Священное Писание

1-е Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова, глава 2

Оглавление
1  2  3  4  5 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 2
2:1Дзе́ткі мае́! гэта пішу я вам, каб вы не грашы́лі; а калі хто саграшы́ць, то мы ма́ем Хада́йніка перад Айцом, Іісуса Хрыста́, Пра́ведніка:
2:2Ён – уміласціўле́нне за грахí нашы, і не толькі за нашы, але і за грахí ўсяго свету.
2:3А тое, што мы спазна́лі Яго, ве́даем па тым, што за́паведзі Яго выко́нваем.
2:4Хто кажа: «я спазна́ў Яго», а за́паведзяў Яго не выко́нвае, той ілгун, і няма ў ім íсціны;
2:5а хто выко́нвае слова Яго, у тым сапраўды́ любоў Божая даскана́лая: з гэтага ве́даем, што мы ў Ім.
2:6Хто кажа, што знахо́дзіцца ў Ім, той павінен паво́дзіць сябе так, як Ён паво́дзіў Сябе.
2:7Узлю́бленыя! пішу вам не новую за́паведзь, а за́паведзь да́ўнюю, якую вы ме́лі ад пача́тку: за́паведзь да́ўняя – гэта слова, якое вы чу́лі ад пача́тку.
2:8А разам з тым і новую за́паведзь пішу́ вам: што́ ёсць íсціннае і ў Ім, і ў вас, бо  це́мра прахо́дзіць і святло íсціннае ўжо све́ціць.
2:9Хто кажа, што ён у святле́, а брата свайго ненавíдзіць, той усё яшчэ ў це́мры.
2:10nbsp; Хто лю́біць бра́та свайго, той у святле́ знахо́дзіцца, і няма ў ім спаку́сы;
2:11а хто ненавíдзіць бра́та свайго, той – у це́мры, і ў це́мры ён хо́дзіць, і не ве́дае, куды́ ідзе́, бо це́мра засляпíла во́чы яму́.
2:12Пішу вам, дзе́ткі, таму што праба́чаны вам грахí дзе́ля імя́ Яго.
2:13Пішу вам, айцы, таму што вы спазна́лі Таго, Хто ёсць ад пача́тку. Пішу вам, юнакí, таму што вы перамаглí злога. Пішу вам, дзе́ці, таму што вы спазна́лі Айца.
2:14Я напіса́ў вам, айцы, таму што вы спазна́лі Таго, Хто ёсць ад паче́тку. Я напіса́ў вам, юнакí, таму што вы мо́цныя, і слова Божае знахо́дзіцца ў вас, і вы перамаглí зло́га.
2:15Не любíце све́ту і таго, што ў све́це: хто лю́біць свет, у тым няма любо́ві Айца;
2:16бо ўсё, што ў свеце: пажа́длівасць плоці, пажа́длівасць вачэй і ганарлíвасць жыце́йская, – не ад Айца, а ад све́ту гэтага.
2:17І свет прахо́дзіць, і пажа́длівасць яго, а той, хто выко́нвае волю Божую, застае́цца наве́кі.
2:18Дзеці! гэта апо́шні час. І пако́лькі вы чу́лі, што пры́йдзе анты́хрыст, а цяпер з'явíлася многа анты́хрыстаў, то па гэтым мы і пазнаём, што час апошні.
2:19Яны вы́йшлі з нас, але не былí нашымі; бо калі б яны былí нашымі, то засталíся б з намі; а гэта адбыло́ся, каб вы́явілася, што не ўсе нашы.
2:20А вы ма́еце пама́занне ад Святога і ве́даеце ўсё.
2:21Я напіса́ў вам не таму, што вы не ве́даеце íсціны, а таму, што вы ве́даеце яе, і таму, што ўсякая ілжа́ не ад íсціны.
2:22Хто лгун, як не той, хто адмаўля́е, што Іісус ёсць Хрыстос? Гэта – анты́хрыст, які адмаўля́е Айца́ і Сы́на.
2:23Кожны, хто адмаўля́е Сы́на, не ма́е і Айца; а хто вызнае́ Сы́на, той ма́е і Айца.
2:24Дык вось, тое, што вы чу́лі ад пача́тку, няхай і застае́цца ў вас; калі застане́цца ў вас тое, што вы чу́лі ад пача́тку, то і вы застаняце́ся ў Сыне і ў Айцу́.
2:25А тое абяца́нне, што Ён абяца́ў нам, ёсць жыццё ве́чнае.
2:26Гэта я напіса́ў вам пра тых, якія ўво́дзяць вас у зман.
2:27Аднак пама́занне, якое вы атрыма́лі ад Яго, застае́цца ў вас, і вы не ма́еце патрэ́бы, каб хто вучы́ў вас; але паколькі само гэтае пама́занне ву́чыць вас усяму, а яно íсціннае і нялжы́вае, дык чаму́ яно навучы́ла вас, у тым і застава́йцеся.
2:28І цяпер, дзеткі, застава́йцеся ў Ім, каб, калі Ён я́віцца, мы ме́лі адва́гу і не былí пасаро́млены перад Ім у час прышэ́сця Яго.
2:29Калі вы ве́даеце, што Ён пра́ведны, то ве́дайце таксама, што кожны, хто робіць па праўдзе, ад Яго наро́джаны.