Священное Писание

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, глава 13

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 13
13:1Кожная душа няхай падпарадко́ўваецца вышэ́йшым ула́дам, бо няма ўлады не ад Бога; а існу́ючыя ўлады Богам устаноўлены.
13:2Бо хто працівіцца ўладзе, той супрацьстаíць Божаму ўстанаўле́нню; а хто супрацьстаіць, той сам на сябе накліча асуджэ́нне.
13:3Таму што начальнікі стра́шныя не для добрых спраў, а для злых. Хочаш не баяцца ўлады? Рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе;
13:4бо яна — слуга Божы, табе на дабро. Калі ж будзеш рабіць зло, то бойся, бо яна не дарэмна носіць меч: яна — слуга Божы, які помсціць і карае таго, хто робіць зло.
13:5Так што трэба падпарадко́ўвацца не толькі з – за страху пакарання, але і па сумле́нню.
13:6Дзеля таго вы і падаткі пла́ціце; бо начальнікі — служы́целі Божыя, якія іменна гэтым пастаянна займаюцца.
13:7Дык вось, аддавайце кожнаму нале́жнае: каму пада́так — пада́так; каму пошліну — пошліну; каму страх — страх; каму пашану — пашану.
13:8Нікому нічым не будзьце ў даўгу, акрамя доўгу ўзаемнай любові; бо хто лю́біць іншага, той вы́канаў закон.
13:9Таму што за́паведзі: “не пралюбадзейнічай”, “не забівай”, “не крадзь”, “не све́дчы лжыва”, “не пажадай чужога” і любая іншая — усе яны заключаюцца ў гэтым выслоўі: “узлюбі бліжняга твайго, як самога сябе”.
13:10Любоў не чы́ніць бліжняму зла; так што любоў ёсць выкананне закону.
13:11Тым болей, што вы ведаеце час: пара́ ўжо нам абудзíцца ад сну. Бо цяпер спасенне да нас бліжэй, чым тады, калі мы ўве́равалі.
13:12Ноч мінае, а дзень наблізіўся: дык адкінем справы цемры і надзе́нем зброю святла.
13:13Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: не ў гульбе́ і п’янстве, не ў распу́сце і разбэшчанасці, не ў зва́дах і за́йздрасці;
13:14але апранíцеся ў Госпада Іісуса Хрыста, і клопат пра плоць не ператвара́йце ў пажа́днасць.