Священное Писание

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 5

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 5
5:1Наогул, ходзяць чуткі пра блуд сярод вас, ды такі блуд, пра які не гавораць нават сярод язычнікаў: што нехта за жонку мае ба́цькаву жонку.
5:2А вы заганары́ліся, хоць лепш было б вам плакаць, каб вы́кінуты быў з вашага асяроддзя той, хто ўчыніў такое.
5:3Я ж, адсутны целам, але прысутны сярод вас духам, ужо вы́рашыў, як бы знахо́дзячыся з вамі, адносна таго, хто гэта ўчыніў,
5:4каб на сходзе вашым у імя́ Госпада нашага Іісуса Хрыста, дзе і мой дух, сілаю Госпада нашага Іісуса Хрыста
5:5аддаць яго сатане на загубу плоці, каб дух яго быў спасёны ў дзень Госпада нашага Іісуса Хрыста.
5:6Нядобра вам пахваля́цца. Хіба́ вы не ведаеце вы, што мала́я заква́ска ўсё цеста ква́сіць?
5:7Дык ачы́сціцеся ад старой заква́скі, каб сталі вы новым цестам, таму што вы бясква́сныя, бо Пасха наша, Хрыстос, быў ахвярава́ны за нас.
5:8Таму давайце будзем святкава́ць не са старо́ю заква́скаю, не з заква́скаю зла і кава́рства, а з праснака́мі чысцінí і ісціны.
5:9Я пісаў вам у пасла́нні не мець адносін з блуднікамі,
5:10але не ўвогуле з блуднікамі свету гэтага, або хціўцамі, або рабаўнікамі, або ідалапаклоннікамі, бо тады вам належала б выйсці са свету;
5:11а пісаў я вам не мець адносін з тым, хто, называ́ючыся бра́там, застане́цца блудніком, або хціўцам, або ідалапаклоннікам, або ліхасловам, або п’яніцам, або рабаўніком; з такім нават не есці разам.
5:12Бо нашто мне і знешніх судзíць? Хіба́ не тых, што сярод вас, вы су́дзіце?
5:13Знешніх жа су́дзіць Бог. Дык вы́кіньце ліхога з вашага асяроддзя.