Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 8 | |
8:1 См.: 🔗Дзеян. 11:19 | Саўл жа згаджа́ўся з забо́йствам яго. I пачало́ся ў той дзень вялікае гане́нне на царкву ў Іерусаліме; і ўсе, акрамя́ Апосталаў, рассе́яліся па зе́млях Іудзеі і Самары́і; |
8:2 | а Сцяфана пахава́лі мужы́ богабая́зныя і спра́вілі вялікае галашэ́нне па ім. |
8:3 | Саўл жа нíшчыў царкву; уваходзячы ў дамы́ і выця́гваючы мужчын і жанчын, ён аддава́ў іх у цямніцу. |
8:4 | А тыя, што рассе́яліся, хадзілі і дабраве́сцілі слова. |
8:5 | Так, Філіп, прыйшоўшы ў горад Самары́йскі, прапаве́даваў там Хрыста; |
8:6 | натоўпы народу аднаду́шна ўспрыма́лі тое, што гаварыў Філіп, чу́ючы і ба́чачы знаме́нні, якія ён рабіў; |
8:7 См.: 🔗Мк. 16:17 | бо нячы́стыя ду́хі з многіх, хто меў іх, выхо́дзілі, ускліка́ючы моцным го́ласам, і многія спаралізава́ныя і кульга́выя ацалíліся; |
8:8 | і была́ радасць вялікая ў тым горадзе. |
8:9 | Чалавек жа нейкі, па імені Сíман, быў у гэтым горадзе і займаўся раней чарадзе́йствам, здзіўля́ючы народ Самары́йскі і выдаючы́ сябе за кагосьці вялікага; |
8:10 | і слухалі яго ўсе ад малога да вялікага, ка́жучы: гэта сіла Божая вялікая. |
8:11 | А слухалі яго таму, што ён доўгі час чарадзе́йствам здзіўля́ў іх. |
8:12 См.: 🔗Дзеян. 6:5 | Калі ж паве́рылі Філіпу, які дабраве́сціў пра Царства Божае і пра імя́ Іісуса Хрыста, то хрысцíліся мужчыны і жанчыны. |
8:13 | І сам Сíман уве́раваў і, ахрысцíўшыся, застава́ўся пры Філіпе; і, ба́чачы тыя цу́ды і знаме́нні вялікія, што адбываліся, ён дзíву дава́ўся. |
8:14 | Апосталы ж, якія былí ў Іерусаліме, пачуўшы, што Самара́не прынялí слова Божае, паслалі да іх Пятра і Іаана, |
8:15 | якія, прыйшо́ўшы, памалíліся за іх, каб тыя прынялí Духа Святога; |
8:16 | бо Ён ні на каго з іх яшчэ не сышоў, а толькі ахры́шчаны былí яны ў імя́ Госпада Іісуса; |
8:17 См.: 🔗Дзеян. 6:6 | тады яны ўскла́лі ру́кі на іх, і тыя прынялí Духа Святога. |
8:18 | Сіман жа, уба́чыўшы, што праз усклада́нне рук Апосталаў дае́цца Дух Святы́, прынёс ім грошы, |
8:19 | ка́жучы: дайце і мне ўладу гэтую, каб той, на каго я ўскладу ру́кі, атры́мліваў Духа Святога. |
8:20 См.: 🔗Мф. 10:8 | Але Пётр сказаў яму: серабро тваё няхай будзе з табою на пагíбель, бо ты заду́маў за грошы здабы́ць дар Божы; |
8:21 | няма табе ні часткі, ні ўдзелу ў справе гэтай, бо сэрца тваё няшчы́рае перад Богам; |
8:22 | таму пака́йся ў гэтым зле тваім і маліся Богу; можа, і будзе праба́чаны табе наме́р сэрца твайго; |
8:23 См.: 🔗Втор. 29:18 | бо я бачу, што ты ў горкай зло́бе і ў пу́тах няпра́ўды. |
8:24 | Сіман жа сказаў у адказ: памалíцеся вы за мяне Госпаду, каб не спасцíгла мяне нішто з таго, аб чым вы сказалі. |
8:25 | Яны ж, засве́дчыўшы і прапаве́даўшы сло́ва Гасподняе, пайшлі назад у Іерусалім і ў многіх пасе́лішчах Самары́йскіх дабраве́сцілі. |
8:26 | Ангел жа Гасподні прамовіў да Філіпа, ка́жучы: устань і ідзі на по́ўдзень, на дарогу, што спуска́ецца з Іерусаліма ў Га́зу; яна пустэ́льная. |
8:27 См.: 🔗3Цар. 8:41 | I, уста́ўшы, ён пайшоў. I вось, чалавек Эфіо́п, е́ўнух, вяльможа Кандакíі, цары́цы Эфіо́пскай, паста́ўлены над усімі ска́рбамі яе, які ездзіў у Іерусалім на паклане́нне, |
8:28 | вярта́ўся назад і, се́дзячы на каляснíцы сваёй, чытаў прарока Іса́ію. |
8:29 | I сказаў Дух Філіпу: падыдзí і будзь побач з каляснíцай гэтай. |
8:30 | Падбе́гшы, Філіп пачуў, што той чытае прарока Іса́ію, і сказаў: ці разуме́еш ты тое, што чытаеш? |
8:31 | Ён жа сказаў: як я магу разумець, калі хто не наста́віць мяне́ І папрасіў Філіпа падня́цца і се́сці з ім. |
8:32 | А месца Пісання, што ён чытаў, было́ такое: як авечка, на закла́нне Ён быў прыве́дзены, і як ягня́ маўчы́ць перад тым, хто стрыжэ́ яго, так і Ён не адкрыва́е ву́снаў Сваіх; |
8:33 См.: 🔗Ис. 53:7 | у прыніжэ́нні Яго быў Ён пазба́ўлены правасу́ддзя; род жа Яго хто вы́тлумачыць? бо забіра́ецца з зямлі жыццё Яго. |
8:34 | I, звярта́ючыся да Філіпа, е́ўнух сказаў: прашу цябе, патлумач, пра каго прарок гаво́рыць гэта́ пра сябе само́га ці пра каго іншага? |
8:35 | Філіп жа, адкрыўшы ву́сны свае і пача́ўшы ад гэтага месца Пісання, дабраве́сціў яму Іісуса. |
8:36 | Калі ж яны е́халі па дарозе, прые́халі да нейкай вады́, і е́ўнух сказаў: вось вада; што́ перашкаджа́е мне ахрысцíцца? |
8:37 См.: 🔗Мк. 16:16 | I сказаў яму Філіп: калі ве́руеш ад усяго сэ́рца свайго, то можна. I ў адказ той сказаў: ве́рую, што Іісус Хрыстос ёсць Сын Божы. |
8:38 | I загадаў спынíць каляснíцу; і сышлí або́два ў ваду́, Філіп і е́ўнух, і ён ахрысцíў яго. |
8:39 | Калі ж яны выйшлі з вады, Дух Святы́ сышо́ў на е́ўнуха; Ангел жа Гасподні забра́ў Філіпа, і больш не бачыў яго е́ўнух, і праця́гваў шлях свой, ра́дуючыся. |
8:40 | А Філіп апынуўся ў Азоце і, прахо́дзячы, дабраве́сціў усім гарадам, пакуль не прыйшоў у Кесары́ю. |