Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 1 | |
1:1 | Іуда, раб Іісуса Хрыста́, брат Іа́кава, паклíканым, якія былí асвячо́ны Богам Айцом і захава́ны Іісусам Хрыстом: |
1:2 | міласць вам, і мір, і любоў няха́й прымно́жацца. |
1:3 См.: 🔗Флп. 1:27 | Узлю́бленыя! прыклада́ючы усё стара́нне, каб піса́ць вам пра супо́льнае спасе́нне, я палічы́ў неабхо́дным напіса́ць вам, каб заахво́ціць змага́цца за веру, раз і назаўсёды перада́дзеную святы́м. |
1:4 См.: 🔗Мк. 16:16 🔗Iн. 3:18 | Бо паўкрада́ліся некато́рыя людзі, здаўна́ прызна́чаныя на такое асуджэ́нне, бязбо́жныя, якія абаро́чваюць благада́ць Бога нашага ў наго́ду для распу́снасці і адрака́юцца ад адзíнага Уладара́ Бога і Госпада нашага Іісуса Хрыста́. |
1:5 | Я хачу нагада́ць вам, хоць вы раз і назаўсёды ве́даеце гэта, што Гасподзь, вы́зваліўшы народ з зямлí Егіпецкай, потым вы́губіў тых, якія не ве́равалі, |
1:6 | і ангелаў, якія не захава́лі свайго пе́ршаснага стану, а пакінулі сваё жытло, захоўвае ў ако́вах ве́чных, у це́мры, на суд вялікага дня. |
1:7 | Як Садом і Гамора, і навако́льныя гарады, што падо́бна ім распу́снічалі і хадзілі за іншай пло́ццю, паста́ўлены ў пры́клад, адда́дзеныя на пакара́нне агнём вечным, – |
1:8 | так будзе і з тымі, хто, аддаючы́ся мро́ям, апага́ньвае плоць, адвярга́е ўлада́рства і зневажа́е вышэ́йшыя сíлы. |
1:9 См.: 🔗Втор. 34:6 🔗Зах. 3:2 | Міхаіл Арха́нгел, калі спрача́ўся з дыявалам, гаво́рачы пра це́ла Маісея, не асме́ліўся прамо́віць знява́жлівага асуджэ́ння, а сказа́ў: «няха́й забаро́ніць табе Гасподзь». |
1:10 См.: 🔗2Пят. 2:12 | Гэтыя ж зневажа́юць тое, чаго не ве́даюць; а што ад прыро́ды, як неразу́мныя жывёлы, зна́юць, тым сябе гу́бяць. |
1:11 | Гора ім, бо шля́хам Ка́інавым яны пайшлі, і паддалíся спаку́се пла́ты, як Валаа́м, і загíнулі ў супраціўле́нні, як Карэ́й. |
1:12 См.: 🔗Прит. 25:14 🔗2Пят. 2:17 | Яны – спаку́са на вашых вячэ́рах любо́ві: се́дзячы з вамі за адным сталом, яны без стра́ху па́свяць саміх сябе; яны – бязво́дныя абло́кі, што но́сяцца ве́трам; во́сеньскія дрэ́вы, бяспло́дныя, дво́йчы паме́рлыя, вы́карчаваныя; |
1:13 | раз'ю́шаныя марскíя хва́лі, якія пе́няцца брыдо́тамі сваімі; зо́ркі блука́ючыя, для якіх змрок це́мры наве́к наканава́ны. |
1:14 | Пра іх праро́чыў і Ено́х, сёмы ад Адама, ка́жучы: «вось, ідзе́ Гасподзь з дзеся́ткамі тысяч святых Ангелаў Сваіх, |
1:15 См.: 🔗Мф. 12:36 | каб учынíць суд над усімі і вы́крыць усіх бязбо́жнікаў сярод іх ва ўсіх бязбо́жных спра́вах іх, учы́неных у бязбо́жнасці, і ва ўсіх жо́рсткасцях, прамо́ўленых су́праць Яго бязбо́жнымі грэ́шнікамі». |
1:16 См.: 🔗Пс. 16:10 🔗1Цім. 6:5 | Яны нарака́юць і ска́рдзяцца, жывучы́ паво́дле сваіх пажа́днасцей; вусны іх прамаўля́юць пыхлíвае; яны ліслíвяць дзе́ля кары́сці. |
1:17 | Але вы, узлю́бленыя, па́мятайце прадка́занае Апосталамі Госпада нашага Іісуса Хрыста: |
1:18 См.: 🔗2Пят. 3:3 🔗1Цім. 4:1 | яны каза́лі вам, што ў апошні час з'я́вяцца глумлíўцы, якія бу́дуць жыць паво́дле сваіх бязбо́жных пажа́днасцей. |
1:19 См.: 🔗1Кар. 2:14 🔗Яўр. 10:25 | Гэта тыя, што аддзяля́юць саміх сябе ад адзíнства веры, яны душэ́ўныя, а ду́ха не ма́юць. |
1:20 См.: 🔗Кал. 2:7 | Вы ж, узлю́бленыя, грунту́ючыся на найсвяце́йшай ве́ры вашай, у Ду́ху Святы́м мо́лячыся, |
1:21 | захо́ўвайце сябе ў любо́ві Божай, чака́ючы мíласці ад Госпада нашага Іісуса Хрыста́, для жыцця́ ве́чнага. |
1:22 | І да адных будзьце мíласцівымі з разва́жлівасцю; |
1:23 | а іншых стра́хам рату́йце, выхо́пліваючы іх з агню́; да іншых жа будзьце мíласцівымі са стра́хам, пагарджа́ючы на́ват во́праткай, якая апага́нена пло́ццю. |
1:24 | А Таму, Хто можа захава́ць вас ад падзе́ння і паста́віць перад сла́ваю Сваёю беззага́ннымі ў ра́дасці, |
1:25 | адзíнаму праму́драму Богу, Спасíцелю нашаму праз Іісуса Хрыста́, Госпада нашага, слава, ве́ліч, сіла і ўла́да перад усімі вяка́мі, і цяпер, і на ўсе вякí. Амíнь. |