Священное Писание

Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла, глава 6

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 6
6:1Дык вось, адкла́ўшы нача́ткі вучэння Хрыстовага, будзем імкну́цца да даскана́ласці, а не закладаць нано́ва падмурка, гаворачы пра пакаянне ў мёртвых справах і пра веру ў Бога,
6:2пра вучэнне аб хрышчэннях, пра ўскладанне рук, пра ўваскрасенне мёртвых і пра суд вечны.
6:3Зробім і гэта, калі Бог дазволіць.
6:4Бо немагчыма тых, што аднойчы прасвяціліся, і паспыта́лі да́ру нябеснага, і сталі супо́льнікамі Духа Святога,
6:5і паспыта́лі добрага слова Божага і сіл будучага веку,
6:6і адпалі, — зноў абнаўляць пакаяннем, калі яны зноў распінаюць у сабе Сына Божага і зневажаюць Яго.
6:7Бо зямля, якая напо́йваецца частымі дажджамі і родзіць расліны на карысць тым, дзеля каго яна і абрабля́ецца, атры́млівае благаславенне ад Бога;
6:8а тая, што прыносіць церні і бадзякí — нягодная і блізкая да пракляцця, вынік якога — спале́нне.
6:9А што да вас, узлџбленыя, то спадзяёмся, што вы ў лепшым стане і трыма́ецеся спасення, хоць мы і гаворым так.
6:10Бо не няправедны Бог, каб забыць справу вашу і працу любові, якую вы праявілі ў імя́ Яго, паслужы́ўшы і слу́жачы святым.
6:11Жадаем жа, каб кожны з вас, дзеля ўпэўненасці ў здзяйсненні надзеі, праяўляў такую самую руплівасць да канца;
6:12каб вы не сталі лянівымі, а былі перайма́льнікамі тых, якія вераю і доўгацярплівасцю атрымліваюць у спадчыну абяцанае.
6:13Бо даючы́ абяцанне Аўрааму, Бог, паколькі не мог нікім вышэйшым паклясціся, то кляўся Самім Сабою,
6:14кажучы: “сапраўды, благаслаўля́ючы благаслаўлџ цябе і, размнажа́ючы размножу цябе”.
6:15І так Аўраам, праявіўшы доўгацярплівасць, атрыма́ў абяца́нае.
6:16Людзі клянуцца вышэйшым, і кожная спрэчка іх зака́нчваецца клятвай дзеля сцвярджэ́ння.
6:17Таму і Бог, жадаючы выразней паказаць спадкаемцам абяцання нязменнасць Сваёй волі, замацаваў яго клятвай,
6:18каб у дзвюх нязме́нных рэчах, у якіх не можа Бог салгаць, цвёрдае суцяшэнне мелі мы, пабегшы, каб ухапіцца за надзею, якая перад намі
6:19і якая нам для душы́ нібы якар трывалы і моцны, што ўваходзіць унутр за заслону,
6:20куды як папярэднік увайшоў дзеля нас Іісус, стаўшы Першасвяшчэннікам навек па чыну Мелхіседэкаву.