Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 3 | |
3:1 См.: 🔗Мк. 16:19 🔗Рым. 8:34 | Дык вось, калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, то шукайце вы́шняга, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога; |
3:2 См.: 🔗Флп. 3:20 | пра вы́шняе думайце, а не пра зямное. |
3:3 См.: 🔗Рым. 8:24 🔗Гал. 2:20 | Бо вы памерлі, і жыццё ваша схавана з Хрыстом у Богу; |
3:4 См.: 🔗1Iн. 3:2 🔗Флп. 3:21 | калі я́віцца Хрыстос, жыццё ваша, тады і вы будзеце я́ўлены з Ім у славе. |
3:5 См.: 🔗Эф. 5:3 | Дык умярцвіце зямныя члены вашы: блуд, нечыстату, страсць, ліхую пажадлівасць і хцівасць, якая з’яўля́ецца ідаласлужэ́ннем, — |
3:6 См.: 🔗1Кар. 6:9 | за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў праціўле́ння; |
3:7 | гэта і вы не́калі рабілі, калі жылí сярод іх. |
3:8 | Цяпер жа вы адкíньце ўсё: гнеў, ярасць, злосць, блюзнерства, брыдкаслоўе вуснаў вашых; |
3:9 См.: 🔗Лев. 19:11 🔗Эф. 4:25 | не лжы́це адно аднаму, бо вы знялí з сябе старога чалавека з учы́нкамі яго |
3:10 | і апрану́ліся ў новага, які абнаўляецца дзеля пазнання паводле вобраза Стваральніка яго, |
3:11 См.: 🔗Гал. 6:15 | дзе няма ні Эліна, ні Іудзея, ні абрэ́зання, ні неабрэ́зання, ні ва́рвара, ні Скіфа, ні раба, ні свабоднага, а ўсё і ва ўсім — Хрыстос. |
3:12 См.: 🔗Эф. 4:32 | Дык апранíцеся як абра́ннікі Божыя, святы́я і ўзлю́бленыя, у сардэчную спага́длівасць, добрасць, пакорнаму́драсць, лагоднасць, доўгацярплíвасць, |
3:13 | ста́вячыся цярпліва адно да аднаго і прабача́ючы ўзаемна, калі хто на каго ма́е кры́ўду: як Хрыстос праба́чыў вам, так і вы. |
3:14 | А па – над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая з’яўляецца суку́пнасцю даскана́ласці; |
3:15 | і няхай валада́рыць у сэ́рцах вашых мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным целе; і будзьце ўдзячнымі. |
3:16 См.: 🔗Эф. 5:19 | Слова Хрыстова няхай жыве ў вас ва ўсім яго багацці, з усякаю мудрасцю; навучайце і настаўляйце на розум адно аднаго псалмамі, і гімнамі, і песнямі духоўнымі, з удзячнасцю спяваючы ў сэрцах вашых Госпаду. |
3:17 См.: 🔗Яўр. 13:15 | І ўсё, што б вы ні рабілі словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Іісуса Хрыста, дзя́куючы Богу і Айцу праз Яго. |
3:18 См.: 🔗Эф. 5:22 | Жонкі, падпарадко́ўвайцеся сваім мужам, як нале́жыць у Госпадзе. |
3:19 См.: 🔗1Пят. 3:7 | Мужы́, любíце жонак вашых і не будзьце жорсткімі да іх. |
3:20 См.: 🔗Эф. 6:1 | Дзеці, слухайцеся бацькоў ва ўсім, бо гэта ўгодна Госпаду. |
3:21 | Бацькі, не раздражня́йце дзяцей вашых, каб яны не па́далі духам. |
3:22 | Рабы, ва ўсім слу́хайцеся гаспадароў вашых па плоці, не напаказ слу́жачы, як чалавекаўго́днікі, а ў шчы́расці сэ́рца, баючы́ся Бога. |
3:23 | І ўсё, што б ні рабілі вы, рабіце ад душы́, як для Госпада, а не як для людзей, |
3:24 | ведаючы, што ад Госпада ва ўзнагароду атрыма́еце спадчыну, бо вы слу́жыце Госпаду Хрысту. |
3:25 См.: 🔗Дзеян. 10:34 🔗Эф. 6:9 | А хто няпра́веднае чы́ніць, той атрыма́е паводле сваёй няпра́веднасці, без зважа́ння на асобу. |