веднасць, і ён быў назва́ны дру́гам Божым».
2:24Бачыце, што справамі апра́ўдваецца чалавек, а не толькі вераю?
2:25Так і Раа́ў блудніца хіба́ не справамі апраўда́лася, прыня́ўшы вестуно́ў і адпра́віўшы іх іншым шля́хам? 
2:26Бо як це́ла без ду́ха мёртвае, так і вера без спраў мёртвая.