Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 13 | |
13:1 См.: 🔗Дзеян. 11:27 | Былí ж у Антыяхíі ў та́машняй царкве некато́рыя прарокі і вучы́целі: Варнава, і Сімяо́н, якога звалі Нíгер, і Лукíй Кірыне́янін, і Манаíн, які гадава́ўся разам з Ірадам тэтра́рхам, і Саўл. |
13:2 | Калі ж яны служы́лі Госпаду і пасцíлі, сказаў Дух Святы́: вы́лучыце Мне Варнаву і Саўла на справу, да якой Я паклíкаў іх. |
13:3 См.: 🔗Дзеян. 6:6 | Тады яны, папасцíўшы і памаліўшыся, ускла́лі на іх ру́кі і адпусцíлі іх. |
13:4 | І тыя, пасла́ныя Ду́хам Святы́м, прыйшлі ў Селеўкíю, а адтуль адплылí на Кіпр; |
13:5 См.: 🔗Дзеян. 12:25 | і, прыбы́ўшы ў Саламíн, прапаве́давалі слова Божае ў сінагогах Іудзейскіх; ме́лі яны таксама Іаана як памочніка. |
13:6 | Прайшоўшы ўвесь востраў аж да Па́фа, спатка́лі яны нейкага чалавека, чарадзе́я і лжэпраро́ка, Іудзея па íмені Варыісу́с, |
13:7 | які быў з прако́нсулам Се́ргіем Паўлам, чалавекам разумным. Гэты, паклíкаўшы Варнаву і Саўла, пажада́ў пачуць слова Божае; |
13:8 См.: 🔗Дзеян. 8:9 🔗2Цім. 3:8 | але ім супрацьстая́ў чарадзе́й Элíма, – так пераклада́ецца імя́ яго, – намага́ючыся адвярну́ць прако́нсула ад веры. |
13:9 | А Саўл, ён жа Павел, напо́ўніўшыся Ду́хам Святы́м і пільна ўгляда́ючыся ў яго, |
13:10 | сказаў: о, по́ўны ўсякай хíтрасці і ўсякай зламы́снасці, сы́не дыя́вала, вораг усякай пра́веднасці! ці пераста́неш ты адво́дзіць ад прамы́х шляхо́ў Гасподніх? |
13:11 | і цяпер, вось, рука́ Госпада на цябе, і будзеш ты сляпы́м і не ўбачыш сонца да пары́. І адразу напа́лі на яго змрок і цемра, і ён, абаро́чваючыся, шукаў павадыро́ў. |
13:12 | Тады прако́нсул, убачыўшы тое, што адбыло́ся, уве́раваў, ура́жаны вучэ́ннем Гасподнім. |
13:13 См.: 🔗Дзеян. 15:38 | Адплыўшы з Па́фа, Павел і тыя, што знахо́дзіліся з ім, прыбылí ў Пе́ргію Памфілíйскую, а Іаан, пакінуўшы іх, вярнуўся ў Іерусалім. |
13:14 | Яны ж, пайшоўшы з Пе́ргіі, прыбылí ў Антыяхíю Пісіды́йскую і, увайшоўшы ў сінагогу ў дзень суботні, селі. |
13:15 | Пасля чыта́ння закона і прарокаў нача́льнікі сінагогі паслалі сказаць ім: мужы́ браты́! калі ў вас ёсць слова настаўле́ння да народу, то прамаўля́йце. |
13:16 | Павел, устаўшы і даўшы знак рукою, сказаў: мужы́ Ізра́ільскія і тыя, хто баіцца Бога, паслу́хайце! |
13:17 См.: 🔗Исх. 1:1 🔗Исх. 13:16 | Бог народа гэтага вы́браў айцоў нашых, і ўзвы́сіў народ гэты ў час пражыва́ння яго ў зямлі Егіпецкай, і руко́ю высо́каю вы́веў іх з яе, |
13:18 См.: 🔗Исх. 16:35 | і каля сарака́ гадоў ча́су карміў іх у пусты́ні; |
13:19 См.: 🔗Нав. 3:10 | і, знíшчыўшы сем народаў у зямлі Ханаа́нскай, даў ім у спа́дчыну зямлю́ тых; |
13:20 См.: 🔗Суд. 2:16 | і пасля гэтага, каля чатырохсо́т пяцíдзесяці гадоў, даваў ім су́ддзяў да Самуіла прарока; |
13:21 См.: 🔗1Цар. 8:5 🔗1Цар. 9:16 | і потым папрасілі яны цара, і даў ім Бог Сау́ла, сына Кíсавага, му́жа з кале́на Веніямíнавага, гадоў на сорак; |
13:22 См.: 🔗1Цар. 13:14 🔗Пс. 88:21 | і, адхілíўшы яго, паставіў ім царом Давіда, пра якога і сказаў, засве́дчыўшы: Я знайшоў Давіда, сына Іесе́евага, му́жа, які Мне па сэ́рцы і які здзе́йсніць усе жада́нні Мае́. |
13:23 | З яго се́мені Бог паводле абяца́ння ўздзвíгнуў Ізра́ілю спасенне – Іісуса, |
13:24 См.: 🔗Мф. 3:1 | пасля таго, як Іаан прапаве́даваў, перад са́мым яўле́ннем Яго, хрышчэ́нне пакая́ння ўсяму народу Ізраільскаму. |
