Священное Писание

Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла, глава 8

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 8
8:1 А ў тым, пра што гаворым, вось галоўнае: мы маем такога Першасвяшчэнніка, Які сеў праваруч прастола велічы на нябёсах
8:2як служыцель свяцілішча і скініі ісціннай, якую збудаваў Гасподзь, а не чалавек.
8:3Бо усякі першасвяшчэннік ставіцца, каб прыносіць дары і ахвяры; таму неабходна, каб і Гэты меў што прыне́сці.
8:4Дык вось, калі б Ён заставаўся на зямлі, то не быў бы свяшчэннікам, паколькі тут ёсць свяшчэннікі, якія па закону прыносяць дары;
8:5яны служаць вобразу і ценю нябеснага, як абве́шчана было Маісею, калі ён збіраўся паставіць скінію: глядзі, ска́зана, зрабі ўсё па ўзору, пака́занаму табе на гары.
8:6Гэты ж Першасвяшчэннік атрымаў служэнне настолькі выдатнейшае, наколькі лепшага Ён пасрэднік запавету, заснаванага на лепшых абяцаннях.
8:7Бо калі б першы запавет быў бездакорны, то не было́ б патрэбы шукаць месца для іншага.
8:8Але прарок, дакара́ючы іх, кажа: “вось, настаџць дні, кажа Гасподзь, калі Я заключу з домам Ізраіля і з домам Іуды новы запавет,
8:9не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іх у той час, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай; паколькі яны не засталіся ў тым запавеце Маім, то і Я перастаў дбаць пра іх, кажа Гасподзь.
8:10Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу законы Мае ў думкі іх і напішу іх на сэрцах іх; і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.
8:11І не будзе вучыць кожны бліжняга свайго, і кожны — брата свайго, кажучы: спазнай Госпада; таму што ўсе, ад малога да вялікага, будуць знаць Мяне;
8:12таму што Я буду міласцівы да няпраўд іх і больш не згадаю грахоў іх і беззаконняў іх”.
8:13Кажучы “новы”, Ён паказаў састарэласць першага; а што зада́ўнілася і старэ́е, тое блізка да знікне́ння.