Священное Писание

Дзеянні Святых Апосталаў, глава 18

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 18
18:1Пасля гэтага Павел, пакінуўшы Афіны, прыйшоў у Кары́нф; 
18:2і, знайшоўшы нейкага Іудзея, па імені Акíла, родам Панцíйца, які нядаўна прыбы́ў з Італіі, і Прыскíлу, жонку яго, – таму што Кла́ўдзій загадаў усім Іудзеям пакінуць Рым,  – ён прыйшоў да іх,
18:3а паколькі ён вало́даў адно́лькавым з імі рамяство́м, то заста́ўся ў іх і працаваў; а рамяство́ іх было́ рабіць пала́ткі.
18:4Кожную ж суботу ён прамаўля́ў у сінагозе і перако́нваў Іудзеяў і Э́лінаў.
18:5А калі прыйшлі з Македоніі Сіла і Цімафей, то Павел быў натхнёны ду́хам све́дчыць Іудзеям, што Іісус гэта Хрыстос.
18:6Паколькі ж яны працíвіліся і блюзне́рылі, то ён, абтро́сшы во́прат­ку сваю, сказаў ім: кроў ваша на гало́вах вашых; я чы́сты; цяпер іду да язычнікаў.
18:7І, пайшоўшы адтуль, ён прыйшоў у дом аднаго чалавека, па імені Іу́ст, які шанава́ў Бога і дом якога быў каля сінагогі.
18:8А Крысп, нача́льнік сінагогі, уве́раваў у Госпада з усім домам сваім, і многія з Кары́нфянаў, слу́хаючы, уве́равалі і ахрысцíліся.
18:9nbsp; Сказаў Гасподзь у начны́м відзе́нні Паўлу: не бойся, а гавары́ і не змаўка́й,
18:10таму што Я з табою, і ніхто не нападзе́ на цябе, каб зрабіць табе зло; бо ў Мяне многа людзей у горадзе гэтым.
18:11І ён застава́ўся там год і шэсць месяцаў, навуча́ючы іх слову Божаму.
18:12Калі ж Галіён быў прако́нсулам у Аха́іі, паўста́лі Іудзеі аднаду́шна су́праць Паўла і прывялі яго на судзíлішча,
18:13ка́жучы: не па закону ён ву́чыць людзей шанава́ць Бога.
18:14Калі ж Павел хацеў адкрыць ву́сны, Галіён сказаў Іудзеям: Іудзеі! калі б была́ якая несправядлíвасць або ўчы́нак ліхí, я меў бы падста́ву вы́слухаць вас;
18:15але паколькі ідзе спрэ́чка пра ву­чэ́нне, і пра імёны, і пра закон ваш, то разбіра́йцеся самі; бо я не хачу быць суддзёю ў гэтым.
18:16І прагна́ў іх з судзíлішча.
18:17nbsp; А ўсе Э́ліны, схапíўшы Сасфе́на, нача́льніка сінагогі, бíлі яго перад судзíлішчам; але Галіёна гэта зусім не хвалява́ла.
18:18Павел жа, пабы́ўшы яшчэ даво́лі многа дзён, развіта́ўся з брата́мі і адплы́ў у Сíрыю, і з ім Акíла і Прыскíла; ён абстры́г галаву́ ў Кенхрэ́ях, бо даваў абе́т.
18:19Прыбы́ў ён у Эфе́с і пакінуў іх там, а сам пайшоў у сінагогу і вёў размову з Іудзеямі.
18:20Калі ж яны прасілі прабы́ць у іх больш часу, ён не згадзíўся,
18:21а развіта́ўся з імі, сказаўшы: мне трэба абавязкова праве́сці на­дыхо́дзячае свя́та ў Іерусаліме; да вас жа вярну́ся зноў, калі будзе воля Божая. І адправіўся з Эфе́са; Акíла ж застаўся ў Эфе́се. 
18:22Прыбы́ўшы ў Кесары́ю, ён зайшоў ў Іерусалім, прывіта́ў царкву і пайшоў у Антыяхíю,
18:23і, правёўшы там нейкі час, ён адышоў і прахо́дзіў паслядо́ўна Галацíйскую краіну і Фры́гію, умацо́ўваючы ўсіх вучняў.
18:24Іудзей жа нейкі, па імені Апало́с, родам з Александры́і, чалавек красамо́ўны і добра дасве́дчаны ў Піса́ннях, прыйшоў у Эфе́с;
18:25ён быў наста́ўлены на шлях Гасподні і, пала́ючы ду́хам, прамаў­ля́ў і вучы́ў пра Госпада правільна, зна́ючы толькі хрышчэ́нне Іаа́нава.
18:26Ён пачаў смела прамаўля́ць у сінагозе. Пачуўшы яго, Акíла і Прыскíла прынялí яго і дакла́дней растлума́чылі яму шлях Гасподні.
18:27Калі ж ён хацеў пайсці ў Аха́ію, то браты, спрыя́ючы, напіса́лі ву́чням, каб прынялí яго; прыбы́ўшы туды, ён шмат садзе́йнічаў тым, хто ўве́раваў па благада́ці,
18:28бо ён рашу́ча выкрыва́ў Іудзеяў перад народам, дака́зваючы праз Пісанні, што Іісус гэта Хрыстос.