Священное Писание

Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 5

Оглавление
1  2  3  4  5  6 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 5
5:1Старога не дакара́й, а ўгаворвай, як бацьку; малодшых — як братоў;
5:2старых жанчын — як маці; маладых — як сясцёр, з усёю чысцінёю.
5:3Удоў шануй — тых, якія сапраўды ўдовы.
5:4Калі ж якая ўдава ма́е дзяцей альбо ўнукаў, дык няхай яны вучацца спачатку шанаваць сваю сям’ю і аддаваць нале́жнае бацька́м, бо гэта ўгодна Богу.
5:5Сапраўдная ж удава,застаўшыся адзінокаю,ускладае надзею на Бога і праводзіцьупрашэннях і малітвах ноч і дзень;
5:6а якая раскашу́е, тая жывою памерла.
5:7І гэта наказвай, каб яны былі беззаганнымі.
5:8Калі ж хто пра сваіх і асабліва пра дамашніх неклапоціцца, той адрокся ад веры і горшы за няверуючага.
5:9У спіс няхай уносіцца ўдава не менш як шасцідзесяцігадовая, якая была жонкаю аднаго мужа,
5:10вядомая добрымі ўчынкамі, калі яна вы́гадавала дзяцей, калі была́гасціннаю, калі амыва́ла ногі святым, калі падтрымлівала гаротных,калі была стараннаюў кожнай добрай справе.
5:11А маладых удоў не прымай, бо з – за раскошы яны аддаля́юцца ад Хрыста, хочуць замуж;
5:12яны заслугоўваюць асуджэ́ння, таму што адкінулі ранейшую веру;
5:13пры тым жа яны прывыка́юць да бяздзе́йнасці, ходзячы па дамах, і яны не толькі бяздзе́йныя, але і балбатлівыя, лезуць у чужыя справы і гавораць чаго не след.
5:14Дык вось, я хачу, каб маладыя ўдовы выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі праціўніку ніякай зачэпкі для ганьбава́ння;
5:15бо некаторыя ўжо павярнуліўслед за сатаною.
5:16Калі які веруючы альбо веруючая ма́е ўдоў, няхайдапамага́е ім і не абцяжа́рвае Царкву, каб яна магла дапамага́ць сапраўдным удовам.
5:17Прасвітараў, якія добракіруюць, трэба удастойвацьпадво́енайпашаны, асабліва — найбольш руплівых у пропаведзі і навуча́нні.
5:18Бо Пісанне кажа: «незавязвайро́та валу, які малоціць» і «працаўнíк варты ўзнагароды сваёй».
5:19Скаргу на прасвітара прымай неінакш, як пры двух альбо трох сведках.
5:20Тых, якія граша́ць, выкрывай перад усімі, каб і іншыя страх ме́лі.
5:21Перад Богам і Госпадам Іісусам Хрыстом і абра́нымі Ангеламі закліна́ю цябе захаваць гэта без прадузя́тасці, ні ў чым некіруючысяпрыхільнасцю.
5:22Рук ні на каго не ўскладай паспешліва і не ўдзельнічайу чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.
5:23Пі ўжо не толькі ваду, а спажыва́й патроху віно, з – за страўніка твайго і частых тваіх не́мачаў.
5:24Грахі некаторых людзей яўныя і прама вядуць да асуджэння, а ў некаторых выяўля́юцца пазней.
5:25Таксама і добрыя ўчынкі — яўныя; а калі і не, то застацца скрытымі не могуць.