Священное Писание

Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 11

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 11
11:1О, калі б вы маглі сцярпець хоць трохі маю неразумнасць! Але вы і церпіце́ мяне.
11:2Бо я раўную вас Божай раўнівасцю, таму што я заручы́ў вас адзінаму Мужу, каб паставіць перад Хрыстом як дзеву чыстую.
11:3Але баюся, каб, як Еву ашукаў змей хітрасцю сваёю, так і розум ваш не быў спаку́шаны, адхілíўшыся ад прастаты́ ў Хрысце.
11:4Бо калі б нехта прыйшоў і прапаведаваў іншага Іісуса, якога мы не прапаведавалі, альбо вы атрымалі іншага духа, якога не атрымлівалі, альбо іншае дабравесце, якога не прымалі, — то вы б гэта цярпліва зносілі.
11:5Але я лічу, што ні ў чым не маю недахопу ў параўнанні з тымі вышэйшымі Апосталамі:
11:6хоць я і няўмелы ў слове, але не ў пазнанні; зрэшты, мы ва ўсім цалкам вядомы вам.
11:7Ці саграшы́ў я тым, што прыніжа́ў сябе, каб узвы́сіць вас, бо я да́рам прапаведаваў вам Евангелле Божае́
11:8Іншыя Цэрквы я абабра́ў, прымаючы ад іх плату для служэння вам; і калі быў у вас, хоць і цярпеў нястачу, але нікому не дакучаў,
11:9бо нястачу маю́ пакрылі браты, якія прыйшлі з Македоніі; ды і ва ўсім я стараўся і буду стара́цца не абцяжарваць вас.
11:10Ісцінай Хрыстовай, якая ўва мне, скажу, што пахвала́ гэтая не адымецца ў мяне ў землях Ахаіі.
11:11Чаму я так раблю́ Ці таму, што не люблю вас? Богу вядома! Але як раблю, так і буду рабіць,
11:12каб не даць нагоды тым, хто шукае нагоды, каб у тым, чым яны хва́ляцца, яны аказаліся такімі, як і мы.
11:13Бо такія лжэапосталы, дзеячы хітрыя, прымаюць выгляд Апосталаў Хрыстовых.
11:14І не дзіўна: таму што сам сатана прымае выгляд Ангела святла,
11:15а таму няма нічога надзвыча́йнага, калі і служыцелі яго прымаюць выгляд служыцеляў праведнасці; канец іх будзе паводле спраў іх.
11:16Зноў кажу: няхай не палíчыць нехта мяне неразумным; а калі і палíчыце, то хоць як неразумнага прымíце мяне, каб і я крыху́ чым – небудзь пахвалíўся.
11:17Што скажу, тое не ў Госпадзе скажу, а нíбы ў неразумнасці, з такою адвагаю на пахвалу́;
11:18паколькі многія хва́ляцца паводле плоці, то і я буду хвалíцца.
11:19Бо вы ахвотна церпіце́ неразумных, будучы разумнымі:
11:20вы церпіце́, калі вас хто заняво́львае, калі хто аб’яда́е, калі хто абіра́е, калі хто ўзвышаецца, калі хто б’е вас па твары.
11:21На сорам кажу, што мы аказаліся сла́бымі. А калі хтосьці на нешта адва́жваецца, то — скажу па неразумнасці — адва́жваюся і я.
11:22Яны Яўрэí і я. Яны Ізраільцяне́ і я. Яны семя Аўраамава́ і я.
11:23Яны служыцелі Хрыста́ у безразважнасці кажу: я тым больш. У працы — значна больш, у ранах — намнога больш, у турмах — значна больш, у смяротнай небяспецы — шматразова.
11:24Ад Іудзеяў атрымаў я пяць разоў па сорак удараў без аднаго;
11:25тройчы мяне білі кія́мі, адзін раз білі камяня́мі, тройчы я цярпеў караблекрушэнне, ноч і дзень прабыў у адкрытым моры;
11:26шмат разоў быў у падарожжах, у небяспецы на рэках, у небяспецы ад разбойнікаў, у небяспецы ад супляменнікаў, у небяспецы ад язычнікаў, у небяспецы ў горадзе, у небяспецы ў пустыні, у небяспецы на моры, у небяспецы сярод ілжэбратоў,
11:27у працы і знясіленасці, часта без сну, у голадзе і сма́зе, часта у по́сце, у холадзе і галечы.
11:28Акрамя ўсяго іншага, у мяне штодзень сходы, клопат пра ўсе цэрквы.
11:29Хто́ знемага́е, з кім бы я не знемага́ў? Хто́ спакуша́ецца, за каго б я не згара́ў?
11:30Калі трэба хвалíцца, то буду хвалíцца слабасцю сваёю.
11:31Бог і Айцец Госпада нашага Іісуса Хрыста, благаславёны навекі, ведае, што я не лгу.
11:32У Дамаску намеснік цара Арэты ахоўваў горад Дамаскійцаў, каб схапіць мяне; і я ў кашы́ быў спу́шчаны праз акно па сцяне і пазбег рук яго.