Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Iаана, глава 18

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 18
18:1Сказаўшы гэта, Іісус выйшаў з вучнямi Сваiмi на той бок патоку Кедрон, дзе быў сад, у якi ўвайшоў Ён Сам i вучнi Яго;
18:2ведаў жа гэтае месца i Іуда, які выдаў Яго, бо там часта збiраўся Іісус з вучнямі Сваімі;
18:3і вось Іуда, узяўшы атрад воінаў і служыцеляў ад першасвятароў i фарысеяў, прыходзіць туды з факеламi, і лiхтарамi, i зброяй.
18:4Іісус жа, ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў i сказаў iм: каго шукаеце?
18:5Адказалi Яму: Іісуса Назарэя. Кажа iм Іісус: гэта Я. Стаяў жа з iмi i Іуда, які выдаў Яго;
18:6і калi Іісус сказаў iм: «гэта Я», яны адступiлi назад i ўпалi на зямлю.
18:7Ён зноў спытаўся ў iх: каго шукаеце? Яны сказалi: Іісуса Назарэя.
18:8Адказаў Іісус: Я сказаў вам, што гэта Я; дык вось, калi Мяне шукаеце, пакіньце iх, няхай ідуць, —
18:9каб споўнiлася слова, якое Ён сказаў: з тых, каго Ты даў Мне, Я не загубiў нiкога.
18:10Тады Сіман Пётр, маючы меч, выняў яго і ўдарыў першасвятаровага раба i адсек яму правае вуха; імя раба было Малх;
18:11але Іісус сказаў Пятру: укладзі меч у ножны; чашу, якую даў Мне Айцец, няўжо Я не буду піць яе?
18:12Тады атрад воінаў i тысячаначальнiк, i служыцелі Іудзейскія ўзялi Іісуса і звязалi Яго,
18:13i павялi Яго спачатку да Анны, бо ён быў цесцем Каіафы, якi быў першасвятаром у той год;
18:14гэта быў той Каіафа, якi даў параду Іудзеям, што лепш, каб адзiн чалавек памёр за народ.
18:15За Іісусам iшоў Сіман Пётр i другi вучань; вучань жа той быў знаёмы першасвятару і ён увайшоў з Іісусам у двор першасвятара,
18:16а Пётр стаяў каля дзвярэй звонку. Выйшаў тады вучань той, які быў знаёмы першасвятару, i сказаў прыдзвернiцы, i ўвёў Пятра.
18:17Кажа тут служанка – прыдзвернiца Пятру: i ты цi не з вучняў Гэтага Чалавека? Ён сказаў: не.
18:18І стаялi рабы i служыцелі, расклаўшы вогнішча, таму што было холадна, і грэлiся; з iмi Пётр таксама стаяў i грэўся.
18:19Першасвятар жа спытаўся ў Іісуса пра вучняў Яго i пра вучэнне Яго.
18:20Адказаў яму Іісус: Я адкрыта гаварыў свету; Я заўсёды навучаў у сінагогах i ў храме, дзе заўсёды збіраюцца Іудзеі, i тайна не гаварыў нiчога;
18:21чаму ты ў Мяне пытаешся? спытайся ў тых, якія чулі, што Я гаварыў iм; вось яны ведаюць, што Я казаў.
18:22Калі Ён сказаў гэта, адзiн са служыцеляў, што блiзка стаяў, ударыў Іісуса па шчацэ i сказаў: так Ты адказваеш першасвятару?
18:23Адказаў яму Іісус: калi Я дрэнна сказаў, засведчы, што дрэнна; а калi добра, чаму ты б’еш Мяне?
18:24Тады Анна паслаў Яго, звязанага, да першасвятара Каіафы.
18:25А Сіман Пётр стаяў i грэўся. Сказалі тады яму: i ты цi не з вучняў Яго? Ён адрокся i сказаў: не.
18:26Кажа адзiн з рабоў першасвятара, сваяк таго, якому Пётр адсек вуха: хiба я не бачыў цябе з Ім у садзе?
18:27Пётр iзноў адрокся; i адразу певень заспяваў.
18:28Тады вядуць Іісуса ад Каіафы ў прэторыю. Была ранiца, i яны не ўвайшлi ў прэторыю, каб не апаганіцца, але каб можна было есцi пасху.
18:29Выйшаў Пiлат да iх i сказаў: якое абвiнавачанне выстаўляеце вы супраць Гэтага Чалавека?
18:30У адказ яны сказалi яму: калi б Ён не быў злачынцам, мы не выдалi б Яго табе.
18:31Тады сказаў iм Пiлат: вазьміце Яго вы i па закону вашаму судзiце Яго. Сказалi яму Іудзеі: нам не дазваляецца караць смерцю нiкога, —
18:32каб споўнілася слова Іісуса, якое Ён сказаў, указваючы, якою смерцю Ён мае памерцi.
18:33Увайшоў тады зноў Пiлат у прэторыю, i паклiкаў Іісуса, і сказаў Яму: Ты Цар Іудзейскi?
18:34Адказаў яму Іісус: ты ад сябе гэта гаворыш, цi іншыя сказалi табе пра Мяне?
18:35Адказаў Пiлат: хіба я Іудзей? народ Твой i першасвятары выдалi Цябе мне; што Ты зрабiў?
18:36Адказаў Іісус: Царства Маё не ад гэтага свету; калi б ад гэтага свету было Царства Маё, то слугi Мае змагаліся б за тое, каб Мяне не выдалi Іудзеям. Але цяпер Царства Маё не адгэтуль.
18:37Тады сказаў Яму Пiлат: дык Ты Цар? Адказаў Іісус: ты кажаш, што Я Цар; Я на тое нарадзiўся i на тое прыйшоў у свет, каб сведчыць пра ісціну; і кожны, хто ад ісціны, слухаецца голасу Майго.
18:38Кажа Яму Пiлат: што ёсць ісціна? I, прамовіўшы гэта, ён зноў выйшаў да Іудзеяў i кажа iм: я нiякай вiны
18:39ёсць жа звычай у вас, каб кагосьці аднаго я адпускаў вам на Пасху; хочаце, адпушчу вам Цара Іудзейскага?
18:40Тады зноў закрычалi ўсе, кажучы: не Яго, а Вараву. А Варава быў разбойнік.