Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Матфея, глава 24

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 24
24:1І выйшаўшы, Іісус ішоў ад храма. І прыступілі вучні Яго, каб паказаць Яму будынкі храма.
24:2Ён жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэта? Праўду кажу вам: не застанецца тут каменя на камені; усё будзе разбурана.
24:3Калі ж сядзеў Ён на гары Елеонскай, дык прыступілі да Яго вучні асобна, кажучы: скажы нам, калі гэта будзе? і якое знаменне Твайго прышэсця і сканчэння веку?
24:4І ў адказ Іісус сказаў ім: глядзіце, каб хто вас не ўвёў у зман;
24:5бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць казаць: «я Хрыстос», — і многіх ўвядуць у зман.
24:6Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі. Глядзіце, не жахайцеся; бо павінна ўсё тое быць. Але гэта яшчэ не канец:
24:7бо паўстане народ на народ і царства на царства; і будзе голад і мор, і землятрусы месцамі;
24:8а ўсё гэта — пачатак пакут.
24:9Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас; і вы будзеце зненавіджаныя ўсімі народамі за імя Маё.
24:10І тады спакусяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць, і ўзненавідзяць адзін аднаго;
24:11і многія ілжэпрарокі паўстануць і ўвядуць у зман многіх;
24:12і з – за памнажэння беззаконнасці ахалоне любоў у многіх;
24:13а хто выцерпіць да канца, уратуецца.
24:14І абвешчана будзе гэтае Дабравесце Царства па ўсім свеце, на сведчанне ўсім народам; і тады прыйдзе канец.
24:15Дык вось, калі ўбачыце мярзоту спусташэння, пра якую сказана прарокам Даніілам, якая паўстане на святым месцы, — хто чытае, няхай разумее, —
24:16тады хто будзе ў Іудзеі, няхай уцякаюць у горы;
24:17і хто на даху, той няхай не сыходзіць узяць што – небудзь з дома свайго;
24:18і хто ў полі, той няхай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю.
24:19Гора ж цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі, у тыя дні!
24:20Маліцеся, каб не здарыліся ўцёкі вашы зімою, альбо ў суботу;
24:21бо тады будзе вялікае ліха, якога не было ад пачатку свету да сёння, і не будзе.
24:22І калі б не скараціліся тыя дні, дык не ўратавалася б ніякая плоць; але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.
24:23Тады калі хто скажа вам: «вось, тут Хрыстос», альбо «там», — не верце;
24:24бо паўстануць ілжэхрысты ды лжэпрарокі і дадуць знаменні вялікія і цуды, каб увесці ў зман, калі магчыма, і выбраных.
24:25Вось, Я наперад сказаў вам.
24:26Значыцца, калі скажуць вам: «вось Ён у пустыні», — не выходзьце; «вось, Ён у патайных пакоях», — не верце;
24:27бо, як маланка бліскае з усходу і відна бывае аж да захаду, такім будзе прышэсце Сына Чалавечага;
24:28бо дзе будзе труп, там збяруцца арлы.
24:29І раптам, пасля смутку дзён тых, сонца памеркне, і месяц не дасць святла свайго, і зоркі спадуць з неба, і сілы нябесныя зрушацца;
24:30і тады явіцца азнака Сына Чалавечага на небе; і тады заплачуць усе плямёны зямныя і ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісці на аблоках нябесных з сілаю і славаю вялікай;
24:31і пашле Ангелаў Сваіх з трубою громагучнаю, і збяруць выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю нябёсаў да краю іх.
24:32Ад смакоўніцы вазьміце падабенства: калі голле яе ўжо мякчэе і пускае лісце, вы ведаеце, што блізка лета;
24:33так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што блізка, пры дзвярах.
24:34Праўду кажу вам: не міне род гэты, як усё гэта будзе;
24:35неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць;
24:36а пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні Ангелы нябесныя, а толькі Айцец Мой адзін;
24:37але як было ў дні Ноя, так будзе і ў прышэсце Сына Чалавечага:
24:38бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,
24:39і не разумелі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, — так будзе і прышэсце Сына Чалавечага;
24:40тады будуць двое на полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;
24:41дзве будуць малоць у жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінута.
24:42Дык чувайце ж, бо не ведаеце, ў якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе...
24:43Але гэта вы знаеце, што калі б ведаў гаспадар дома, у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дома свайго.
24:44Таму і вы будзьце гатовыя, бо у час, пра які не думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе.
24:45Хто ж верны і разумны раб, якога гаспадар ягоны паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім ежу ў свой час?
24:46Блажэнны той раб, якога гаспадар яго, прыйшоўшы, застане, што робіць так;
24:47праўду кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёю паставіць яго.
24:48А калі скажа ліхі раб той ў сэрцы сваім: «не хутка прыйдзе гаспадар мой»,
24:49і пачне біць таварышаў сваіх, і есці і піць з п'яніцамі, —
24:50прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую не ведае,
24:51і рассячэ яго напалам, і вызначыць яму адзін лёс з крывадушнікамі: там будзе плач і скрыгат зубоў.