Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 8 | |
8:1 См.: 🔗1Кар. 13:4 | Пра ідалаахвя́рнае ж нам вядома, бо ўсе мы маем веды. Але веды надзіма́юць, а любоў настаўля́е. |
8:2 См.: 🔗1Кар. 13:12 | Хто думае, быццам ведае нешта, той яшчэ нічога не ведае так, як нале́жыць ведаць; |
8:3 См.: 🔗2Цім. 2:19 | але хто лю́біць Бога, таму да́дзены веды ад Яго. |
8:4 См.: 🔗Втор. 4:39 🔗1Цім. 2:5 | Дык вось, наконт спажыва́ння ідалаахвя́рнага мы ведаем, што ідал у свеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Адзінага. |
8:5 См.: 🔗Втор. 10:17 | Калі ж і ёсць так зва́ныя багí ці то на небе, ці на зямлі — бо шмат такіх багоў і шмат валадароў, — |
8:6 См.: 🔗Мал. 2:10 🔗Iн. 13:13 | але ў нас адзін Бог Айцец, ад Якога — ўсё, і мы — для Яго, і адзін Гасподзь Іісус Хрыстос, праз Якога — ўсё, і мы — праз Яго. |
8:7 См.: 🔗Рым. 14:23 | Але не ва ўсіх такія веды: некаторыя і дагэтуль з сумле́ннем, якое прызнае́ ідалаў, ядуць нешта як ідалаахвярнае, і сумле́нне іх, будучы сла́бым, апаганьваецца. |
8:8 См.: 🔗Рым. 14:17 | Ежа не набліжа́е нас да Бога, бо і калі ядзім, то нічога не набыва́ем, і калі не ядзім, то нічога не стра́чваем. |
8:9 См.: 🔗Рым. 14:13 | Але сцеражы́цеся, каб гэтая свабода ваша не стала спатыкне́ннем для сла́бых. |
8:10 | Бо калі нехта ўбачыць, што ты, маючы веды, сядзіш за сталом у ка́пішчы, то сумле́нне яго, як слабага, ці не схíліцца да таго, каб есці ідалаахвярнае? |
8:11 См.: 🔗Рым. 14:15 | І загіне з – за тваіх ведаў сла́бы брат, за якога памёр Хрыстос. |
8:12 См.: 🔗Рым. 14:1 | А саграша́ючы так су́праць братоў і ра́нячы сла́бае сумленне іх, вы саграшаеце су́праць Хрыста. |
8:13 См.: 🔗Рым. 14:21 | I таму, калі ежа спакуша́е брата майго, дык не буду есці мяса даве́ку, каб не спакусíць брата майго. |