Священное Писание

Дзеянні Святых Апосталаў, глава 6

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 6
6:1У гэ́тыя дні, калі памнажа́лася ко́лькасць ву́чняў, узнíкла нара­ка́нне Элінíстаў на Яўрэ́яў за тое, што былí занядба́ны ў штодзённым аб­слуго́ўванні ўдо́вы іх.
6:2Тады двана́ццаць Апосталаў, склíкаўшы мно́ства ву́чняў, сказалі: няго́жа нам, пакíнуўшы сло́ва Бо́жае, абслуго́ўваць сталы́;
6:3таму, браты́, вы́берыце са свайго асяро́ддзя сем мужоў паважа́ных, напо́ўненых Ду́хам Святы́м і му́д­расцю, якіх паста́вім на гэ́тую спра́ву,
6:4а мы пастая́нна бу́дзем у малітве і служэ́нні сло́ва.
6:5I спадаба́лася сло́ва гэтае ўсяму сходу; і вы́бралі Сцяфа́на, му́жа, напо́ўненага вераю і Ду́хам Святы́м, і Філіпа, і Про́хара, і Нікано́ра, і Цí­мана, і Парме́на, і Мікалая, празелíта з Антыяхíі,
6:6якіх паста́вілі перад Апосталамі, і тыя, памаліўшыся, ускла́лі на іх ру́кі.
6:7І сло́ва Божае ўзраста́ла, і значна памнажа́лася ко́лькасць вучняў у Іерусаліме, і вялікае мноства святаро́ў прыняло́ веру.
6:8Сцяфан жа, напо́ўнены верай і сілай, твары́ў цу́ды і знаме́нні вялікія ў народзе.
6:9I ўсталі некаторыя з сінагогі, называ́най сінагогай Ліберцíнцаў і Кірыне́йцаў і Александры́йцаў, і з тых, што былí з Кілікíі і Асíі, і спрача́ліся са Сцяфанам;
6:10але не здо́лелі супрацьстая́ць му́драсці і Духу, Якім ён пра­маўля́ў.
6:11Тады падасла́лі яны людзей, каб тыя казалі: мы чулі, як ён гаварыў блюзне́рскія словы на Маісея і на Бога.
6:12I падбухто́рылі народ, і старэ́йшын, і кніжнікаў, і, напа́ўшы, схапілі яго і прывялі ў сінедрыён,
6:13nbsp;  і вы́ставілі лжы́вых све́дкаў, якія казалі: гэты чалавек не пе­растае́ гавары́ць блюзне́рскія сло́­вы су́праць святога месца гэтага і су́праць закону;
6:14бо мы чулі, як ён каза́ў, што гэты Іісус Назарэй зруйну́е ме́сца гэтае і пераме́ніць звы́чаі, якія перада́ў нам Маісей.
6:15I, угляда́ючыся ў яго, усе, хто сядзе́ў у сінедрыёне, уба́чылі аблічча яго, як аблічча Ангела.