Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Марка, глава 13

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 13
13:1I калi выходзiў Ён з храма, кажа Яму адзiн з вучняў Яго: Настаўнiк! паглядзi, якое каменне i якiя будынкi!
13:2I сказаў Iiсус яму ў адказ: бачыш гэтыя вялiкiя будынкi? Не застанецца тут каменя на каменi, якi не будзе зруйнаваны.
13:3I калi сядзеў Ён на гары Елеонскай насупраць храма, пыталiся асобна ў Яго Пётр i Iакаў, i Iаан, i Андрэй:
13:4скажы нам, калi гэта будзе, i якое знаменне, калi павiнна ўсё гэта збыцца?
13:5Iiсус жа, адказваючы iм, пачаў гаварыць: сцеражыцеся, каб хто не ўвёў вас у зман.
13:6Бо многiя прыдуць пад iмем Маiм, кажучы, што гэта Я, i многiх увядуць у зман.
13:7Калi ж пачуеце пра войны i чуткi аб войнах, не жахайцеся, бо павiнна так быць, але гэта яшчэ не канец.
13:8Бо паўстане народ на народ, i царства на царства; i будуць землятрусы месцамi, i будуць галады i смуты. Гэта пачатак пакут.
13:9Вы ж самі сцеражыцеся, бо вас будуць аддаваць на судзiлiшчы, i бiць у сiнагогах, i перад правіцелямi i царамi паставяць вас да Мяне, дзеля сведчання iм.
13:10I ва ўсiх народах перш павiнна быць прапаведана Евангелле.
13:11Калi ж павядуць вас, каб выдаць, не турбуйцеся загадзя, што вам сказаць, i не абдумвайце; але што дадзена будзе вам у тую гадзiну, тое кажыце, бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Святы.
13:12І выдасць брат брата на смерць, i бацька дзiця, i паўстануць дзеці на бацькоў i заб’юць iх.
13:13I будзеце зненавiджаныя ўсiмi за iмя Маё; але хто выцерпiць да канца, той збаўлены будзе.
13:14Калi ж убачыце мярзоту спусташэння, пра якую сказана Даніілам прарокам, якая паўстане там, дзе не павiнна быць, — хто чытае, няхай разумее, — тады тыя, хто ў Iудзеi, няхай бягуць у горы;
13:15а хто на даху, няхай не спускаецца ў дом i не ўваходзiць узяць што – небудзь з дома свайго;
13:16i хто ў полi, няхай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю.
13:17Гора ж цяжарным i тым, што кормяць грудзьмi ў тыя днi!
13:18Малiцеся ж, каб не здарылiся ўцёкi вашы зiмою.
13:19Бо тыя днi будуць ліхам, якога не было ад пачатку стварэння, што стварыў Бог, аж да сёння, i не будзе.
13:20I калi б Гасподзь не скарацiў тых дзён, то не ўратавалася б нiякая плоць; але дзеля абраных, якiх выбраў Ён, скараціў тыя днi.
13:21І тады, калi хто скажа вам: вось, тут Хрыстос, або: вось, там, — не верце.
13:22Бо паўстануць iлжэхрысты ды лжэпрарокi, i дадуць знаменнi i цуды, каб увесцi ў зман, калi магчыма, i абраных.
13:23Вы ж сцеражыцеся; вось, Я наперад сказаў вам ўсё.
13:24Але ў тыя днi, пасля ліха таго, сонца памеркне, i месяц не дасць святла свайго,
13:25i зоркi з неба будуць падаць, i сiлы, што ў нябёсах, зрушацца.
13:26I тады ўбачаць Сына Чалавечага, Якi прыйдзе на воблаках з сiлаю многаю i славаю.
13:27I тады пашле Ён Ангелаў Сваiх i збярэ абраных Сваiх ад чатырох вятроў, ад краю зямлi да краю неба.
13:28Ад смакоўнiцы навучыцеся параўнаннем: калi голле яе ўжо мякчэе i пускае лiсце, ведаеце, што блiзка лета.
13:29Так i вы, калi ўбачыце, што гэта збываецца, ведайце, што блiзка, пры дзвярах.
13:30Праўду кажу вам: не мiне род гэты, як усё гэта будзе.
13:31Неба i зямля мiнуць, а словы Мае не мiнуць.
13:32Пра дзень жа той цi гадзiну нiхто не ведае, нi Ангелы на небе, нi Сын, — толькi Айцец.
13:33Глядзiце, будзьце пiльныя і малiцеся, бо не ведаце, калi настане той час,
13:34падобна як чалавек, ад’язджаючы, пакiнуў дом свой i даў слугам сваiм уладу, i кожнаму сваю працу, а брамнiку загадаў, каб быў пiльны.
13:35Дык будзьце пiльныя; бо не ведаеце, калi прыйдзе гаспадар дома: увечары, цi апоўначы, цi як запяюць пеўні, цi ранiцаю;
13:36каб, прыйшоўшы неспадзявана, не застаў вас у сне.
13:37А што вам кажу, усiм кажу: будзьце пiльныя.