Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 16 | |
16:1 | Дайшоў ён да Дэ́рвіі і Лíстры. І вось, быў там адзін ву́чань па імені Цімафей, сын нейкай жанчыны Іудзейкі, што ўве́равала, ба́цька ж яго быў Э́лінам; |
16:2 | пра яго све́дчылі браты́, якія былí ў Лíстры і Іканíі. |
16:3 См.: 🔗1Кар. 9:20 | Павел пажада́ў узя́ць яго з сабою; і, ўзя́ўшы, абрэ́заў яго з – за Іудзеяў, якія былí ў тых мясцінах; бо ўсе ведалі, пра ба́цьку яго, што ён быў Э́лінам. |
16:4 См.: 🔗Дзеян. 15:28 | Калі ж прахо́дзілі яны па гарадах, то нака́звалі веруючым выко́нваць пастано́вы, прыня́тыя Апосталамі і прасвітарамі ў Іерусаліме. |
16:5 | І цэ́рквы ўмацо́ўваліся ў веры і ўзраста́лі колькасцю штодзе́нь. |
16:6 | Прайшоўшы праз Фрыгíю і Галацíйскую краíну, яны Ду́хам Святы́м не былí дапу́шчаны прапаве́даваць сло́ва ў Асíі. |
16:7 | Прыйшоўшы ў Місíю, яны спрабава́лі ісці ў Віфінíю, але Дух не дапусцíў іх. |
16:8 | Прайшоўшы Місíю, яны сышлі ў Траа́ду. |
16:9 | І было́ ўначы́ відзе́нне Паўлу: нейкі муж Македонец стаяў і прасіў яго, ка́жучы: перайдзі ў Македонію і дапамажы́ нам. |
16:10 | Калі ён убачыў відзе́нне, то мы адразу пастара́ліся адпра́віцца ў Македонію, разуме́ючы, што паклíкаў нас Гасподзь дабраве́сціць ім. |
16:11 | І вось, адпра́віўшыся з Траа́ды, мы накірава́ліся проста ў Самафра́кію, а на другі дзень у Неа́паль |
16:12 | і адтуль у Філíпы – першы ў той ча́стцы Македоніі горад, кало́нію; у гэтым горадзе мы застава́ліся некалькі дзён. |
16:13 | А ў дзень суботні мы вы́йшлі за горад да ракí, дзе, як лічы́лася, было́ месца малітвы, і, сеўшы, размаўлялі з жанчынамі, якія сабра́ліся там. |
16:14 | І слу́хала адна жанчына па імені Лíдзія, прадаўшчыца пу́рпуру, з горада Фіяты́р, якая шанава́ла Бога; і Гасподзь адкрыў яе сэ́рца, каб успрыма́ць тое, што гаварыў Павел. |
16:15 | Калі ж ахрысцíлася яна і дом яе, то папрасіла, ка́жучы: калі вы палічы́лі мяне вернай Госпаду, дык увайдзíце ў мой дом і жывíце. І яна перакана́ла нас. |
16:16 | Ста́лася, што, калі мы ішлі да ме́сца малітвы, сустрэ́ла нас адна служа́нка, якая ме́ла ду́ха вяшчу́нства і якая прыно́сіла гаспадара́м сваім вялікі прыбы́так прадказа́льніцтвам. |
16:17 | Яна, ідучы́ за Паўлам і за намі, крычала, ка́жучы: гэтыя людзі – рабы́ Бога Усявы́шняга, яны абвяшча́юць нам шлях спасе́ння. |
16:18 | Так рабіла яна многа дзён. Павел жа, якому апры́крала гэта, звярнуўся да ду́ха і прамовіў: зага́дваю табе íмем Госпада Іісуса Хрыста вы́йсці з яе. І дух вы́йшаў у той жа час. |
