Священное Писание

Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла, глава 4

Оглавление
1  2  3  4  5  6 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 4
4:1Яшчэ скажу: спадкае́мец у той час, пакуль ён дзіця, нічым не адрозніваецца ад раба, хоць ён і гаспадар усяго:
4:2ён пад апекунамі і домаўпра́ўнікамі да часу, прызна́чанага ба́цькам.
4:3Гэтак і мы, калі былí дзе́цьмі, то былí ў рабстве ў стыхій свету;
4:4а калі прыйшла паўната́ часу, Бог паслаў Сына Свайго Адзінароднага, Які нарадзіўся ад жанчыны, нарадзіўся пад законам,
4:5каб выкупіць падзаконных, каб мы атрымалі ўсынаўле́нне.
4:6А паколькі вы — сыны, то паслаў Бог у сэрцы вашы Духа Сына Свайго, Які ўсклікае: Авва, Ойча!
4:7Таму ты ўжо не раб, а сын; калі ж сын, то і спадкае́мец Божы праз Іісуса Хрыста.
4:8Але тады, не ведаючы Бога, вы былі рабамі тых, што па прыродзе не багі;
4:9цяпер жа, спазна́ўшы Бога, а лепш сказаць, спазна́ныя Богам, навошта вы вярта́ецеся зноў да сла́бых і нікчэмных стыхій, у якіх хочаце зноў, як раней, стаць рабамí
4:10Вы зважа́еце на дні, месяцы, поры і гады.
4:11Баюся за вас, ці не ма́рна я працаваў для вас.
4:12Прашу вас, браты, будзьце, як я, таму што і я, як вы. Вы нічым не пакрыўдзілі мяне:
4:13вы ведаеце, што я ў немачы плоці дабраве́сціў вам першы раз,
4:14але вы да спакушэння майго ў плоці маёй не аднесліся з пага́рдай і не пагрэбавалі, а прынялí мяне як Ангела Божага, як Хрыста Іісуса.
4:15Якімі ж вы былі блажэннымі! Сведчу пра вас, што, калі б можна было, вы б вочы свае вырвалі і аддалí мне.
4:16Дык што, няўжо я стаў ворагам вашым, гаворачы вам праўду́
4:17Ру́пяцца пра вас не на дабро, а хочуць вас адасо́біць, каб вы ру́піліся пра іх.
4:18Добра б ру́піцца пра добрае заўсёды, а не толькі тады, калі я прысу́тны сярод вас.
4:19Дзеткі мае́, якіх я зноў у пакутах нараджа́ю, пакуль вобраз Хрыста не вы́явіцца ў вас!
4:20Хацеў бы я цяпер быць у вас і па – іншаму ве́сці размову, бо я ў недаўме́нні адносна вас.
4:21Скажыце мне вы, якія хочаце быць пад законам: хіба вы не слухаеце закона́
4:22Бо напісана: «Аўраам меў двух сыноў, аднаго ад рабыні, а другога ад свабоднай».
4:23Але той, што ад рабыні, нарадзіўся па плоці, а той, што ад свабоднай, — паводле абяцання.
4:24Тут ёсць іншасказа́нне. Гэта два запаветы: адзін ад гары Сінай, які нараджае для рабства, гэта Агар,
4:25бо Агар азначае гару Сінай у Аравіі і адпавяда́е цяперашняму Іерусаліму, бо ён з дзе́цьмі сваімі ў рабстве;
4:26а вышні Іерусалім свабодны: ён — маці ўсім нам.
4:27Бо напісана: «узвесяліся, няплодная, якая не нараджа́ла; усклікні і вы́гукні, ты, якая не паку́тавала ў родах; бо намнога больш дзяцей у пакінутай, чым у той, якая ма́е мужа».
4:28Мы, браты, — дзеці абяцання, як Ісаак.
4:29Але як тады народжаны па плоці гнаў народжанага па духу, гэтак і цяпер.
4:30Што ж кажа Пісанне́ «Выгані рабыню і сына яе, бо сын рабыні не будзе спадкае́мцам разам з сынам свабоднай».
4:31Дык вось, браты, мы дзеці не рабыні, а свабоднай.