13:25 | Калі ж завярша́ў Іаан дзе́йнасць сваю, то гаварыў: за каго вы прыма́еце мяне́ я не той, але вось, ідзе за мною Той, у Каго я нява́рты развяза́ць абу́так на нагах. |
13:26 См.: 🔗Мф. 10:6 | Мужы́ браты́, сыны́ роду Аўраа́мавага, і тыя сярод вас, хто баіцца Бога! вам пасла́на сло́ва спасе́ння гэтага. |
13:27 См.: 🔗Лк. 24:27 🔗1Кар. 2:8 | Бо жыхары́ Іерусаліма і нача́льнікі іх, не пазна́ўшы Яго і асудзíўшы, спо́ўнілі сло́вы прарокаў, што чыта́юцца кожную суботу; |
13:28 | і, не знайшо́ўшы нія́кай віны́, ва́ртай смерці, прасілі Пілата забіць Яго; |
13:29 | калі ж вы́каналі ўсё, напíсанае пра Яго, то, зня́ўшы з дрэва, пакла́лі Яго ў магілу. |
13:30 | Але Бог уваскрасіў Яго з мёртвых; |
13:31 См.: 🔗Iн. 20:19 | Ён яўля́ўся на праця́гу многіх дзён тым, якія прыйшлі з Ім з Галілеі ў Іерусалім; яны цяпе́р све́дкі Яго перад народам. |
13:32 | І мы вам дабраве́сцім пра абяца́нне, да́дзенае айцам, што Бог вы́канаў яго для нас, дзяцей іхніх, уваскрасíўшы Іісуса, |
13:33 | як і напíсана ў псалме́ другім: «Ты Сын Мой, Я сёння нарадзíў Цябе». |
13:34 См.: 🔗Ис. 55:3 | А пра тое, што Ён уваскрасíў Яго з мёртвых, так што Ён ужо не абе́рнецца ў тле́нне, Ён сказаў так: «Я дам вам святое, абяца́нае Давіду, непару́шнае». |
13:35 См.: 🔗Пс. 15:10 🔗Дзеян. 2:31 | Таму і ў іншым месцы кажа: «не дасí Святому Твайму ўба́чыць тле́ння». |
13:36 См.: 🔗3Цар. 2:10 🔗Дзеян. 2:29 | Давід жа, паслужы́ўшы ў пакале́нні сваім волі Божай, спачы́ў, і далучы́ўся да айцоў сваіх, і ўба́чыў тле́нне; |
13:37 См.: 🔗Дзеян. 2:31 | а Той, Якога Бог уваскрасíў, не ўба́чыў тле́ння. |
13:38 | Няхай жа будзе вам вядо́ма, мужы́ браты́, што дзе́ля Яго абвяшча́ецца Вам прабачэ́нне грахоў; |
13:39 См.: 🔗Рым. 3:20 | і ва ўсім, у чым вы не маглі апраўда́цца законам Маісе́евым, кожны ве́руючы апра́ўдваецца Ім. |
13:40 | Дык сцеражы́цеся, каб не прыйшло на вас тое, пра што ска́зана ў прарокаў: |
13:41 См.: 🔗Авв. 1:5 | «глядзíце, пага́рдлівыя, падзіву́йцеся, і ўбачце, і згíньце; таму што Я здзяйсня́ю справу ў дні вашы, справу, якой вы ніяк не паверылі б, калі б хто – не́будзь расказаў вам». |
13:42 | І калі яны выхо́дзілі з сінагогі Іудзейскай, язычнікі прасілі іх у насту́пную суботу гаварыць ім пра тое ж самае; |
13:43 См.: 🔗Дзеян. 11:23 | калі ж сход быў распу́шчаны, то многія з Іудзеяў і набо́жных празелíтаў пайшлі за Паўлам і Варнавам, якія, размаўля́ючы з імі, перако́нвалі іх застава́цца ў благада́ці Божай. |
13:44 | У насту́пную суботу амаль увесь горад сабра́ўся, каб паслу́хаць сло́ва Божае; |
13:45 | але Іудзеі, уба́чыўшы народ, напо́ўніліся за́йздрасцю і, пярэ́чачы і блюзне́рачы, працíвіліся таму, што гаварыў Павел. |
13:46 | Тады Павел і Варнава адва́жна сказалі: вам першым павінна было́ быць прамо́ўлена сло́ва Божае, але паколькі вы адвярга́еце яго і са́мі сябе робіце нява́ртымі вечнага жыцця́, то вось, мы звярта́емся да язычнікаў; |
13:47 | бо так запаве́даў нам Гасподзь: «Я паставіў Цябе быць святлом для язы́чнікаў, каб Ты быў спасе́ннем да кра́ю зямлі». |
13:48 | Слу́хаючы гэта, язычнікі радаваліся і ўслаўля́лі сло́ва Гасподняе, і ўве́равалі ўсе, прызна́чаныя для вечнага жыцця́; |
13:49 | і слова Гасподняе распаўсю́джвалася па ўсёй краіне. |
13:50 См.: 🔗2Цім. 3:11 | Але Іудзеі, падмо́віўшы набо́жных і паважа́ных жанчын і першых сярод гараджа́н, учынíлі гане́нне на Паўла і Варнаву і вы́гналі іх з ме́жаў сваіх. |
13:51 | Яны ж, абтро́сшы на іх пыл з ног сваіх, пайшлі ў Іканíю. |
13:52 | А вучні напаўня́ліся радасцю і Ду́хам Святы́м. |