Священное Писание

3-е Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова, глава 1

Оглавление
1 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 1
1:1Ста́рац – узлю́бленаму Га́ію, якога я люблю́ ў íсціне.
1:2Узлю́блены! малю́ся, каб ты меў добры по́спех і быў здаро́вы, як ма́е добры по́спех душа́ твая.
1:3Бо я вельмі ўзра́даваўся, калі прыхо́дзілі браты́ і све́дчылі пра тваю ве́рнасць, як ты жыве́ш у íсціне.
1:4Для мяне няма бо́льшай ра́дасці, як чуць, што дзеці мае́ жывуць у íсціне.
1:5Узлю́блены! ты паво́дле ве́ры дзе́йнічаеш у тым, што ро́біш дзе́ля братоў і дзе́ля пры́шлых;
1:6яны све́дчылі перад Царкво́ю пра тваю любоў; ты добра зро́біш, калі адпра́віш іх так, як трэба дзе́ля Бога,
1:7бо яны дзе́ля імя́ Яго пайшлí, не ўзя́ўшы нічога ад язы́чнікаў.
1:8Дык вось, мы павíнны прыма́ць такіх, каб стаць супрацо́ўнікамі ісціне.
1:9Я пісаў Царкве; але Дыятрэ́ф, які лю́біць першынствава́ць у іх, не прыма́е нас.
1:10Таму, калі я прыйду, то нагада́ю пра ўчы́нкі, якія ён робіць, га́ньбячы нас ліхíмі сло́вамі, і гэтага яму яшчэ ма́ла, дык ён і сам не прыма́е братоў, і жада́ючым забараня́е, і з Царквы выганя́е.
1:11Узлю́блены! перайма́й не злое, а добрае. Хто ро́біць дабро, той ад Бога; а хто ро́біць зло, той не ба́чыў Бога.
1:12Пра Дзімíтрыя засве́дчана ўсімі і самою íсцінаю; і мы таксама све́дчым, і вы ведаеце, што све́дчанне наша íсціннае.
1:13Многае меў я напіса́ць; але не хачу піса́ць табе чарнíлам і пяро́м,
1:14а спадзяю́ся неўзаба́ве ўба́чыць цябе і ву́сна пагавары́ць.
1:15Мір табе. Віта́юць цябе сябры́; вітаа́й сяброў паіме́нна. Амíнь.