16:19 | Гаспадары́ ж яе, уба́чыўшы, што знíкла надзея на прыбы́так іх, схапілі Паўла і Сілу і пацягну́лі на плошчу да нача́льнікаў; |
16:20 | і, прывёўшы іх да правіцеляў, сказалі: гэтыя людзі, бу́дучы Іудзеямі, будара́жаць наш горад |
16:21 | і прапаве́дуюць звы́чаі, якіх нам, Ры́млянам, нельга ні прыма́ць, ні выко́нваць. |
16:22 См.: 🔗2Кар. 11:25 🔗1Фес. 2:2 | І паўстаў натоўп су́праць іх, а правіцелі, сарва́ўшы з іх вопратку, загада́лі біць іх кія́мі; |
16:23 | і, нанёсшы ім шмат удараў, кінулі іх у цямніцу і загадалі ахоўніку пільна сцерагчы́ іх; |
16:24 | атрыма́ўшы такі загад, ён кінуў іх ва ўну́траную цямніцу і ногі ім забíў у кало́дкі. |
16:25 | Каля по́ўначы Павел і Сіла, мо́лячыся, спе́вам услаўля́лі Бога; а вя́зні слу́халі іх. |
16:26 См.: 🔗Дзеян. 4:31 | Раптам зда́рылася вялікае землетрасе́нне, так што захіста́ліся падму́ркі цямнíцы; адразу паадчыня́ліся ўсе дзверы, і з усіх паспада́лі кайданы́. |
16:27 | Ахоўнік, прачну́ўшыся і ўбачыўшы, што адчы́нены дзверы цямніцы, вы́няў меч і хацеў забіць сябе, ду́маючы, што вя́зні ўцяклí. |
16:28 | Але Павел усклíкнуў моцным голасам, ка́жучы: не рабі сабе ніякага зла, бо ўсе мы тут. |
16:29 | Той, папрасіўшы агню́, убег і ў трымце́нні прыпа́ў да Паўла і Сілы, |
16:30 | і, вы́веўшы іх адтуль, сказаў: спадары́! што мне трэба рабіць, каб спасцíся? |
16:31 См.: 🔗Мк. 16:16 | Яны ж адказа́лі: уве́руй у Госпада Іісуса Хрыста, і спасе́шся ты і ўвесь дом твой. |
16:32 | І прапаве́далі слова Гаспо́дняе яму і ўсім, што былí ў доме яго. |
16:33 | І ён, забраўшы іх у той час ночы, абмы́ў раны іх, і адразу быў ахры́шчаны ён сам і ўсе дама́шнія яго; |
16:34 | і, прывёўшы іх у дом свой, ён прапанава́ў ім трапе́зу і з усім домам сваім узра́даваўся, што ўве́раваў у Бога. |
16:35 | Калі ж настаў дзень, правіцелі паслалі гарадскіх служы́целяў сказаць: вы́звалі тых людзей. |
16:36 | Ахоўнік паве́даміў пра гэта Паўлу: правіцелі прысла́лі зага́д вы́зваліць вас, так што цяпер выхо́дзьце і ідзіце з мірам. |
16:37 См.: 🔗Дзеян. 22:25 | Але Павел сказаў ім: нас, Ры́мскіх грамадзя́н, без суда́ прынаро́дна бíлі і кíнулі ў цямнíцу, а цяпер упо́тай выпуска́юць? не, няхай пры́йдуць і са́мі вы́ведуць нас. |
16:38 | Гарадскія служыцелі перадалí правіцелям гэтыя сло́вы; і тыя спалохаліся, пачуўшы, што гэта Ры́мскія грамадзя́не. |
16:39 | І, прыйшоўшы, яны папрасілі ў іх прабачэ́ння, потым вы́велі і прасілі пакінуць горад. |
16:40 | Яны ж, вы́йшаўшы з цямніцы, прыйшлі да Лíдзіі і, убачыўшы братоў, далí ім настаўле́нне і адпра́віліся. |