Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Марка, глава 4

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 4
4:1І зноў пачаў вучыць каля мора, і сабралася да Яго народу мноства, так што Ён увайшоў у лодку на моры і сядзеў, а ўвесь народ быў на зямлі пры моры.
4:2І навучаў іх многа прытчамі, і гаварыў ім у павучэнні Сваім:
4:3слухайце: вось, выйшаў сейбіт сеяць;
4:4і сталася, калі сеяў, адно ўпала пры дарозе, і наляцелі птушкі ды падзяўблі тое;
4:5іншае ўпала сярод камення, дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло, бо зямля была неглыбокая;
4:6калі ж сонца паднялося — завяла і, не маючы кораня, засохла;
4:7іншае ўпала ў церні, і выраслі церні і заглушылі яго, і яно не дало плоду;
4:8а іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод, што падымаўся і ўзрастаў, і ўрадзіла па трыццаць, і па шэсцьдзесят, і па сто.
4:9І казаў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
4:10Калі ж Ён застаўся адзін, тыя, што былі пры Ім, разам з дванаццаццю спыталі Яго аб прытчы.
4:11І сказаў ім: вам дадзена ведаць тайны Царства Божага, а тым, хто звонку, у прытчах усё даецца;
4:12каб яны, гледзячы, бачылі і не ўспрымалі, і, слухаючы, чулі і не разумелі, каб не звярнуліся і не былі ім адпушчаныя грахі.
4:13І кажа ім: не разумееце прытчы гэтай? Як жа ўсе прытчы зразумееце?
4:14Сейбіт слова сее.
4:15І вось тыя, што пры дарозе, дзе сеецца слова: калі пачуюць, адразу прыходзіць сатана і забірае пасеянае ў сэрцах іх.
4:16Таксама і пасеянае сярод камення — гэта тыя, якія, пачуўшы слова, адразу прымаюць яго з радасцю,
4:17але не маюць кораня ў сабе і нетрывалыя; калі настане ўціск або ганенне з – за слова, адразу спакушаюцца.
4:18А ў цернях пасеянае — гэта тыя, што чуюць слова,
4:19але турботы гэтага веку і спакуса багацця ды іншыя захапленні, уваходзячы ў іх, заглушаюць слова, і яно застаецца бясплодным.
4:20А пасеянае на добрай зямлі — гэта тыя, якія слухаюць слова і прымаюць, і даюць плод па трыццаць, і па шэсцьдзесят, і па сто.
4:21І сказаў ім: хіба свечка прыносіцца, каб паставіць яе пад пасудзіну ці пад ложак? хіба не дзеля таго, каб паставіць яе на падсвечнік?
4:22Бо няма нічога таемнага, каб не стала яўным, і нішто не бывае схавана, каб не адкрылася.
4:23Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
4:24І казаў ім: заўважайце, што чуеце. Якою мераю мераеце, такою і вам адмераецца, і дададзена будзе вам, хто слухае.
4:25Бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, адымецца ў яго і тое, што мае.
4:26І казаў: так і Царства Божае, як чалавек, калі кіне зерне ў зямлю;
4:27і спіць, і ўстае ўночы і ўдзень, а як насенне ўзыходзіць і расце, не ведае ён.
4:28Бо зямля сама па сабе родзіць напачатку зелень, потым колас, тады напаўняе зерне ў коласе.
4:29Калі ж выспее плод, адразу пасылае серп, бо надышло жніво.
4:30І казаў: з чым параўнаем Царства Божае? Ці якой прытчаю выявім яго?
4:31Яно як зерне гарчычнае, што, калі сеецца ў зямлю, то меншае за ўсё насенне на зямлі,
4:32а калі пасеяна, вырастае і робіцца большым за ўсю зеляніну і пускае вялікае галлё, так што ў засені яго могуць знайсці прытулак птушкі нябесныя.
4:33І многімі такімі прытчамі абвяшчаў ім слова, наколькі маглі яны слухаць.
4:34Без прытчы не прамаўляў да іх, а вучням Сваім асобна тлумачыў усё.
4:35І кажа ім у той дзень з надыходам вечара: пераправімся на той бок.
4:36І яны, адпусціўшы людзей, бяруць Яго з сабою, як Ён быў у лодцы; і яшчэ лодкі былі з Ім.
4:37І ўзнялася ад ветру вялікая бура; хвалі захлёствалі лодку, так што яна ўжо напаўнялася.
4:38А Ён на карме спаў на ўзгалоўі. І будзяць Яго, і кажуць Яму: Настаўнік! хіба не хвалюе Цябе, што мы гінем?
4:39І, устаўшы, Ён забараніў ветру і кажа мору: сціхні, перастань. І суняўся вецер і настала ціша вялікая.
4:40І кажа ім: чаго вы такія палахлівыя? як гэта не маеце веры?
4:41І напоўніліся страхам вялікім, і гаварылі між сабою: хто ж гэта Ён, калі і вецер, і мора слухаюцца Яго?