Священное Писание

Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 2

Оглавление
1  2  3  4  5  6 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 2
2:1Дык вось, прашу перш за ўсё ўзносіць малітвы, прашэнні, хада́йніцтвы, падзякі за ўсіх людзей,
2:2за цароў і за ўсіх начальнікаў, каб нам ве́сці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набо́жнасцю і годнасцю;
2:3бо гэта добра і ўгоднаСпасіцелю нашаму Богу,
2:4Які хоча, каб усе людзі спасліся і прыйшлі да спазна́ння ісціны.
2:5Таму што адзін Бог, адзін і пасрэднік паміж Богам і людзьмі— Чалавек Хрыстос Іісус,
2:6Які аддаў Сябе дзелявыкуплення ўсіх: такое ў свой час было сведчанне,
2:7дзеля якога я пастаўлены прапаве́днікам і апосталам, —праўду кажу ў Хрысце, не лгу, — настаўнікам язычнікаў у веры і ісціне.
2:8Дык вось,я жадаю, каб на ўсякім месцы прамаўлялі малітвы мужчыны, уздыма́ючы чыстыя ру́кі без гневу і без сумне́ння;
2:9каб таксама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, з сарамлíвасцю і сцíпласцю, упрыгожвалі сябе не адмысло́вымі прычоскамі, ні золатам, ні жэ́мчугам, ні каштоўнымі ўборамі,
2:10а добрымі справамі, як нале́жыць жанчынам, якія лíчаць сябе набожнымі.
2:11Жанчына няхай ву́чыцца ў маўклівасці, зусёю пакорлівасцю;
2:12а навуча́ць жанчыне не дазваляю, ні кіраваць му́жам, а быць у маўклівасці.
2:13Бо першым быў створаны Адам, а затым Ева;
2:14і не Адам быў падма́нуты, а жанчына, будучы падма́нутай, здзе́йсніла злачынства;
2:15аднак жа спасецца праз нараджэнне дзяцей, калі застане́цца ў веры, і любові, і ў святасці сасціпласцю.